У Паставах адкрылася новая 3D-кіназала
Першыя наведвальнікі новай 3D-кіназалы
Ідзём у кіно! Гадоў пяць назад такую прапанову пастаўчане ўспрынялі б са скептычнай усмешкай. Тады памяшканне кінатэатра “Радзіма” можна было смела назваць гандлёвым цэнтрам (там знаходзіліся магазіны і салон вясельных сукенак), але ніяк не цэнтрам адпачынку гараджан. Састарэлая тэхніка і мэбля адзінай кіназалы ніяк не задавальнялі іх патрэбы. Але дзякуючы падтрымцы раённага выканаўчага камітэта і фінансаванню сітуацыя змянілася карэнным чынам.
У 2012-ым у кінатэатры распачаўся капітальны рамонт з мадэрнізацыяй інжынерных сетак. Калі раней яго тармазіла састаўленне праектнай дакументацыі, то цяпер актыўным работам нічога не перашкаджае.
Напачатку 2014 года ў “Радзіме” расчыніла дзверы новая 7D-кіназала. Побач з ёй былі ўстаноўлены дзве машыны для вырабу папкорна. Але самай знакавай падзеяй стала адкрыццё новай 3D-залы на 30 пасадачных месцаў. Права перарэзаць чырвоную стужку было аддадзена старшыні райвыканкама Віктару Сяргеевічу Гутараву. Гэта адбылося ў першы дзень адкрыцця Міжнароднага фестывалю “Звіняць цымбалы і гармонік”. Тады ж зала прыняла першых наведвальнікаў, якімі сталі выхаванцы дзіцячага прытулка сацыяльна-педагагічнага цэнтра.
Сёння зала павышанай камфортнасці працуе на поўную моц — абсталяванне пратэсціравана, недапрацоўкі ліквідаваны. Расійская фірма паставіла вельмі зручныя для гледачоў мяккія крэслы, мінская — якаснае сучаснае абсталяванне, у тым ліку магутную акустычную сістэму Dolby. У памяшканні ўстаноўлены два кандыцыянеры, якія прадуваюць залу паміж сеансамі. Адным словам, усё зроблена для таго, каб у кожнага гледача засталіся ад прагляду самыя прыемныя ўражанні.
Як расказаў дырэктар кінатэатра Валерый Іванавіч Палубедаў, сеансы праходзяць штодня, акрамя аўторка, іх пачатак а 14, 16, 18 і 20 гадзінах. Ёсць шырокі выбар выдатных па якасці фільмаў самых розных жанраў. Каб прагляд адбыўся, патрэбна наяўнасць як мінімум 3 гледачоў. Білет для дарослых каштуе 25 тысяч рублёў, для дзяцей — 15 тысяч.
— Акрамя мастацкіх фільмаў, у нас ёсць і навукова-папулярныя, разлічаныя ў першую чаргу на школьнікаў, — звярнуў увагу Валерый Іванавіч. — З іх дапамогай можна, напрыклад, у цікавай форме вывучаць геаграфію: здзейсніць віртуальнае падарожжа па экзатычных краінах або “пагрузіцца” ў воды мораў і акіянаў. Раённая гімназія ўжо асвоіла гэту практыку і неаднойчы прыводзіла на такія сеансы сваіх навучэнцаў. Хацелася б запрасіць да супрацоўніцтва і іншыя школы. Для груп у нас прадастаўляюцца скідкі: сеанс для дзяцей каштуе 10 тысяч, настаўніку ўваход бясплатны.
З раскладам сеансаў можна азнаёміцца ў самім кінатэатры (ён размешчаны на ўваходных дзвярах) і каля яго — на вуліцы ўсталявана спецыяльная шыльда для анонсаў. Інфармацыя прадубліравана і на сайце раённага выканаўчага камітэта.
Каб паглядзець кіно, сёння неабавязкова ісці ў кінатэатр: літаральна ў кожнага дома ёсць тэлевізар і камп’ютар з доступам у інтэрнэт. Ці не змяншае гэта інтарэс гараджан да кінатэатраў?
— Грамадства ўжо перанасыцілася віртуальнымі зносінамі, і ў модзе зноў “жывыя” сустрэчы з сябрамі, — упэўнены Валерый Іванавіч. — Сапраўды, можна паглядзець фільм на камп’ютары. Але хіба гэта параўнаеш з тым шквалам эмоцый, якія адчуваеш ля вялікага экрана? Успамінаю сваё дзяцінства. Маці давала 10 капеек на сеанс, і я, не чуючы зямлі пад нагамі, імчаў у кіно. Прыбяжыш, а чарга такая, што кас не відаць! Стаіш толькі і думаеш, каб білеты не скончыліся. Сёння, несумненна, такую карціну наўрад ці дзе сустрэнеш. Але інтарэс да кіно ёсць, і гэта радуе.
Можна не сумнявацца, што пастаянных наведвальнікаў пастаўскага кінатэатра з часам прыбавіцца. Рамонтныя работы будуць прадоўжаны і ў наступным годзе. На чарзе — адкрыццё кіназалы звычайнага, 2D, фармату на 30 пасадачных месцаў. Таксама запланаваны рамонт кацельні, водазабеспячэння і стварэнне санітарнага вузла. На гэтыя мэты ў наступным годзе будзе выдаткаваны 1 мільярд 300 мільёнаў рублёў бюджэтных сродкаў (сёлета гэта сума склала 500 мільёнаў рублёў).
Калі ўсё вышэйназванае яшчэ ў перспектыве, то задума ўстанавіць у “Радзіме” аэрахакей ужо ўвасоблена ў жыццё. Гэта няхітрая і вясёлая гульня не патрабуе асаблівых навыкаў, напэўна, таму яна так палюбілася пастаўчанам. Што ўяўляе сабой аэрахакей? Гэта гульнявы стол, паверхня якога мае адтуліны для выхаду паветра. Дзякуючы ім “шайба” слізгае як па лёдзе, адскокваючы ад “бітаў” двух ігракоў. Гульня развівае маторыку, трапнасць, рэакцыю, выдатна паднімае настрой.
Аэрахакей палюбіўся пастаўчанам самых розных узростаў. У кінатэатры нават запланавалі ў бліжэйшы час правесці чэмпіянат Пастаў па гэтай гульні. Калі жадаеце ў ім паўдзельнічаць, пакідайце заяўкі па тэлефоне 4-19-10 або прыходзьце ў кінатэатр асабіста.
Іна СНЯЖКОВА. Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Хорошие новости о коронавирусе в Беларуси тоже есть
Подробнее Все мы погрязли в потоке плохих новостей про пандемию COVID-19 в Беларуси. Попытаемся рассмотреть несколько не совсем плохих и даже хороших.


