Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

На любы густ і памер кашалька

На любы густ і памер кашалька

Таццяна Жарнасекава разам з дачкой Лізай прымяраюць сарафан.

Да пачатку новага навучальнага года засталося тры тыдні. Пакуль жа хлопчыкі і дзяўчынкі на ўсю моц атрымліваюць асалоду ад цудоўнага сонечнага надвор’я і наўрад ці задумваюцца пра вучобу, чаго нельга сказаць пра бацькоў. Для іх жнівень, насупраць, традыцыйна гарачая пара — самы час прыступаць да збору дзяцей у школу. Як паведамілі ў філіяле «Каапгандаль № 1 Пастаўскага райспажыўтаварыства», усе неабходныя для школьнікаў рэчы ўжо ёсць у «Культтаварах» і ўнівермагу «Амега», а таксама ва ўсіх магазінах раёна. Пятага жніўня каля ўнівермага ў райцэнтры пачаў працаваць школьны кірмаш.

Каб паглядзець, як  ідзе гандаль школьным адзеннем, накіроўваюся ва ўнівермаг. Там, мякка кажучы, нешматлюдна. Адзіныя патэнцыяльныя пакупнікі — Альдона Долман разам з унучкай Анастасіяй — старанна вывучаюць асартымент сарафанаў.

— Зацягваць з падрыхтоўкай да школы не любім, таму ніколі не адкладваем пакупкі на канец жніўня, калі пачынаецца сапраўдны ажыятаж. Цяпер можна спакойна ўсё прымераць, купіць рэч, якая сапраўды спадабалася, а не першую, якая трапіла на вочы, — дзеліцца асабістым вопытам бабуля трэцякласніцы. — Спачатку заглянулі на рынак. Там сарафаны каштуюць каля трохсот тысяч, але нам ні адзін так і не спадабаўся. У магазіне прыглянуліся адразу дзве мадэлі. Сарафаны прыгожыя, не пакідае сумненняў і якасць тавару. Кошт — 250 тысяч рублёў.

Універмаг прапануе пакупнікам адзенне беларускіх швейных фабрык «БелКрэда» (Навагрудак), «Эліс» (Дзяржынск), «Надэкс» (Мазыр), «Славянка» (Бабруйск) і «Дылма Плюс» (Брэст). Новы прывоз тавару быў яшчэ ў пачатку ліпеня, асартымент пастаянна папаўняецца. З мінулага года засталіся толькі школьныя касцюмы для дзяўчынак. Сярэдні кошт кашулі для хлопчыка складае каля 150 тысяч, касцюма — 615, штаноў — 200 тысяч рублёў. Бабачка абыдзецца ў 18 тысяч рублёў, гальштук — у 30. Вялікі выбар фасонаў, расфарбовак і памераў адзення для школьнікаў малодшых і старэйшых класаў. Для дзяўчынкі сарафан можна купіць за 240 тысяч, жакет і спадніца ці камізэлька і спадніца ў камплекце абыдуцца ў 400 тысяч. Чакаецца прывоз блузак, штаноў і спадніц.

— Як правіла, бацькі часцей за ўсё купляюць рэчы паасобку. Калі з дзявочага касцюма спадабалася нешта адно, то мы можам яго раскамплектаваць, — разказвала Наталля Юргель, загадчыца аддзела гатовага адзення. — Звычайна ў нашым аддзеле бойкі гандаль пачынаўся ўжо ў сярэдзіне ліпеня. Сёлета пакупнікоў малавата. Затое тыя, хто прыйшоў, адзначаюць багаты выбар, добрую якасць тавару і прымальныя цэны.

Задаволеная асартыментам аддзела гатовага адзення нашага ўнівермага і жыхарка Браслаўскага раёна Таццяна Жарнасекава.

— Мы кожны год прыяз­джаем купляць тавары да школы ў Паставы. Тут добры выбар, цікавыя мадэлі, — дзеліцца ўражаннямі мама васьмікласніцы. — Шукалі рукзак, але, на жаль, так нічога і не падабралі. Затое спадабаліся адразу два сарафаны. Адзін, праўда, дрэнна сеў па фігуры, а вось другі падышоў ідэальна, будзем купляць.

У прыватнай краме «Дзіцячы стыль», што па вуліцы Чырвонаармейскай, наведвальнікаў за час майго знаходжання там не было ўвогуле. Між тым, ­адзець школьніка з 1-га па 9 клас тут ёсць у што. Прыгожыя блузкі для дзяўчынак абыдуцца ў 120—200 тысяч рублёў, паўсядзённыя — у 140—160, гольфы — у 70—100. Штаны каштуюць 180 тысяч, сарафаны — 200. Касцюм для хлопчыка можна купіць за 400—430 тысяч (праўда, прадстаўлены невялікі размерны рад), кашулю — за 100—120, штаны — за 200—240. Маюцца гальштукі і спартыўныя касцюмы. Рукзакі засталіся толькі для старшакласнікаў. Іх кошт — 100—120 тысяч (леташні прывоз).

Слабавата ішоў гандаль і ў «Культтаварах», хоць прывоз школьных прылад да новага навучальнага года пачаўся ўжо ў пачатку ліпеня. На гэтым тыдні завезлі дзённікі для другога класа, лабараторныя сшыткі, атласы і контурныя карты. Інакш кажучы, ёсць усё неабходнае на любы густ і памер кашалька. У параўнанні з мінулым годам цэны на канцылярскія тавары выраслі нязначна. Партфелі каштуюць ад 250 да 400 тысяч рублёў. Традыцыйна самая дарагая пакупка — для тых, хто ўпершыню ідзе ў школу: набор першакласніка бу­дзе каштаваць сёлета прыблізна 350 тысяч рублёў.

У «Шкаляры», звычайна, наплыў пакупнікоў назіраецца толькі ў жніўні. Тым не менш сваіх новых уладальнікаў ужо даўно чакаюць лабараторныя сшыткі і спецыяльныя сшыткі па замежнай мове, вокладкі, пеналы, ручкі, фарбы і іншыя неабходныя школьніку тавары. Падрыхтаваць дзіця да школы, па словах гаспадыні крамы Наталіі Бухавецкай, можна за 250—300 тысяч.

Тэкст і фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой