За цвярозую Беларусь!
Прадстаўнікі Беларускага грамадскага аб’яднання “Трезвенность-оптималист” імя Г. А Шычко
Апоўдні 29 ліпеня на цэнтральнай плошчы ў Паставах можна было ўбачыць незвычайную групу веласіпедыстаў, якія размясціліся адпачыць у скверы. Людзі пенсійнага ўзросту, нягледзячы на невыносную спёку, гаманілі, усміхаліся, фатаграфаваліся і пры гэтым выглядалі самымі шчаслівымі. Прыцягвалі ўвагу і аднолькавыя майкі турыстаў, на якіх здалёк чытаўся надпіс “Цвярозая Беларусь”.
Госці аказаліся прадстаўнікамі Беларускага грамадскага аб’яднання “Трезвенность-оптималист” імя Г. А Шычко. Сярод іх быў і нязменны старшыня арганізацыі Валянцін Андрэевіч Талкачоў, які таксама з’яўляецца віцэ-прэзідэнтам, акадэмікам, прафесарам Міжнароднай акадэміі цвярозасці, экспертам ААН па праблемах наркатызму і цвярозасці, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Валянцін Андрэевіч — вядомы ў краіне прапагандыст здаровага ладу жыцця. Акрамя актыўнай грамадскай дзейнасці, шмат часу прысвячае фізічным нагрузкам, мае паўтара дзясятка разрадаў у самых розных відах спорту. Найбольш захапляецца спартыўнымі падарожжамі: турызмам, альпінізмам. У 58 гадоў яму скарылася самая высокая кропка Еўропы — гара Манблан. Дарэчы, В. А. Талкачоў — самы старэйшы беларус, якому ўдалося туды ўзабрацца. Ён і стаў ініцыятарам і арганізатарам велапрабегу.
— Мне 74 гады, — моцна здзівіў мужчына, які зусім не выглядае на свой узрост. — У велапрабегу ўдзельнічаю дваццаць першы раз, і гэта, спадзяюся, не мяжа. Выдатна, што маю аднадумцаў, з якімі цікава, а галоўнае — з карысцю для здароўя праводзім час. Усе спартыўныя, падцягнутыя, без шкодных звычак. На жаль, сёння не кожны малады можа пахваліцца такімі дасягненнямі. Многія даўно знаходзяцца ў палоне тытуню і алкаголю. Апусціцца вельмі лёгка, а вось падняцца над сваімі слабасцямі… Наша аб’яднанне ўжо шмат гадоў дапамагае гэта зрабіць. Мы глыбока перакананы, што толькі цвярозая Беларусь будзе моцнай і квітнеючай.
Сёлета ў традыцыйнае падарожжа на веласіпедах адправіліся 12 чалавек з розных куткоў Беларусі — Мінска, Ашмяншчыны, Вілейшчыны… Сваю вандроўку яны пачалі 26 ліпеня ў Круляўшчызне, куды дабраліся са сваімі двухколавымі сябрамі электрычкай. І пакруцілі педалі! Глыбокае, Мосар, Шаркаўшчына, Браслаў, Паставы, Мядзел… Працягласць маршруту склала каля пяцісот кіламетраў, у дзень аматарам актыўнага адпачынку даводзілася пераадольваць 80-90 км.
Канцавым прыпынкам тыднёвага велапрабегу — а ён сёлета прысвечаны стагоддзю з пачатку Першай сусветнай вайны — стала вёска Заброддзе на Вілейшчыне. Там знаходзіцца Барысаглебская капліца, пабудаваная ў гонар воінаў, якія загінулі за Айчыну падчас кровапралітных дзеянняў Вялікай вайны. У ёй створана экспазіцыя, прысвечаная падзеям Першай сусветнай.
Наведванне гэтага помніка — толькі невялікая частка пазнавальнай праграмы апантаных турыстаў. Яны таксама наведваюць музеі, прыпыняюцца ля шматлікіх архітэктурных славутасцей і гістарычных помнікаў, якія можна знайсці ў кожным рэгіёне Беларусі.
— Вакол так шмат цікавага, а людзі шкоднымі звычкамі марнуюць сваё жыццё, не разумеючы яго вартасці, — працягваў Валянцін Андрэевіч. — Я падчас Вялікай Айчыннай з маці быў у канцлагеры, цудам застаўся жывы. Бацька памёр у першыя дні вайны, таму з дзяцінства ведаю цану кожнаму пражытаму дню. Ужо больш як 36 гадоў не ўжываю ні кроплі алкаголю. На мой светапогляд вялікі ўплыў аказала знаёмства з выдатным савецкім вучоным, хірургам Фёдарам Рыгоравічам Угловым. Ён аперыраваў нават у стогадовым узросце! Таксама быў вялікім прапагандыстам цвярозага ладу жыцця і пераконваў, што алкаголіка, як і караля, робіць акружэнне. Пакуль у грамадстве цалкам не выкараніш зло пад назвай алкаголь, намаганні па лячэнні асобных людзей будуць марнымі.
У аб’яднанні “Трезвенность-оптималист” рэгулярна праводзяцца семінары-трэнінгі па пытаннях пазбаўлення ад шкодных звычак, нармалізацыі вагі. Кожны год і пры любым надвор’і праходзяць культурна-аздараўленчыя мерапрыемствы: масавыя святы пад адкрытым небам, паходы выхаднога дня, шматдзённыя пешыя, веласіпедныя вандроўкі, арганізуюцца пазнавальныя экскурсіі, сплавы па рэках і адпачынак на азёрах… І гэта дае плён.
— Я даведалася пра аб’яднанне ў 1999 годзе, — расказвала ўдзельніца велапрабегу, настаўніца фізікі з Вілейскага раёна Валянціна Іванова. — Настолькі захапілася ідэямі арганізацыі, што ў тым жа годзе стварыла ў школе, дзе працую, гурток “Аист”. Ён ужо 15 гадоў аб’ядноўвае аматараў здаровага ладу жыцця, прычым як дзяцей, так і іх бацькоў. У вольны час мы займаемся спортам, ладзім шэраг мерапрыемстваў па прапагандзе здаровага ладу жыцця, сустракаемся з аднадумцамі. Як малым гэта падабаецца! Несумненна, арганізацыйныя моманты патрабуюць шмат сіл, але калі мы хочам вырасціць нашых дзяцей дастойнымі людзьмі, то не павінны шкадаваць на гэта часу. Жыву ў сельскай мясцовасці і бачу, як на вачах співаюцца, дэградзіруюць асобныя людзі. Дарослага складана перавыхаваць, пераканаць, а вось прывіць дзецям звычку займацца спортам нескладана.
…З кожным веласіпедыстам падчас сустрэчы можна было размаўляць гадзінамі — настолькі дасведчанымі яны былі ў пытаннях здаровага ладу жыцця. Але, на жаль, часу на гэта ў іх не было — наперадзе чакалі новыя гарызонты…
Іна СНЯЖКОВА.
Фота аўтара.
P.S. Калі вас зацікавіла дзейнасць аб’яднання або вы хочаце далучыцца да кампаніі вандроўнікаў, заходзьце на сайт optimalist.by — там знойдзеце ўсе кантакты, а таксама інфармацыю пра бліжэйшыя мерапрыемствы.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Хорошие новости о коронавирусе в Беларуси тоже есть
Подробнее Все мы погрязли в потоке плохих новостей про пандемию COVID-19 в Беларуси. Попытаемся рассмотреть несколько не совсем плохих и даже хороших.


