Каб не зведаць жахаў вайны
З Зінаідай Мікалаеўнай Лысёнак я пазнаёмілася, калі старшыня Курапольскага сельвыканкама Марына Паўлаўна Нагановіч уручала ёй юбілейны медаль да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Незвычайна здзівілі бадзёрасць і жыццярадаснасць сталай жанчыны, асабліва ў кантэксце выпрабаванняў лёсу, якія ёй давялося перажыць.
Нарадзілася Зінаіда Мікааеўна ў Шаркаўшчынскім раёне. У час Вялікай Айчыннай вайны гэта тэрыторыя лічылася партызанскай зонай, таму фашысты большасць жыхароў адпраўлялі на прымусовыя работы ў Германію. Пасля «сартавання» маці Зінаіды з траімі малодшымі дзецьмі пакінулі дома, а яе разам з бацькам вывезлі ў Нямеччыну.
Да Юрдзінгена (гэта буйны раён горада Крэфальд, які знаходзіцца на левым беразе Рэйна) везлі ў таварных вагонах. Ужо на месцы пасялілі ў вялікім бараку з кратамі на вокнах, абнесеным калючым дротам. На работу і з работы вадзілі пад канвоем.
— Я працавала на вагоннай фабрыцы, абточвала жалезныя кольцы на станку, — успамінае жанчына. — Працоўны дзень доўжыўся 12 гадзін. Плацілі па тры маркі за месяц, на гэтыя грошы можна было купіць толькі бутэльку газіроўкі. Кармілі дрэнна. Як цяпер памятаю меню: 300 грамаў хлеба з пілавіннем і суп са шпінату. Пастаянна мучыў голад. За ўвесь час, што была ў Германіі, з дому атрымала толькі тры лісты, і тыя ў самым пачатку. Затым сувязь перарвалася.
Калі пачалі бамбіць, Зінаіду разам з іншымі маладымі жанчынамі павезлі ў невядомым кірунку і пасялілі ў падзямеллі, дзе яны жылі і працавалі на такіх жа станках, як і раней. У красавіку 45-га ўжо бамбілі пастаянна. Карміць вязняў сталі раз у дзень, а перад тым, як адпусціць, два дні наогул нічога не давалі з ежы.
— Раніцай сказалі збірацца ў дарогу. Мы ішлі цэлы дзень у невядомым напрамку, а калі пад вечар прыйшлі ў лес, там немцы нас кінулі і самі з’ехалі, — працягвае Зінаіда Мікалаеўна. —Выбіліся на нейкі хутар. Гаспадар даў буракоў і вядро пшаніцы, дазволіў начаваць у пуні. Днём хаваліся ў лесе, а начаваць прыходзілі на хутар. Праз некалькі дзён тры нашы жанчыны вырашылі застацца ў пуні, але ў яе трапіў снарад, і яны згарэлі жывымі.
Неўзабаве высветлілася, што былыя вязні знаходзяцца каля лініі фронту, непадалёк занятага амерыканцамі горада. Хаджэнні па пакутах не спыняліся — спачатку разам з іншымі трапіла пад абстрэл, затым захварэла на тыф. Толькі пачала папраўляцца — убачыла ў бальніцы мёртвую жанчыну, як дзве кроплі вады падобную на маці, пра лёс якой нічога не ведала. Боязь узмацнялася яшчэ і тым, што пры нябожчыцы не было ніякіх дакументаў.
На Радзіме З. М. Лысёнак апынулася толькі ў канцы лістапада. Усю дарогу з жахам думала, што дома (так можа стацца) яе няма каму чакаць. На шчасце, трывога была дарэмнай. Бацька расказаў, што доўга шукаў яе ў Германіі, але, так і не знайшоўшы, вярнуўся дадому адзін. Пасля ўсяго перажытага яшчэ доўгі час не маглі нарадавацца, што ўся сям’я нарэшце аб’ядналася.
Да вайны Зінаіда Лысёнак хадзіла ў школу, вучоба давалася лёгка, таму не дзіўна, што старанную вучаніцу прыкмеціў дырэктар. Ім быў вядомы селекцыянер Іван Паўлавіч Сікора. Калі ў Паставах адкрылася педагагічнае вучылішча, ён прыехаў да бацькі дзяўчыны з просьбай паслаць яе на вучобу. Але той адмовіў: не было ні ежы, ні адзення.
Мары Зінаіды Мікалаеўны пра адукацыю ўвасобілі ў жыццё тры яе сыны, якіх з дзяцінства разам з мужам прывучалі да працы і адказнасці.
— Не хачу, каб падумалі, што хвалюся, але дзеці — сапраўды мой гонар, — расказвала З. М. Лысёнак. — Так склаўся лёс, што мужа і старэйшага сына Паўла пахавалі ўжо. Пётр і Мікалай жывуць у Паставах. Яны тэлефануюць мне кожны дзень, рэгулярна прыязджаюць. Ні разу за ўсё жыццё не пачула ад іх дрэннага слова.
З такой жа пяшчотай і павагай Зінаіда Мікалаеўна гаворыць і пра сваіх нявестак, унукаў і праўнукаў, рада з’яўленню на свет прапраўнучкі Палінкі. Але як бы ні клапацілася пра дзяцей мацярынскае сэрца, усё ж жанчына лічыць, што галоўнае — каб ніхто больш не зведаў жахаў вайны.
Вераніка ФІЛАНОВІЧ. Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Виталий Кличко дал прогноз: более миллиона смертей от коронавируса на Украине
Подробнее Соблюдать меры предосторожности в период эпидемии призвал мэр города Киева Виталий Кличко. По мнению политика, смертность от коронавируса составит порядка 3% даже при оказании квалифицированной


