«Прыемна хадзіць босым па зямлі»

Спякотным днём сустрэла на гарадской вуліцы даўнюю знаёмую, якая не адзін дзясятак гадоў пражыла ў Мінску. Там у яе было ўсё: клапатлівы муж, добрая работа, уласная абуладкаваная кватэра. Але муж раптоўна памёр, сама выйшла на пенсію, і ўсё ў сталіцы стала няміла, неадольна пацягнула ў родныя мясціны.
— Як я рада, што вярнулася ў Паставы, — прызналася жанчына. — Тут у мяне і блізкая радня, і суседзі добрыя. А што значыць прырода! У Мінску зараз асфальт плавіцца ад спёкі, а мне рукой падаць да возера.
Гэту размову я ўспомніла, калі падчас камандзіроўкі ў Навінкі пазнаёмілася з мінчанамі Аляксандрам Аляксандравічам і Людмілай Генадзьеўнай Санковічамі, якія прамянялі сталіцу нават не на райцэнтр, а на самую сапраўдную глыбінку.
— І як вас сюды занесла? — жартую.
— Мясціна не чужая, — тлумачыць Аляксандр Аляксандравіч. — Тут нарадзілася Людміла. Яе маці Марыя Агапаўна Сняжко была першым рыбаводам у Навінках. Потым сям’я пераехала ў Вілейку. Мы пажаніліся, калі Людміле было 33, мне — 35. Жылі і працавалі ў Мінску. Я — інжынерам па каштарысах, яна — бухгалтарам-рэвізорам.
Работа і трымала ў Мінску. А выйшлі на пенсію — і сталі шукаць сабе домік у вёсцы. Не абышлі ўвагай Навінкі, і якраз тут падабралі сабе жыллё. Ужо трэці год, як Санковічы асталяваліся ў вёсцы. Пакуль жывуць толькі ў цёплы перыяд, а на зіму вяртаюцца ў Мінск. Але ўжо робяць вадзяное ацяпленне ў доме, каб можна было заставацца тут круглы год і нават абзавесціся жыўнасцю.
— Абое мы — выхадцы з сельскай мясцовасці, — гаварыў гаспадар. — Таму адаптаваліся да вясковага ўкладу жыцця лёгка. Людзі тут добрыя, прырода цудоўная.
Калі ў Мінску ўласная прастора Санковічаў абмяжоўвалася квадратнымі метрамі кватэры, то ў Навінках іх уладанне распасціраецца на 18 сотках зямлі, на якіх яны вырошчваюць усё, што пажадаюць. А які цудоўны сад! Нават у сёлетні неўраджайны год галінкі яблынь прагінаюцца пад цяжарам пладоў.
Побач — лес. І як не схадзіць па яго дарункі? Назбіраць самім грыбоў і ягад куды прыемней, чым купляць іх на рынку. Праўда, сёлетняя спёка ўнесла свае карэктывы — грыбоў пакуль няма. Але першых баравічкоў-каласавічкоў і падасінавікаў усё ж назбіралі.
— Жыць у вёсцы карысна для здароўя, — упэўнены Аляксандр Аляксандравіч. — Мы заўсёды пры справе. Скінуў вагу, “зляцеў” жывот, лягчэй рухацца. А як прыемна хадзіць босым па зямлі!
Ну як не парадавацца за людзей, якім так камфортна на нашай Пастаўшчыне? І ў той жа час пашкадаваць, што вёску на жыхарства выбіраюць у асноўным пенсіянеры. А яна ж (маю на ўвазе не толькі Навінкі, але і многія іншыя) мае такую вялікую патрэбу ў маладых сілах.
Фаіна КАСАТКІНА,
Казлоўшчынскі сельсавет.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Взыскание долгов. Как вернуть свои деньги обратно
Подробнее Как правильно оформить передачу денег в долг. Можно ли дать в долг в иностранной валюте. Что делать, если долг не возвращают. Как вернуть долг через суд, если имеется расписка или договор


