І хвалюючае, і радаснае свята
Уладзімір і Еўдакія Тараскевічы
Уладзімір Тараскевіч нарадзіўся ў 1943 годзе ў Франкфурце-на-Майне. У гэты нямецкі горад на прымусовыя работы фашысты вывезлі яго бацьку і цяжарную маці. Хлопчыку было з роду ўсяго некалькі дзён, як на будынак, дзе знаходзіліся жанчыны з нованароджанымі, англічане скінулі магутную авіябомбу. Яна, пратараніўшы ўсе пяць паверхаў будынка, па невядомых прычынах не ўзарвалася.
Выхад з усіх памяшканняў быў блакіраваны. Маці яшчэ доўга чакала ў палоне руін сваіх выратавальнікаў. А калі дачакалася, захутала сына ў тоненькую прасцінку і панесла на другі канец горада. На дварэ быў марозны і ветраны снежань.
З таго часу мінула 70 мірных гадоў. Сёння Уладзімір Уладзіміравіч жыве з жонкай у вёсцы Груздава Юнькаўскага сельсавета. Іх хата ў цэнтры вёскі яшчэ з дарогі звяртае на сябе ўвагу добраўпарадкаванасцю тэрыторыі: трава роўненька абкошана, пад вокнамі квітнеюць ружы. Ідэальная чысціня ў пакоях.
У лістападзе 1945-га, калі маленькі Валодзя ўпершыню ступіў на беларускую зямлю, яго сям’я пра ўтульнае жыллё магла толькі марыць. З Германіі яна прыехала ў вёску Ралаўцы, што кіламетры за 4 ад Груздава. Дакладней, на папялішча, якое ад яе засталося.
— Гэта была радзіма майго бацькі, — патлумачыў гаспадар. — Пасля нашага вяртання ён адразу пачаў будаваць новую хату. Сям’я ўвесь гэты час жыла ў зямлянцы. Холадна і голадна — вось і ўсе ўмовы.
Час усё расставіў на свае месцы. Бацькі пайшлі працаваць у калгас, Уладзіміра адправілі вучыцца ў пачатковую школу, якая знаходзілася на суседнім хутары Плаксы. Адукацыю ён працягваў у Груздаве і Паставах. Пазней, некаторы час “паслужыўшы” паштальёнам, паступіў вучыцца ў заатэхнічны тэхнікум у Бігосава, а потым і ў Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію. Працаваў на Груздаўшчыне загадчыкам свінафермы, затым — загадчыкам малочнатаварнай фермы, брыгадзірам… Работы і адказнасці ніколі не баяўся. Нягледзячы на грунтоўную адукацыю, невядомага на рабочых месцах было шмат. Але ніколі не ленаваўся вучыцца: чытаў літаратуру, быў пастаянным слухачом самых розных курсаў павышэння кваліфікацыі ў Мінску.
Падтрымкай ва ўсім была і ёсць жонка, з якой яны разам 49 гадоў. Еўдакія Пятроўна родам са Смаленшчыны. Дзяўчынцы было ўсяго 8 гадоў, калі яна засталася круглай сіратой: у 1941 годзе пасля хваробы памерла маці, у 1943-ім — бацька. Дусю, як усе яе называлі, гадавалі сёстры.
Адна з сябровак у пасляваенны час воляй лёсу апынулася ў дзіцячым прыёмніку ў Навагрудку. Захацелася туды і Еўдакіі.
— У роднай вёсцы мне “свяціла” толькі адно: араць зямлю на валах у калгасе. А мне так хацелася вучыцца! — не стрымліваючы слёз, успамінала жанчына. — Сяброўка зрэдку прыязджала дадому. Аднойчы, праводзячы яе на вакзал, не стрымалася, папрасілася ў Беларусь. І паехала з ёй, нікому нічога не сказаўшы, босая, без рэчаў.
Да Навагрудка дзяўчаты дабіраліся “зайцамі” — адкуль жа грошы? Раптам кантроль. Высадзілі. Яшчэ 22 кіламетры прыйшлося ісці пехатой. Але намаганні не былі дарэмнымі. Начальнік дзіцячага прыёмніка аказаўся чалавекам з вялікім сэрцам. «Памаладзіўшы» ў дакументах Еўдакію на два гады, размеркаваў яе ў Слонімскі дзетдом. Там у асноўным знаходзіліся дзеці ваенных, якія загінулі на вайне. Умовы былі добрымі, таму пра сваё рашэнне чатырнаццацігадовая дзяўчынка не шкадавала. Пазней яна паступіла ў Магілёўскае медыцынскае вучылішча на фармацэўта. Гэта прафесія аказалася на ўсё жыццё. Доўгі час працавала ў аптэцы ў вёсцы Савічы.
У Тараскевічаў дзве дачкі, якія жывуць у Баранавічах і Мінску. Ужо дарослыя і ўнукі. Кожны іх прыезд у Груздава ператвараецца для гаспадароў у сапраўднае свята.
На пенсіі яны не сумуюць. Асабліва няма калі: яшчэ трымаюць курэй і коз, садзяць агарод, удосталь і хатніх спраў. У вольны час абое любяць чытаць перыёдыку — штомесяц выпісваюць па 8—9 найменняў газет і часопісаў. Па пошце Уладзімір Уладзіміравіч выпісвае сабе і кнігі — дзеля гэтага нядаўна ўступіў у папулярны ў Беларусі “Кніжны клуб”. А вось да тэлевізара раўнадушны. Адзінае, што можа глядзець, не адрываючыся ад блакітнага экрана, — дакументальныя і мастацкія фільмы пра Вялікую Айчынную.
3 ліпеня сям’я Тараскевічаў абавязкова будзе назіраць за ўрачыстым ваенным парадам.
— Кожны Дзень Незалежнасці, кожны Дзень Перамогі дораць нам з жонкай безліч эмоцый, — прызнаецца Уладзімір Тараскевіч. — З аднаго боку, хвалюючых — ні я, ні яна не можам успамінаць перажытае без слёз. Але сэрца поўніцца і радаснымі пачуццямі — усё жыццё мы пражылі пад мірным небам, мелі магчымасць працаваць, гадаваць дзяцей. А гэта, паверце, дарагога каштуе.
…70-гадовы юбілей вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў сустрэне і маці Уладзіміра Уладзіміравіча Марыя Іванаўна Тараскевіч. Ёй 94, жыве ў Браслаўскім раёне ў старэйшай дачкі. Здароўе слабае, але пра жанчыну ёсць каму паклапаціцца — пасля вайны яна нарадзіла яшчэ 4 дзяцей. Сіл дадаюць і шчаслівыя ўнукі, праўнукі, дзеля светлай будучыні якіх і здабывалася Вялікая Перамога.
Іна СНЯЖКОВА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Голодомор в Беларуси: Матери варили младенцев, а немцы из Наровли просили помощи у Гитлера
Подробнее Страшный голодомор тридцатых годов историки обычно связывают с Украиной и Россией. Недавно рассекреченные документы показывают: голод в Беларуси также имел ужасные последствия. БАБИЙ БУНТ В


