Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Дзевяносты жнівень ветэрана

Дзевяносты жнівень ветэрана

Са старшынёй Ярэўскага сельскага Савета Паўлам Антонавічам Скрыдлеўскім, старшынёй раённага савета ветэранаў Анатоліем Антонавічам Калеснікавым і старшынёй ветэранскай арганізацыі сельскага Савета Раісай Аляксандраўнай Ожаль едзем ў Норкавічы да Руфіна Ксаверавіча Пурлана, які адзначае 90-годдзе з дня нараджэння. Спыняемся ля прыгожага, дагледжанага дома, вакол якога новая агароджа, а за ёй, у агародчыку, мноства кветак. Юбіляр сустракае на вуліцы, запрашае ў хату. У прасторным пакоі светла і ўтульна, на сцяне — вялікі абраз Езуса Хрыста.

— Наш дом служыць маленькай каплічкай для католікаў Норкавіч, — тлумачыць гаспадар. — Калі прыязджае ксёндз Яцэк з Камай, заўсёды ў нас адпраўляе Святую Імшу. Адбудзецца яна і з нагоды майго юбілею. Падзякую Богу за пражытыя гады, за тое, што аберагаў мяне на ўсіх жыццёвых сцежках.

Руфін Ксаверавіч Пурлан — адзіны ветэран Вялікай Айчыннай вайны, які пражывае на тэрыторыі Ярэўскага сельсавета. За плячыма 90 няпростых гадоў. Але самымі цяжкімі былі ваенныя. Разам з амаль 40 землякамі з болем пакідаў свае родныя Норкавічы. З 14-кілаграмовым кулямётам прайшоў 600 кіламетраў франтавых дарог. Вызваляў гарады Прыбалтыкі, Варшаву, Познань. У адным з баёў быў цяжка паранены. Пасля працяглага лячэння ў 1946-ым вярнуўся на радзіму.

Чалавека вызначалі працавітасць, гаспадарлівасць. Да нядаўняга трымаў каня, іншую жыўнасць. Апошнім часам стала падводзіць здароўе, таму часта лечыцца ў раённай бальніцы. Прыйшлося збыць і гаспадарку.

— Жывём па-гарадскому, — нібы жартаваў, а ў вачах чытаўся сум па мінулым. — Грошы  і ўсё ёсць. Дзякуючы клопату старшыні сельскага Савета Паўла Антонавіча Скрыдлеўскага ўстанавілі новую агароджу каля дома. Жыві і радуйся! Толькі хваробы даймаюць. Неяк думаў: ці шчаслівы, што дажыў да такога ўзросту? Вядома, шчаслівы. Побач жонка Лянгіна Сігізмундаўна, з якой разам больш за 60 гадоў, часта наведваюцца дзеці і ўнукі, ахі­наюць любоўю, не забываюць дзяржава і мясцовая ўлада.

Вось і на гэты раз прысутныя цікавіліся ў юбіляра пра яго патрэбы. Руфін Ксаверавіч расчуліўся ад увагі і віншаванняў (яму былі ўручаны Падзяка старшыні райвыканкама, падарунак, кветкі). Але хутка думкі вярнулі яго ў дзяцінства і маладосць, і ён з задавальненнем успамінаў і радасныя, і сумныя падзеі, занепакоена гаварыў пра становішча ва Украіне. Дзівіўся, чаму людзі не цэняць мірнага неба, за якое ён змагаўся ў гады Вялікай Айчыннай вайны. І цяпер яго адзіным жаданнем застаюцца мір і свабода роднай Бацькаўшчыны. Ветэран цікавіўся справамі не толькі ў мясцовай гаспадарцы, але і ў раёне, краіне, слухаў расказы гасцей.

Развітваючыся ля веснічак, яшчэ раз пажадалі юбіляру аптымізму, бадзёрасці і каб яшчэ не адзін жнівень быў у яго жыцці.

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой