Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ёсць першы тысячнік!

Ёсць першы тысячнік!

С. М. Герасіменка віншуе А. А. Альхімёнка з перавезенай першай тысячай тон зерня.

Ім стаў вадзіцель адкрытага акцыянернага таварыства “Навасёлкі-Лучай” Аляксандр Альхімёнак.

У панядзелак зранку частка камбайнаў працавала на ўборцы ячменю ля вёскі Мацуры. Тут і сустрэліся з Аляксандрам Аляксандравічам Альхімёнкам, які напярэдадні, у нядзелю, першым на Пастаўшчыне перавёз з поля на ток 1000 тон збожжа. З выдатным дасягненнем вадзіцеля павіншавалі і ўручылі яму грашовыя прэміі і памятны сувенір дырэктар сельгаспрадпрыемства Ю. Ф. Шымчык, старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК С. М. Герасіменка, старшыня прафкамітэта С. Г. Шапель. А перад гэтым тысячнік надзеў абноўкі — футболку і кепку з лагатыпам Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. І пакуль збіраліся віншаваць, паспеў загрузіць прычэп свайго МАЗа спелай збажыной.

Тое, што Аляксандр Альхімёнак на сёлетнім жніве стаў першым тысячнікам, не з’явілася нечаканасцю. Летась ён таксама быў у перадавіках, за сезон перавёз 2045 тон збожжа — больш за ўсіх у раёне.

— Стараюся ў полі нікому не замінаць, — расказваў Аляксандр Аляксандравіч. — Пакуль і аўтамашына не падводзіць, хаця МАЗу ўжо дзясяты год. Як ніколі стаіць пагодлівае над­вор’е, радуе ўраджай, таму і працуецца добра.

Вадзіцель ні слова не сказаў пра цяжкасці, пра тое, як даймае спёка і як няпроста цэлы дзень курсіраваць па маршруце “по­ле—зернесушыльны комплекс”. Дамоў гэтым часам вяртаецца не раней за 23 гадзіны, бо, прывёзшы вечарам збажыну ад камбайнаў, дапамагае ўпраўляцца на сушыльнай гаспадарцы. А раніцай, пакуль яшчэ ўборачныя машыны не ў полі, разам з іншымі адвозіў зерне на хлеба­прыём­нае прадпрыемства.

У гаспадарцы заўважылі, што калі хтосьці працуе разам з Альхімёнкам, то расслабляцца ён не дазволіць. Так было вясной і ў пачатку лета, калі падвозіў у поле мінеральныя ўгнаенні. Уносіў іх механізатар Яніс Вішнеўскі. Аляксандр Аляксандравіч паспяваў рабіць тры-чатыры рэйсы, у той час як іншыя — удвая менш. Без “перакураў” працавалі ўвесь час. У выніку Вішнеўскі выйшаў на першае месца ў раёне.

Удзячны яму і камбайнеры, бо ведаюць, што Альхімёнак не затрымаецца дарэмна ў дарозе. Увогуле, вадзіцелі ў сельгаспрадпрыемстве як на падбор. Сёння-заўтра павінны стаць тысячнікамі Валянцін Ромаш, Леанард Бугай. На падыходзе і камбайнеры Станіслаў Марціновіч, Аляксандр Курдо, Сяргей Каралёнак, Віктар Дулінец, якія таксама спаборнічаюць за тысячныя намалоты.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой