Наваселле і юбілей франтавіка Лісовіча
Да 70-годдзя вызвалення Беларусі ветэранам вайны, вязням і працаўнікам тылу ўручаны юбілейныя медалі, віншавальныя пісьмы ад Прэзідэнта краіны, грашовыя дапамогі. Яшчэ больш важкі падарунак да юбілейнай даты атрымаў былы франтавік Пётр Антонавіч Лісовіч з г. п. Варапаева: рашэннем раённага выканаўчага камітэта яму выдзелена ў новым доме сацыяльнае жыллё — аднапакаёвая кватэра з усімі выгодамі.
Пётр Антонавіч і яго жонка Ніна Дзмітрыеўна шчыра ўдзячны за падтрымку і ўвагу кіраўніцтву райвыканкама, але з наваселлем пакуль не спяшаюцца. Хапае іншых клопатаў: ветэран рыхтуецца да свята вызвалення рэспублікі, а праз дзесяць дзён у яго і асабісты юбілей — 13 ліпеня спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння.
Якой бы радаснай ні была гэта падзея, Пётр Антонавіч міжволі ўспомніць усе цяжкасці, нястачы і выпрабаванні, якія зведаў у маладосці. Пасля заканчэння вучобы ў Віцебску ў чэрвені 1941 года расонскі хлопец быў накіраваны на будаўніцтва ваеннага завода ажно ў Самарканд. У дарозе прыйшло паведамленне пра пачатак вайны. Працавалі суткамі. А потым, калі Пятру споўнілася 18 гадоў, прызвалі на службу ў армію. Трапіў на фронт. За доўгія амаль тры гады быў двойчы паранены: на Курскай дузе і ў Германіі. Перамогу сустрэў у шпіталі, а дэмабілізаваўся з арміі толькі ў снежні 1945 года.
Для радавога Пятра Лісовіча кожны дзень на вайне мог стаць апошнім. Яму пашчасціла выжыць, вярнуцца ў родную Беларусь. Але дома чакалі сумныя, трагічныя весткі. У гады акупацыі фашысты расстралялі бацьку, у агні загінулі маці і сястра. Вытрымаць такое было неймаверна цяжка, таму нядаўні франтавік, якому ішоў толькі 22-гі год, падаўся да брата ў Варапаева. Тут і застаўся на ўсё жыццё. Толькі аднойчы пакідаў гарадскі пасёлак, калі разам з іншымі ўдзельнічаў у асваенні цалінных зямель.
Пятра Антонавіча ведаюць як добрага сем’яніна, работніка. Разам з першай жонкай, якая, на жаль, памерла, пражылі больш за 50 гадоў, выгадавалі дваіх дзяцей. Радуюць, цешаць унукі, успаміны пра работу на Варапаеўскім дрэваапрацоўчым камбінаце, дзе працаваў майстрам зборачнага цэха. Пра яго памятаюць у працоўным калектыве, сельскім Савеце. А кожную хвіліну зараз побач Ніна Дзмітрыеўна, якая таксама зведала жахі вайны, фашысцкай няволі.
З Пятром Антонавічам Лісовічам я пазнаёміўся гадоў дваццаць назад. Але ён і цяпер жыццярадасны, рухавы, цікавіцца ўсім, што адбываецца ў краіне і свеце. І аднаго жадае, каб заставалася мірным неба, каб радавалі ўраджаем палі, шчаслівымі раслі дзеці.
На парозе дзясятага дзясятка хочацца пажадаць і Вам, Пётр Антонавіч, здароўя, моцы, доўгіх гадоў жыцця!
Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Голодомор в Беларуси: Матери варили младенцев, а немцы из Наровли просили помощи у Гитлера
Подробнее Страшный голодомор тридцатых годов историки обычно связывают с Украиной и Россией. Недавно рассекреченные документы показывают: голод в Беларуси также имел ужасные последствия. БАБИЙ БУНТ В


