Умовы ёсць, патрэбна жаданне
Штогод у апошнюю нядзелю чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Дзень моладзі. На Пастаўшчыне крыху больш за 7 тысяч жыхароў ва ўзросце ад 14 да 31 года. Якія ўмовы створаны ў нашым раёне для іх вучобы, прафесійнай дзейнасці, адпачынку? Як праяўляе сябе маладое пакаленне? На гэтыя і іншыя пытанні карэспандэнту “Пастаўскага краю” Іне СНЯЖКОВАЙ адказвае намеснік старшыні райвыканкама Юрый Мікалаевіч Кісялёў.
— Юрый Мікалаевіч, якое месца ў рабоце раённай улады займае маладзёжная палітыка?
— Яна заўсёды была і будзе прадметам павышанай увагі. Будучыня раёна, яго развіццё, стабільнасць, перспектывы напрамую залежаць ад падрыхтаванага, прафесійнага кадравага рэзерву. Таму ў райвыканкаме вядзецца няспынная работа як са старшакласнікамі, так і з маладымі людзьмі, якім на першапачатковым этапе самастойнага жыцця асабліва неабходна дзяржаўная падтрымка.
— Як ніхто іншы, у ёй маюць патрэбу маладыя спецыялісты.
— Кіраўніцтва раёна гэта добра разумее. Таму кожны год мы арганізуем сустрэчы маладых спецылістаў — спачатку ў афіцыйнай абстаноўцы, затым — у нефармальнай. Падчас такіх мерапрыемстваў выпускнікі маюць не толькі магчымасць пазнаёміцца адно з адным, але і задаць кампетэнтным асобам усе пытанні, якія хвалююць.
Летась на Пастаўшчыну прыехала 179 выпускнікоў вышэйшых, сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў. Практыка паказвае, што па заканчэнні тэрміну абавязковай адпрацоўкі ў раёне застаецца ў сярэднім 50%. На гэта ёсць і аб’ектыўныя, і суб’ектыўныя прычыны. Юнакі ідуць у армію, дзяўчаты выходзяць замуж і мяняюць месца прапіскі, а таксама ідуць у дэкрэтны водпуск. Іншагароднія спецыялісты — і гэта можна зразумець — імкнуцца дадому. Існуюць і іншыя прычыны, якія перашкаджаюць замацаванню моладзі ў раёне.
— Якую з іх лічыце галоўнай?
— Жыллёвую. Гэту праблему стараемся ўсімі сіламі вырашаць. Шэраг арганізацый і прадпрыемстваў аказвае матэрыяльную падтрымку ў аплаце здымнага жылля. Па магчымасці выдзяляецца інтэрнат — ён ёсць пры УП ЖКГ і прафтэхкаледжы.
Шмат пытанняў, у тым ліку і жыллёвае, вырашае мэтавая падрыхтоўка спецыялістаў. Найбольш плённую работу ў гэтым кірунку вядуць цэнтральная раённая бальніца, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. А вось у сельскай гаспадарцы гэта работа пакуль не наладжана. На мой погляд, тут патрэбна больш актыўная пазіцыя наймальніка.
— Як у цэлым у раёне арганізавана работа з моладдзю?
— Яе курыруе галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Субко. Яна арганізуе шэраг мерапрыемстваў з удзелам маладых людзей — спартыўных, культурных, патрыятычных… Наталля Мечыславаўна заўсёды ў творчым пошуку, імкнецца знаходзіць новыя формы работы з маладой аўдыторыяй. Напрыклад, на ўра былі ўспрыняты спаборніцтвы па більярдзе, настольным тэнісе, якія летась праводзіліся ўпершыню. Штогод ладзіцца шэраг традыцыйных мерапрыемстваў — турыстычны злёт, маладзёжны форум, урачыстасці, прымеркаваныя да памятных дат, спартакіяда сярод маладых членаў добраахвотных дружын, тэматычныя дыскатэкі, спартыўныя і інтэлектуальныя спаборніцтвы, суботнікі і іншыя. У іх арганізацыі і правядзенні шмат дапамагаюць раённая арганізацыйная структура ДТСААФ, раённы аддзел унутраных спраў, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, камандаванне воінскіх часцей, кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў.
— Часта суарганізатарамі мерапрыемстваў выступае райкам Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
— Яму належыць вялікая роля ў рабоце з моладдзю. Сёння райкам аб’ядноўвае больш за тысячу маладых людзей Пастаўшчыны, рэалізуе шэраг праектаў, праводзіць цікавыя конкурсы і мерапрыемствы, шмат увагі надае працоўнай занятасці моладзі ў летні перыяд.
— Дзе паспелі праявіць сябе маладыя пастаўчане?
— Усюды: і ў творчасці, і ў спорце. Але найперш на рабочых месцах. Многія маладыя людзі знаходзяцца ў перспектыўным кадравым рэзерве нашага раёна, і гэта падкрэслівае іх прафесіяналізм, адказныя адносіны да работы, давер кіраўнікоў. Сярод іх — Ігар Гіль (ААТ “Камайскі-агра”), Генадзій Васюковіч (Пастаўская ЦРБ), Вольга Іванова (Пастаўская дзіцячая школа мастацтваў імя Антонія Тызенгаўза), Алена Бурак (упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама), Сяргей Грыбоўскі (АБП “Рассвет Пастаўскі”), Аляксандр Заяц (АТП № 17), Ірына Кузьміч (Пастаўскі ТЦСАН), Юлія Юркова (райспажыўтаварыства), Аляксей Седзюкевіч (Варапаеўскі ДАК) і іншыя. Некаторыя з пералічаных маладых людзей удзельнічаюць у конкурсе прафесійнага майстэрства “Шлях да поспеху». Наогул, спіс тых, хто сумленна шчыруе на карысць Пастаўшчыны, доўгі, і гэта радуе.
— Што пажадаеце маладым людзям у іх свята?
— Мэтанакіраванасці, здаровых амбіцый, сіл і натхнення. Не спыняцца на дасягнутым, крочыць наперад, быць патрыётамі сваёй малой радзімы. На Пастаўшчыне ёсць усе ўмовы для развіцця іх творчага і інтэлектуальнага патэнцыялу. Гэта даказваюць маладыя людзі, якія ўжо дасягнулі пэўных прафесійных вяршынь. Справа — у жаданні і імкненні працаваць.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Голодомор в Беларуси: Матери варили младенцев, а немцы из Наровли просили помощи у Гитлера
Подробнее Страшный голодомор тридцатых годов историки обычно связывают с Украиной и Россией. Недавно рассекреченные документы показывают: голод в Беларуси также имел ужасные последствия. БАБИЙ БУНТ В


