Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Аўтобусны прыпынак ці звалка?

Аўтобусны прыпынак ці звалка?

Панядзелак. Раніца. Аўтамашына з лынтупскага ўчастка дарожнага эксплуатацыйнага ўпраўлення № 33 накіроўвалася на Паставы. Па дарозе збірала смецце з кантэйнераў на  аўтобусных прыпынках, пляцоўках для адпачынку. Ля Шырак аўтобусны прыпынак быў ператвораны ў звалку пакетаў з бытавым смеццем. Побач валя­лі­ся бутэлькі з-пад піва, мінералкі, іншыя адходы. Бачна, усё гэта недзе доўгі час захоўвалася, а потым пры магчымасці вывезлася сюды. Дарожнікам прыйшлося адпраўляць смеццявоз.

— Перад нашай службай стаіць шэраг адказных задач, — гаварыў начальнік ДЭУ-33 Генадзій Іванавіч Татарчук. — Галоўная з іх — клопат пра бяспеку дарожнага руху, якаснае ўтрыманне адпаведнай інфраструктуры. А яшчэ — арганізацыя ўборкі смецця каля трас, на пляцоўках для адпачынку, аўтобусных прыпынках і аўтастаянках. Патрульныя машыны праязджаюць па замацаваных участках кожны дзень. Два разы ў тыдзень на вываз смецця адпраўляецца МАЗ з пагрузчыкам. Але нярэдка здараецца так, што машына праедзе, навядзецца парадак, а праз гадзіну-дзве нядобрасумленныя грамадзяне зноў насмецяць. Самыя праблемныя дні — серада і нядзеля, калі ў райцэнтры працуе рынак па вуліцы Кастрычніцкай. Тады пляцоўка для адпачынку ў Ліпніках ператвараецца ў звалку каробак, іншых адходаў.

Урны на аўтобусных прыпынках прызначаны для невялікай колькасці дробнага смецця пасажыраў, якія чакаюць маршрутных транспартных сродкаў. Аднак у некаторых населеных пунктах мясцовыя жыхары прыносяць пакеты на прыпынак, пакідаюць смецце на ўскрайках дарог. Дарожнікам даводзіцца затрачваць значныя сродкі, задзейнічаць людзей для навядзення парадку.

Праблема пакінутага каля дарог смецця застаецца адной з самых актуальных. З Генадзіем Іванавічам заехалі на пляцоўку для адпачынку ў Загацці. Прыгожы штучны вадаём, альтанка і … раскіданае смецце. Як часта можна назіраць і такое, калі з форткі аўтамабіля выкідваюць на дарогу абгорткі ад марожанага або цукерак, пластыкавыя бутэлькі, скуркі ад бананаў, акуркі. Тут шмат залежыць ад нераўнадушных грама­дзян. Здыміце парушэнне на мабільны тэлефон, зафіксуйце нумар аўтамабіля парушаль­ніка, патэлефануйце ў адпаведныя службы.

— Яшчэ адна балючая тэма — вандалізм на дарогах, — працягваў Г. І. Татарчук. — На ўвазе маю зламаныя, пашкоджаныя дарожныя знакі. У гэтым найчасцей абвінавачваюць падлеткаў. А прастрэленыя знакі — справа чыіх рук? Новы дарожны знак каштуе ад паўтара да трох мільёнаў рублёў. Сродкі немалыя.  А гэтыя грошы маглі б быць выкарыстаны, напрыклад, на ямачны рамонт дарог, іншыя патрэбы.

Многае залежыць ад нас саміх. Калі хочаш, каб навокал было чыста і прыгожа, пачні з сябе: не выкідвай смецце абы куды сам, кажы пра гэта іншым, паказвай прыклад дзецям і ўнукам. Бо чыста не там,  дзе прыбіраюць, а там, дзе не смецяць.

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой