Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Усё пачынаецца з пуці

Усё пачынаецца з пуці

Канстанцін Цярлюк (у цэнтры) з пуцейцамі Паўлам Цымбалюком, Іосіфам Шыцько, Андрэем Пузыровым, Валянцінам Шалкоўскім, Леанідам Манкевічам, Сяргеем Свіло, Валерыем Раманавым.

Напярэдадні Дня чыгуначніка намеснік начальніка па ідэала­гічнай рабоце, кадрах і сацыяльных пытаннях Варапаеўскай дыстанцыі пуці Аляксандр Іосіфавіч Ушкур парэкамендаваў сустрэцца з брыгадай 8 акалотка. 

— Асноўнай задачай калектыву дыстанцыі з’яўляецца забеспячэнне бяспечнага і надзейнага праходжання пасажырскіх і грузавых цягнікоў, — расказваў. — Асобнае месца ў гэтай сферы адводзіцца пуцейнай службе, якая складаецца з 11 акалоткаў. У першым паўгоддзі бягучага года пуцейцы замянілі адзін стрэлачны перавод, два камплекты драўляных пераводных брусоў, больш чым на двух кіламетрах праведзены сярэдні рамонт пуці, амаль на кіламетры заменены рэльсы. Рамонт спецыяльнага перасоўнага саставу выкананы на суму 1115 мільёнаў рублёў. Вялікі ўклад у гэтых работах і пуцейцаў 8-га акалотка.

Рабочы дзень заканчваўся. Брыгадзір Канстанцін Цярлюк (цяпер ён выконвае абавязкі дарожнага майстра, які ў водпуску) разам з пуцейцамі аналізаваў зробленае.

— Усё пачынаецца з пуці, — гаварыў. — І мы абавязаны ўтрымліваць яго ў спраўным стане. Умацаванне балтоў, замена шпал, выпраўка пуці, рыхтоўка і многае іншае даво­дзіцца выконваць. На нашых плячах вялікая адказнасць за бяспеку руху.

Прафесія пуцейца лічыцца адной з самых цяжкіх на чыгунцы. Снежнай, марознай зімой, спякотным летам, халоднай, даж­джлівай восенню пуцейцы штодня па графіку абходзяць свой участак. За 8-ым акалоткам замацавана каля трыццаці кіламетраў: ад станцыі Жафарава (Стары Двор) да Мольдзевіч. Падчас такіх абходаў правяраюцца стыкі, убіраюцца не толькі смецце, розныя прадметы, выкі­нутыя пасажырамі з акна цягніка, але і паваленыя ветрам ці падгрызеныя бабрамі дрэвы, абкошваецца трава ўздоўж палатна, высякаюцца кустарнікі.

Галоўны паказчык работы чыгуначнікаў — бальнасць пуці. За 6 месяцаў 2014 года ў Варапаеўскай дыстанцыі пуці гэты параметр выкананы на 128,9 працэнта, што на паўтара працэнта вышэй мінулагодняга. Нягледзячы на выкарыстанне сродкаў механізацыі, застаецца шмат ручной працы, звязанай са значнымі фізічнымі нагрузкамі. Зімой пуці трэба ачышчаць ад снегу, правяраць, ці не занесены стрэлачныя пераводы. А самы напружаны перыяд — лета, калі выконваецца найбольшы аб’ём пуцявых работ: капітальны і бягучы рамонты, замена шпал, рэек. Ад спякоты рэйкі могуць сыходзіцца, таму асабліва ўважліва трэба правяраць стыкі.

— Калектыў наш працаздольны, — расказваў Канстанцін. — У адно злучаны вопыт і маладосць. Касцяк — гэта тыя, хто прысвяціў чыгунцы не адзін дзясятак гадоў. Сярод такіх ганаровы чыгуначнік Леанід Манкевіч. Стараннем вызначаюцца Іосіф Шыцько, Сяргей Свіла. На іх раўняюцца маладыя: Павел Цымбалюк, Андрэй Пузыроў, Валерый Раманаў. Пасля невялікага перапынку вярнуўся ў калектыў Валянцін Шалкоўскі. Для большасці з іх чыгунка стала прызваннем.

Як і для Канстанціна Церлюка. Ён з дынастыі чыгуначнікаў. Брыгадзірамі працуюць бацька Віктар Іосіфавіч і дзядзька Тадэвуш Іосіфавіч. Косця з дзяцінства любіў бываць з імі на чыгунцы, назіраць за работай пуцейцаў. Таму адразу пасля школы ўладкаваўся да іх вучнем і паступіў на завочнае ад­дзяленне Аршанскага каледжа чыгуначнага транспарту. Мае восем гадоў стажу, вырас да брыга­дзіра. Цяпер замяняе дарожнага майстра, які ў водпуску.

Сёлетняе ліпеньскае сонца надзвычай шчодрае на цяпло. І калі для тых, хто адпачывае на беразе возера, гэта ў радасць, то для пуцейцаў — вялікая нагрузка. Таму адміністрацыяй дыстанцыі пуці прынята рашэнне ў найбольш спякотныя дні рамонтныя работы пачынаць з пяці гадзін раніцы. У абход жа пуцейцы ўсё роўна адпраўляюцца па графіку і пільна сочаць за бяспекай на чыгунцы.

Анна АНІШКЕВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой