Да выбранай справы — з любоўю

У наборным цэху Пастаўскай друкарні.
Свой аповед Раіса Уладзіміраўна пачала з таго, што з дзяцінства любіла друкарню. Жыла ў Шыкавічах, каля Мядзела. Вучылася ў гарадской школе, якую закончыла ў 1958 годзе.
— А дзядзька, мамін брат, працаваў друкаром. Раніцай, ідучы на работу, а вечарам, вяртаючыся назад, штодзень заходзіў да нас і расказваў, чым займаўся, — працягвала. — Я так уважліва слухала, і мне гэта ўсё вельмі падабалася, хоць ніякага ўяўлення не мела пра тое, што гэта за прадпрыемства. Вырашыла, што абавязкова буду там працаваць. Але як пераканаць маму? Яна, перадавая свінарка, вельмі адказна ставілася да сваіх абавязкаў (так шкадавала малых парасят, што ім з дома насіла малако, затое і былі яны лепшыя, чым у іншых даглядчыкаў) і ўвесь час лічыла, што я павінна вывучыцца на заатэхніка і таксама прыйсці на ферму. І вось трэба ад’язджаць. Выручылі бабуля з цёткай: пераканалі маму ў тым, што адпраўляць мяне адну ў свет рана, а работы і ў Мядзеле хапае. Заставалася дзядзьку ўпрасіць, каб дапамог уладкавацца ў друкарню.
На прадпрыемстве якраз аб’явілі набор рабочых. Але трэба было вытрымаць своеасаблівы экзамен — напісаць дыктоўку. Напісала лепш за астатніх, і яе ўзялі. Маладая работніца стала набіраць тэксты ў газету. Ёй далі вярстатку, паказалі, дзе ляжаць шрыфты і як літарынкі складваюцца ў словы, словы — у сказы.
— Кожны радок адбівалі металічнай пласцінкай, каб замацаваць, — успамінала Раіса Уладзіміраўна. — І так цэлую калонку трымаеш на далоні. Потым ставіш на гранку, затым — другую, трэцюю. І вось ужо ўвесь тэкст перад вачыма. Знаёмілася і з бланачнай прадукцыяй. Праз тры месяцы адправілі ў Маладзечна здаваць на разрад: вярнулася з чацвёртым.
А наперадзе чакалі перамены ў асабістым жыцці — замужжа, пераезд у Паставы. У мясцовую друкарню ўладкавалася не адразу — то месца не было, то іншыя прычыны перашкаджалі. А калі ўзялі, то не наборшчыцай, а рабочай у пераплётны цэх. Усе бланкі, што за дзень друкаваліся на першым паверсе, па крутой лесвіцы, па якой і з пустымі рукамі людзям староннім хадзіць было боязна, Раіса Уладзіміраўна з Марыяй Аляксандраўнай Марозавай подбегам пераносілі наверх: там разразалі, складвалі, пакавалі. Бывала, заказчыкі здалёку прыязджалі забіраць, а заказы не гатовыя, і рабочы дзень заканчваўся. Заставаліся, працавалі. Ці раней на работу прыходзілі і пры гэтым ніякіх адгулаў не патрабавалі.
Затым Р. У. Пракаповіч была пераведзена ў наборны цэх. Спачатку працавала на бланачнай прадукцыі.
— А там жа, можна сказаць, ювелірная работа, — працягвае мая субяседніца. — На ўліку кожны пункцік. Каб усё сышлося і адпавядала арыгіналу, трэба быць вельмі ўважлівым. Інакш лінейкі будуць стаяць коса, а каму такі заказ патрэбны? Дырэктар Максім Міхайлавіч Коган, беручы на работу, папярэджваў: “Вучыся адразу ўсё рабіць правільна, схалтурыць заўсёды паспееш”. Мудра і справядліва гаварыў кіраўнік.
Праз які час ёй даручылі вярстаць газету. Ужо з’явіліся лінатыпы, таму палягчэла — стаў на гранку адлітыя машынай радочкі і толькі сачы, каб іх не рассыпаць. Асабліва добра атрымлівалася, калі лінатыпіст набіраў граматна: у выніку менш правак, і не трэба было лішні раз насіць перад сабой туды-сюды 16-кілаграмовую гранку. Працавалі ў цесным кантакце з рэдакцыйнымі работнікамі, у першую чаргу з рэдактарам, адказным сакратаром. Даводзілася набіраць і прывітальныя адрасы. Раіса Уладзіміраўна пачынае ўспамінаць шрыфты, а я з цікаўнасці пытаюся, ці памятае яна іх нумары.
— А як жа, — ажно павесялела, адказваючы. — Для загалоўкаў — 48-ы, 36-ы, а для тэкстаў — у асноўным 20-ы. Што і казаць, прагрэс. Сучасныя паліграфісты, напэўна, уявіць не могуць, як мы набіралі газету ўручную, а пасля таго, як яна выходзіла ў свет, усё рабілі наадварот — разбіралі палосы і кожную літарынку вярталі назад у касы, каб потым зноў пачаць рабіць новы нумар раёнкі; як распрацоўвалі рулоны шпалераў — разгружалі, рэзалі, складвалі ў стосікі, а потым на іх друкавалі заказы. Няпроста было, але цікава. І як бы складана ні даводзілася часам, а ўспамінаецца ўсё самае цікавае і прыемнае.
Працоўны стаж у Раісы Уладзіміраўны — 30 гадоў. На пенсію пайшла ў пяцьдзясят і болей у друкарню не вярталася, бо не дазваляла здароўе. Напрыканцы нашай размовы спытала, ці не шкадуе яна аб тым, што не стала заатэхнікам.
— Ніколі пра гэта і не думала, — адказала. — Сваю работу вельмі любіла і цаніла.
Сведчанне таму — шматлікія Ганаровыя граматы, Падзякі, прывітальныя адрасы. Я ўчытвалася ў тэкст кожнай узнагароды і разумела, што размаўляю не проста з ветэранам друкарні, а з чалавекам, які дасканала авалодаў прафесіяй паліграфіста, бязмежна любіў сваю справу і ганарыўся гэтым.
Галіна ПІШЧ.
Фота прадастаўлена Р. У. ПРАКАПОВІЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Виталий Кличко дал прогноз: более миллиона смертей от коронавируса на Украине
Подробнее Соблюдать меры предосторожности в период эпидемии призвал мэр города Киева Виталий Кличко. По мнению политика, смертность от коронавируса составит порядка 3% даже при оказании квалифицированной


