Задача — актывізаваць дзейнасць прафсаюзных арганізацый
В. С. Гутараў уручае Б. П. Шылько Падзяку старшыні райвыканкама.
25 ліпеня адбылася VIII справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, на якой са справаздачай аб рабоце за перыяд са студзеня 2010-га па чэрвень 2014 года выступіў яе старшыня Б. П. Шылько. У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел і выступілі старшыня раённага выканаўчага камітэта В. С. Гутараў і старшыня Віцебскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК А. Я. Кузмянкоў.
Дэлегаты канферэнцыі прадстаўлялі 24 арганізацыі, у якіх налічваецца 4230 чалавек. Па колькасным складзе гэта самая шматлікая ў раёне прафсаюзная арганізацыя, члены якой непасрэдна працуюць у сельскагаспадарчай вытворчасці, будаўніцтве, меліярацыі і іншых галінах аграпрамысловага комплексу, рыхтуюць кадры масавых прафесій і вучацца ў прафтэхкаледжы.
У справаздачным перыядзе райкам прафсаюза і прафкамітэты ў цэнтры ўвагі трымалі пытанні абароны прафесійных інтарэсаў розных катэгорый работнікаў; удасканалення сістэмы і памераў аплаты працы; стварэння належных умоў для работы; захавання заканадаўства, правілаў і норм аховы працы; ажыццяўлення грамадскага кантролю; арганізацыі аздараўлення дзяцей і шэраг іншых. Найбольшай актыўнасцю вызначаліся прафкамітэты ААТ “Хацілы-агра”, “Навасёлкі-Лучай”, “Сцяг Перамогі-агра”, “Ярэва-агра”, СП “Дунілавічы-агра”, АБП “Рассвет Пастаўскі”, райаграсэрвісу, прадпрыемства меліярацыйных сістэм, навучэнцаў прафтэхкаледжа.
У дакладзе быў зроблены падрабязны аналіз па кожным з кірункаў работы, гаварылася пра неабходнасць і шляхі яе ўдасканалення. У прыватнасці, па-ранейшаму ёсць парушэнні (асабліва ў сельгаспрадпрыемствах) ва ўліку фактычна адпрацаванага часу. Не ўсе наймальнікі адказна і патрабавальна адносяцца да пытанняў аховы працы. Невысокая замацаванасць маладых кадраў на вытворчасці. Прафсаюзныя камітэты не ў поўнай меры выкарыстоўваюць прадастаўленыя ім правы і магчымасці па ажыццяўленні абаронна-прававых функцый у пытаннях працоўнага заканадаўства, аховы працы і тэхнікі бяспекі, павышэння адказнасці кадраў за даручаную справу.
Асаблівая ўвага была звернута на неабходнасць умацавання фінансавага становішча прафарганізацый, удасканалення сістэмы калектыўных дагавораў. Яны павінны садзейнічаць матывацыі высокапрадукцыйнай працы, павышэнню жыццёвага ўзроўню работнікаў, стварэнню на вытворчасці здаровых і бяспечных умоў працы, устанаўленню дадатковых магчымасцей, ільгот і гарантый для павышэння прэстыжнасці працы на сяле.
Адным з галоўных паказчыкаў вытворчай дзейнасці з’яўляецца выхад прадукцыі, яе колькасць і якасць, ад чаго залежыць і памер заработнай платы. На вялікі жаль, у шэрагу гаспадарак не захоўваюцца суадносіны заробленага і зробленага, калі рост заработнай платы апярэджвае рост прадукцыйнасці працы, парушаюцца тэрміны яе выплаты. Больш дзейсным павінен быць уплыў прафарганізацый на арганізацыю спаборніцтва, выхаванне членаў працоўнага калектыву.
Узнятыя ў справаздачным дакладзе і выступленнях дэлегатаў пытанні і праблемы былі зафіксаваны ў пастанове справаздачна-выбарнай канферэнцыі, улічаны пры фарміраванні выбарных органаў раённай прафсаюзнай арганізацыі. Дэлегаты выбралі новы склад райкама прафсаюза, членаў прэзідыума.
Па прапанове А. Я. Кузмянкова і В. С. Гутарава старшынёй раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу выбраны С. М. Герасіменка, які дагэтуль працаваў у прафтэхкаледжы.
В. С. Гутараў і А. Я. Кузмянкоў шчыра падзякавалі Баляславу Півусавічу Шылько за шматгадовую і добрасумленную працу на пасадах старшыні калгаса “Дружба” і раённай арганізацыі прафсаюза, уручылі яму Падзяку і Ганаровую грамату.
Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Хорошие новости о коронавирусе в Беларуси тоже есть
Подробнее Все мы погрязли в потоке плохих новостей про пандемию COVID-19 в Беларуси. Попытаемся рассмотреть несколько не совсем плохих и даже хороших.


