“Да пастаўленай мэты крочым упэўнена”
Аналізуючы вынікі першага паўгоддзя, дырэктар ААТ “Паставымэбля” Сяргей Рычардавіч Зямчонак з аптымізмам робіць прагноз на бліжэйшую перспектыву. І гэта пры тым, што прадукцыі выпушчана больш, чым яе рэалізавана, за што прадпрыемства крытыкаваў райвыканкам. Як сітуацыя выпраўляецца? Пра гэта і не толькі ў інтэрв’ю з кіраўніком прадпрыемства.
— Сяргей Рычардавіч, калі ласка, пачніце з лічбаў.
— За паўгоддзе выпушчана прадукцыі на 21,2 млрд рублёў, у тым ліку асноўнай — на 20,8 млрд рублёў, што да ўзроўню мінулага года складае адпаведна 120 і 122 працэнты. Рэалізавана на 17 млрд рублёў (112%). Прадукцыйнасць у дзеючых цэнах вырасла да 128%, заработная плата таксама павялічылася. Мной падпісаны загад аб павышэнні з 1 жніўня стаўкі першага разраду на 10%.
Перавыконваем і такія важныя паказчыкі: па зніжэнні ўзроўню затрат, матэрыялаёмістасці, шматкратна — па энергазберажэнні. Прадпрыемства даўно працуе на мясцовых відах паліва.
Цяпер што датычыць складскіх запасаў. Такая сітуацыя склалася ў выніку змяншэння продажу нашай прадукцыі на расійскім рынку. Але яна ўжо выпраўляецца, а ў жніўні, спадзяюся, склады поўнасцю разгрузім, бо ў нас гэта самы гарачы месяц для рэалізацыі.
— Як спажыўцы ацэньваюць мэблю прадпрыемства?
— Мэблю з нашай маркай ведаюць за межамі краіны. Чую толькі станоўчыя водгукі. Ацэнка такая: добрая, прывабная, недарагая. Гэта як пра спецыялізаваную мэблю для школ, садкоў і навучальных устаноў, так і пра бытавую для насельніцтва.
Спынюся на бытавой. У плане абнаўлення асартыменту на месцы не стаім, мы ў пастаянным пошуку. З апошніх напрацовак — кухонныя наборы з высокаглянцавым фасадам. Па аб’ёмах продажу яны лідзіруюць. Кухням вяртаецца практычнасць, і гэта радуе. Да масавай мэблі дабаўляюцца элементы, якія раней былі толькі ў мэблі вышэйшай цэнавай катэгорыі. У выніку яна становіцца насычанай, тэхналагічнай, прыгожай і практычнай.
Свае заслугі ў якасці прадукцыі мы ацэньваем праз рознічны тавараабарот. На сённяшні дзень тры магазіны рэалізуюць нашу мэблю: адзін — у Мінску, у гандлёвым цэнтры “Глоба” на праспекце Дзяржынскага, другі — у адміністрацыйным корпусе завода і трэці — у Маладзечне. Падпісана дамоўленасць на адкрыццё яшчэ аднаго ў сталічным мікрараёне Малінаўка, гэта адбудзецца 1 верасня.
Пра высокую ацэнку прадукцыі сведчаць і ўзнагароды. З апошніх — дыплом пераможцы рэспубліканскага конкурсу “Лепшая мэбля Беларусі-2013” (набор кухоннай мэблі “Пастаўчанка”), дыплом міжнароднай выставы ў Маскве (2014 год). Акрамя таго, прадпрыемства ўдастоена ганаровага звання “Лідар галіны-2013” за шостае месца (серабро) у топ-дзясятцы сярод аднатыпных прадпрыемстваў галіны.
— Ці карыстаецца попытам асноўная прадукцыя?
— Пры фарміраванні палітыкі ў галіне якасці для сябе ставілі мэту — стаць лідарамі па вытворчасці спецыялізаванай мэблі для садкоў, школ, навучальных устаноў. Да пастаўленай мэты крочым упэўнена, і гэта нам удаецца. Рынак збыту значны, хоць аб’ёмы па экспарце невялікія. Рэалізуем у Расію, Казахстан, Латвію. У Латвію пастаўляем невялікую колькасць, затое рэгулярна: у партнёраў з гэтай краіны няма сезоннасці, заказы паступаюць круглы год. Пастаянныя пакупнікі нашай мэблі ўжо ёсць і ў Літве.
— Як знаходзіце рынкі збыту прадукцыі?
— У асноўным праз таргі. Прадпрыемствы выстаўляюць свае прапановы, і чые акажуцца эканамічна больш выгаднымі, таму і аддаецца заказ.
Дапамагаюць і розныя выставы. Раскажу пра апошнюю (праходзіла ў маі ў Маскве). На яе ехалі ў першую чаргу з мэтай напрацоўкі сувязей па спецыялізаванай мэблі (таму і ўзоры вазілі такія). Мой намеснік па маркетынгу Сяргей Станіслававіч Лацецкі займаўся пошукам дылераў, якія, знаходзячыся на тэрыторыі Расіі, удзельнічалі б у тэндарах ад нашага імя. Зазначу: папрацаваў добра. Два дні на выставе прысутнічаў і я, і вельмі задаволены, бо павучыцца было чаму і ў каго (былі прадстаўлены Расія, Італія, Германія, Кітай).
Удзельнічаем і ў электронных таргах: тут, як гаворыцца, увесь свет на далоні. Нядаўна прыйшоў запыт з Катара — запрасілі прайс па школьнай мэблі.
— Відаць, барацьба за спажыўца жорсткая…
— Так, і пачну з таго, што нам, на маю думку, не спрыяе. На ўвазе маю нагрузку на дзяржаўныя прадпрыемствы ў выглядзе аказання дапамогі падшэфным гаспадаркам, па добраўпарадкаванні сквераў, дарог і г. д. У грашовым вылічэнні гэта адчувальна, і ўсе выдаткі кладуцца на сабекошт, а барацьба ідзе за кожны працэнт. Пры ўсім гэтым я не супраць дапамагаць, але ў мяне ёсць такая прапанова: пры правядзенні тэндара ва ўмовах прапісаць, што дзяржаўныя прадпрыемствы маюць прэферэнцыйную папраўку, скажам, у 10%. Гэта значыць, што цана на нашу прадукцыю на столькі ж працэнтаў можа быць вышэйшай, чым у прыватных прадпрыемстваў, якія з’яўляюцца нашымі канкурэнтамі. Як дэпутат абласнога Савета пастараюся выступіць на сесіі з гэтай прапановай. І калі б да яе прыслухаліся, сітуацыя памянялася б: нам лягчэй было б і тэндары выйграваць, і вырашаць пастаўленыя задачы. І тады са сваімі канкурэнтамі мы былі б на роўных.
— Заданні па інавацыйнай прадукцыі перавыконваюцца. За кошт чаго?
— Таму што мэблю серыйна мы не выпускаем. Уявім: мы выйгралі тэндар, а пакупнік хоча штосьці такое, як наша, але не зусім. Мусім прыслухацца. Распрацоўваем усё па-новаму — тэхдакументацыю, чарцяжы і г. д. І мэбля афармляецца як новая.
І ў гэтай сувязі не магу не сказаць пра тое, што непакоіць. Тэндары выйграём, працуем напружана, прадукцыю выпускаем і адгружаем, а спецыялізаваную па Беларусі завозім, разносім па кабінетах у школах, садках і навучальных установах, самі збіраем і ўстанаўліваем. А разлічыцца з намі своечасова могуць не ўсе, даводзіцца доўга чакаць, пакуль грошы па частках трапяць на рахунак прадпрыемства.
— Хто Вашы асноўныя памочнікі?
— Мае намеснікі, спецыялісты, і іх работай я задаволены. Радуе і тое, што з розных навучальных устаноў прыехалі выпускнікі: з некім дагавор заключалі, а нехта па ўласнай ініцыятыве размеркаваўся на завод. Напэўна, не ўсе застануцца на прадпрыемстве, але рэзерв кадраў будзе. І менавіта яны, учарашнія студэнты, будуць дапамагаць не прапускаць новыя тэндэнцыі ў вытворчасці мэблі. Толькі сталі працаваць, а я ўжо прыкмеціў тых, хто стане ў будучым гонарам прадпрыемства. Са свайго боку пастараюся, каб іх праца ацэньвалася дастойна.
Будзем і ў далейшым праводзіць прафарыентацыйную работу са старшакласнікамі з тым разлікам, каб паступалі ў ВНУ, а таксама падтрымліваць тых работнікаў прадпрыемства, хто пажадае атрымаць вышэйшую адукацыю завочна. Відавочна, што сёння без ведаў на роўных ісці ў нагу з усім светам не атрымаецца. Пакуль бяжыш уперад — ты з усімі. Толькі спыніўся на момант — безнадзейна адстаў і дагнаць тых, хто вырваўся наперад, не ўдасца. Вось такі “марафон” сучаснасці.
Гутарыла Галіна ПІШЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Хорошие новости о коронавирусе в Беларуси тоже есть
Подробнее Все мы погрязли в потоке плохих новостей про пандемию COVID-19 в Беларуси. Попытаемся рассмотреть несколько не совсем плохих и даже хороших.


