Найлепшы макіяж — усмешка

Пастаўчанка Каця Марціновіч — студэнтка трэцяга курса Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Выпускніца СШ № 4 абрала зусім не жаночы факультэт інжынерных тэхналогій, дзе вучыцца па спецыяльнасці “Трубаправодны транспарт нафты і газу”. Не утойвае: рабіць гэта няпроста, кожная сесія забірае многа фізічных і маральных сіл.
Сёлетняя не стала выключэннем, але ўсе іспыты Каця здала на вышэйшыя балы. Самым жа галоўным экзаменам у гарачую летнюю пару для пастаўчанкі стаў конкурс прыгажосці “Міс Наваполацк”, дзе нечакана для ўсіх яна дабілася вельмі высокага выніку.
— Каця, раскажы, як ты трапіла ў лік удзельніц конкурсу?
— Мне са школы падабаецца сцэна, і я ніколі не адмаўлялася ад прапаноў паўдзельнічаць у самых розных мерапрыемствах. Калі паступіла ва ўніверсітэт, магчымасцей праявіць сябе з творчага боку стала яшчэ больш. Спачатку паспрабавала сілы ў конкурсе прыгажосці ў сваім інтэрнаце, а пазней і ў аналагічным “першынстве” сярод усіх інтэрнатаў ПДУ. Там заняла другое месца і дзякуючы гэтаму трапіла на ўніверсітэцкі конкурс “Міс Вясна-2014”. Спаборнічаць з прафесійнымі спартсменамі і артыстамі было няпроста, і ў лік прызёраў не трапіла. Але мяне заўважыў адзін з членаў журы гарадскога конкурсу прыгажосці і запрасіў да ўдзелу ў гэтым мерапрыемстве без кастынгу. Не выкарыстаць такі шанц было б недаравальна.
— Шмат часу ўклала ў падрыхтоўку?
— Вельмі. Асабліва няпроста было таму, што яна супала з заліковым тыднем, а потым і экзаменамі. Ніякіх паслабленняў у вучэбным працэсе не было. На працягу двух месяцаў хадзіла на рэпетыцыі танцаў і дэфіле, а да заняткаў і іспытаў рыхтавалася начамі, спала па некалькі гадзін у суткі. Але не скардзілася — сама выбрала для сябе такі рытм. Тым больш што падрыхтоўка да конкурсу прыносіла мне выключна задавальненне.
— Вялікая была канкурэнцыя?
— Было 12 удзельніц. Арганізатары падрыхтавалі для нас насычаную праграму, якая не абмяжоўвалася фінальным шоу. Для мяне самай запамінальнай падзеяй стала паездка ў гарадское аддзяленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Пасля экскурсіі нас “абмундзіравалі” ў спецадзенне і адправілі тушыць пажар (несумненна, падстаўны). Гэта было абсалютным сюрпрызам. Эмоцыі зашкальвалі! Таксама разам з іншымі ўдзельніцамі ездзілі ў дзіцячы прытулак і праводзілі для пастаяльцаў забаўляльную праграму. Хадзілі і ў караоке-бар, дзе выявілі самую таленавітую спявачку. Інтэлектуальнае выпрабаванне чакала ў краязнаўчым музеі: мы адказвалі на пытанні па гісторыі Наваполацка, Вялікай Айчыннай вайны, на іншыя тэмы.
— Чым запомнілася фінальнае шоу?
— Яно праходзіла ў гарадскім Доме культуры. Вядучым на мерапрыемстве выступіў вядомы беларускі шоумен Георгій Калдун. Усё было падрыхтавана на вышэйшым узроўні: з канкурсанткамі працавалі прафесійныя візажысты і цырульнікі. На сцэну мы выходзілі пяць разоў: дэманстравалі адзенне беларускіх дызайнераў, паказвалі дэфіле ў спартыўным адзенні і вячэрніх сукенках. Несумненна, хвалявалася, але адчувала падтрымку сяброў і найперш бацькоў, якія прыехалі на шоу. У адрозненне ад многіх канкурсантак, у мадэльнай справе я навічок, аматар. Не здзівілася, што першыя два месцы ў выніку занялі дзяўчаты, якія шмат гадоў займаліся ў спецыяльных школах і ўжо маюць вопыт удзелу ў падобных конкурсах. Але тым больш прыемным і ганаровым для мяне стаў тытул “Другая віцэ-міс” (па сутнасці, гэта трэцяе месца). У якасці падарунка атрымала планшэт, а таксама шмат знаёмстваў і станоўчых эмоцый.
— Хочаш развіваць сябе як мадэль?
— Мне гэта цікава, тым больш што пасля конкурсу паступаюць цікавыя прапановы. Напрыклад, нядаўна ўдзельнічала ў рэкламнай фотасесіі, здымкі з якой у бліжэйшы час будуць размешчаны на білбордах у Полацку і Наваполацку. Але найбольш мяне цікавіць вучоба, якой і прысвячаю амаль увесь свой час. Не, я не хацела б стаць медыйнай асобай і працаваць, скажам, на тэлебачанні. Мару дабіцца поспехаў па сваёй будучай спецыяльнасці. Для гэтага штудзірую фізіку, матэматыку, займаюся бясконцымі чарцяжамі… Згодна, дзяўчатам гэта даецца складаней. У маёй групе прадстаўніц прыгожага полу толькі шэсць з трыццаці студэнтаў. А ўвогуле, з універсітэцкімі сябрамі мне пашанцавала. Мы і вучымся разам, і адпачываем: арганізоўваем сумесныя пасядзелкі, выезды на прыроду.
— Падзелішся з чытачамі сваімі сакрэтамі прыгажосці?
— Іх няма. Я за натуральную прыгажосць. Не фарбую валасы, у меру карыстаюся касметыкай. Выключэнне складаюць фотасесіі. Для мяне было шокам, калі ўбачыла сябе ў люстэрку пасля працы візажыстаў падчас фінальнага шоу. Такі слой касметыкі! Але тады гэта было неабходнасцю — мы павінны былі выглядаць ярка і ўрачыста. А некаторыя ж дзяўчаты так у паўсядзённым жыцці фарбуюцца! Іх ніколі не зразумею. Найлепшы макіяж, асабліва для маладой дзяўчыны, — гэта ўсмешка. А яна заўсёды пры мне.
— Часта бываеш у Паставах?
— На жаль, не заўсёды ёсць час. Жнівень у гэтым плане для мяне шчаслівы месяц. Нарэшце з’явіўся час атрымаць асалоду ад адпачынку ў бацькоўскім доме, сустрэцца з даўнімі сябрамі і такім чынам набрацца сіл перад новым вучэбным годам, у якім абавязкова будзе месца для новых конкурсаў.
Гутарыла Іна СНЯЖКОВА.
Фота прадаставіла Каця МАРЦІНОВІЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Хорошие новости о коронавирусе в Беларуси тоже есть
Подробнее Все мы погрязли в потоке плохих новостей про пандемию COVID-19 в Беларуси. Попытаемся рассмотреть несколько не совсем плохих и даже хороших.


