“Не губляю надзеі адшукаць родных бацькі”
Валянціна Мацвееўна Сямашка нарадзілася ў Германіі ў снежні 1944-га. Яе маці Яўгенія Вікенцьеўна Кавалько была вывезена туды на прымусовыя работы вясной таго ж года.
— Мама родам з вёскі Кублічы Ушацкага раёна, — расказвала Валянціна Мацвееўна. — У пачатку вайны яе мужа забралі на фронт, а яна засталася з пяцігадовым сынам. У навакольных лясах дзейнічалі партызаны. Падрыўніком быў і мамін брат. Пры магчымасці ён наведваўся дадому. Аднойчы з ім прыйшоў кадравы ваенны Павел Сядоў, які выбіўся да партызан з акружэння. Ён з першага позірку закахаўся ў маму. На другі дзень афіцэр адправіўся на заданне і не вярнуўся. Расказвалі, што шмат партызан загінула ў мясцовых балотах, напэўна, і ён таксама.
Адступаючы, фашысты вёску спалілі. Старым і малым далі ў рукі палкі і прымусілі правяраць на замініраванасць дарогу. Сярод іх быў і пяцігадовы сын Яўгеніі Толя. Маладых жыхароў Кубліч адправілі ў Германію. Трапіла туды і Жэня са сваёй малодшай сястрой. Па дарозе жанчына зразумела, што цяжарная і страціла прытомнасць. Медыкі прапанавалі зрабіць аборт, але яна адмовілася і даверыла лёс Божай волі.
З канцэнтрацыйнага лагера Яўгенію адправілі працаваць да гаспадароў. І тыя, даведаўшыся пра цяжарнасць, адносіліся са спагадай. У снежні 44-га нарадзілася прыгажуня дзяўчынка. Пакуль маці працавала, немаўля даглядала сама гаспадыня.
— Гэта нямецкая сям’я перажывала сваю трагедыю, — працягвала апавядаць Валянціна Мацвееўна. — Іх сын і зяць былі прызваны ў армію і ваявалі ў Расіі. Пазней я даведалася, што яны так і не вярнуліся дадому, і невядома, дзе знайшлі свой спачын. У іх таксама засталіся ўдовы і сіроты. І сярод немцаў былі чалавечныя людзі. Як тыя, у якіх жыла мама. Яна пастаянна думала пра сына, што застаўся ў Кублічах, і горка плакала. Не было надзеі, што ён жывы.
Адразу пасля Перамогі Яўгенія паклала ў каляску пяцімесячную Валю, бохан хлеба, кавалак сала, узяла за руку трынаццацігадовую сястру і адправілася на ўсход сонца. Дзе ішлі, дзе пад’язджалі на кані або машыне ці цягніку. Бачылі разбураную Варшаву, іншыя гарады і спаленыя вёскі. Неймаверна стомленыя, дабраліся да станцыі Зябкі, што непадалёк Кубліч. Хутка вестка пра іх вяртанне данеслася да родных. І цяпер, заплюшчыўшы вочы, 99-гадовая Яўгенія Вікенцьеўна бачыць, як бяжыць ёй насустрач сынок, сэрцам адчувае тую невыказную радасць ад сустрэчы.
Затое з якой бояззю яна чакала з фронту мужа. Не паспеў той ступіць на родную зямлю, як “сарафаннае радыё” абвясціла, што ў яго Жэні ёсць дачушка. На што той адказаў: “Яе дачка — мая дачка”. І гэтым паставіў кропку. Пазней у іх сям’і нарадзіўся яшчэ адзін сынок. Толькі пацешыцца бацьку не давялося — дачасна памёр.
— Мама выхоўвала нас адна, — успамінала Валянціна Мацвееўна. — Дапамагла атрымаць адукацыю, выправіла ў самастойнае жыццё. Летам яна жыве ў сваім доме ў Мосары, на зіму перабіраецца да мяне ў Ляхаўшчыну. Бадзёрыцца, стараецца сама сябе абслугоўваць. Яшчэ летась палола грады, даглядала кветкі. Тры месяцы таму памёр мой малодшы брат. Ён жыў у Санкт-Пецярбургу, быў заможным чалавекам. Яго раптоўная смерць стала моцным ударам для мамы. Каб крыху яе падтрымаць, на лета прыехаў старэйшы сын з Таліна. Дапамагае ўпраўляцца дома, адганяе адзіноту і сумныя думкі. А зімой мама зноў будзе са мной. Мне вельмі хочацца адшукаць родных свайго бацькі Паўла Трафімавіча Сядова. Магчыма, у яго былі браты і сёстры, ёсць пляменнікі і ў іх захаваўся бацькаў фотаздымак. Два гады таму напісала на перадачу “Жди меня”. Пакуль водгукаў няма. Але я не губляю надзеі.
У свой час Валянціна Мацвееўна закончыла культасветвучылішча, выйшла замуж за Вайцеха Антонавіча Сямашку, які быў ваенным, і праехала за ім па гарнізонах многія былыя рэспублікі СССР. На Паміры служылі на вышыні 3860 метраў. Там мела шмат вольнага часу і перачытала ўсе кнігі з бібліятэкі воінскай часці. Ва Узбекістане нарадзіла першую дачушку. А потым сям’я вярнулася на радзіму мужа, у Ляхаўшчыну. Маючы дваіх дзяцей, Валянціна Мацвееўна паступіла на завочнае аддзяленне Белдзяржуніверсітэта, пазней нарадзіла трэцюю дачушку. Доўгі час разам з мужам працавала ў школе. Сярэдняя і малодшая дочкі абралі медыцыну, старэйшая, як і маці, настаўніца. У Сямашкаў тры ўнукі і ўнучка. Старэйшыя нярэдка просяць бабулю і прабабулю ўспомніць ваеннае ліхалецце.
— Калі гаворым пра вайну, мяне агортвае жах, — дзялілася В. М. Сямашка. — Колькі гора яна прынесла ў кожную сям’ю, якія неверагодныя цяжкасці давялося перажыць людзям, колькі загінуўшых і прапаўшых без вестак! Такое ніколі не павінна паўтарыцца.
Анна АНІШКЕВІЧ, в. Ляхаўшчына Ваўкоўскага сельсавета.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Чаму беларусаў пачалі называць бульбашамі і як звалі іх раней?
Подробнее Бульбашы — так завуць нас нашыя суседзі, так часцяком завем сябе мы самі. Але гэта далёка не першае імя, якім беларусаў ахрысцілі гісторыя і сельская гаспадарка. Вы ніколі не чулі іншых назваў


