Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Калі хлеб і песня ёсць, то і жыццё не згасне!

Калі хлеб і песня ёсць, то і жыццё не згасне!

У райаграсэрвісе, як і ў іншых гаспадарках раёна, адбыліся зажынкі. Зажынаючы сноп на збожжавым палетку, мастацкі кіраўнік Варапаеўскага гарпасялковага Дома культуры Ірына Кузьміч хвалявалася. Сёлета ёй і ўдзельніцам мастацкай сама­дзей­насці выпаў гонар вітаць камбайнераў, вадзіцеляў і спецыялістаў сельскагаспадарчага аддзялення райаграсэрвіса, якія прыступілі да ўборкі вырашчанага ўраджаю.

У іх адрас прагучалі  цёплыя, кранальныя словы, вясёлыя песні, пажаданні добрых намалотаў. Дырэктару сельгаспрадпрыемства Міхаілу Бутару ўручылі сноп спелай збажыны, а камбайнеру Сяргею Дунцу — пераможцу мінулагодняга спаборніцтва — каравай.

З пачаткам жніва яго ўдзельнікаў павіншавалі Міхаіл Бутар і начальнік варапаеўскага аддзялення Калікст Казаровец. Галоўны эканаміст Аксана Шчарбакова азнаёміла з умовамі аплаты працы.

Што датычыць непасрэдна камбайнераў, то Сяргей Дунец, Павел Букаў, Васілій Чабуранаў, Сяргей Ганчар, Мікалай Карасік і Часлаў Пяткоўскі сваімі адносінамі да справы даказалі, што здольныя спаборнічаць з лепшымі камбайнерамі Пастаўшчыны. Так, напрыклад, Сяргей Дунец летась намалаціў за сезон 811 тон збожжа, а самым памятным выдаўся дзень, калі з бункера выдаў больш за 60 тон.

Ці ёсць магчымасць сёлета выйсці на такія паказчыкі? Галоўны аграном Юлія Жуперка падкрэсліла, што ў цэлым ураджай зерневых не горшы за мінулагодні. Галоўнае — убраць яго ў самыя сціслыя тэрміны. У гэтым зацікаўлены як кіраўніцтва гаспадаркі, так і самі камбайнеры, вадзіцелі, іншыя ўдзельнікі жніва. Ужо ў першы дзень Васілій Чабуранаў намалаціў 56,2 тоны зерня, Павел Букаў — 52, вадзіцель Віктар Цюкша перавёз 116 тон збажыны.

— У нашай арганізацыі складанае фінансавае становішча, — расказваў ва­дзіцель Аляксандр Бароўка. — Невысокая зар­плата, затрымкі з яе выплатай сталі адной з прычын таго, што людзі, у тым ліку высокакваліфікаваныя спецыялісты, вымушаны былі звольніцца з работы, шукаць іншае месца. Асабіста я не адважыўся на такі крок, бо лічу калектыў родным. Не губляю надзеі на змены да лепшага. Прыемна бачыць, што сёння з многімі мы зноў працуем разам.

Сёлета ў райаграсэрвісе, нягледзячы на пэўныя цяжкасці з кадрамі механізатараў, больш арганізавана і ў лепшыя тэрміны правялі нарыхтоўку кармоў. Камбайнавы парк дазваляе на працягу трох тыдняў абмалаціць на 1170 гектарах збожжавыя і зернебабовыя. Аднак існуюць праблемы з сушыльнай гаспадаркай, што можа паўплываць на тэмпы жніва.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой