Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Мацнее дружба, развіваецца супрацоўніцтва

Мацнее дружба, развіваецца супрацоўніцтва

Старшыня райвыканкама В. С. Гутараў і яго намеснік Ю. М. Кісялёў з членамі дэлегацыі Швянчонскага раёна Літоўскай Рэспублікі.

Нядаўна Паставы адзначылі свой 605-гадовы юбілей, у тыя ж дні ў сямнаццаты раз прымалі ўдзельнікаў Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”. Ва ўрачыстасцях і музычным свяце прынялі ўдзел дэлегацыі і творчыя калектывы з Мінска і ўсіх абласцей Беларусі, Венесуэлы, Грузіі, Латвіі, Літвы, Малдовы, Расіі, Славакіі, Эстоніі. Як даўніх на­дзейных сяброў, сустракалі пастаўчане прадстаўнікоў гарадоў-пабрацімаў — Рокішкіс, Швянчоніса, Шырвінтаса, Рэзэкне, Йыхві, Пушкіна, Курска. А ўсяго іх налічваецца 11. 

Падчас прэс-канферэнцыі ў раённым выканаўчым камітэце, урачыстага адкрыцця фестывалю, наведвання шматлікіх фестывальных мерапрыемстваў і незапланаваных сустрэч гаспадары і госці абмяркоўвалі пытанні развіцця адукацыі, культуры, турызму, самакіравання, эканамічныя і гуманітарныя праграмы, сыходзіліся на думцы, што ў кожнай сферы ёсць месца для далейшага супрацоўніцтва. Пацвярджэннем таму стала адкрыццё філіяла раённага краязнаўчага музея ў самым прыцягальным турыстычным аб’екце Пастаў — палацы Тызенгаўзаў. Гэты праект ажыццяўляўся ў рамках трансгранічнага супрацоўніцтва нашага і Рокішскага раёнаў Літоўскай Рэспублікі.

Непрацяглым атрымалася знаходжанне на пастаўскай зямлі замежных дэлегацый. Але ўражанняў засталося нямала. Вось што расказалі:

Вітаўтас ВІЛІС, мэр самакіравання Рокішскага раёна:

— Заўсёды прыемна сустракацца з сябрамі на гасціннай пастаўскай зямлі. Мы не ўпершыню бачым, з якой павагай вы адносіцеся да сваёй культуры, народных традыцый. Самыя вядомыя музычныя калектывы з Пастаў радуюць сваім мастацтвам і нашых гледачоў. Увогуле, нам удалося ажыццявіць шэраг сумесных праектаў у культурнай сферы, і гэта сведчыць пра тое, што пры агульнай зацікаўленасці і жаданні мы можам зрабіць намнога больш.

Рая КРУПЕНІНА, 

намеснік мэра самакіравання Швянчонскага раёна:

— Мы — суседзі, народы-браты, зямля і гісторыя ў нас агульныя. Па-ранейшаму застаёмся сябрамі, і гэта асабліва адчуваеш падчас такіх масавых мерапрыемстваў, як пастаўскі фестываль. На яго прыехалі творчыя калектывы і дэлегацыі з розных краін. Мы знаходзім агульную мову, шукаем шляхі выгаднага супрацоўніцтва. Пераканана, што з цягам часу яно стане больш моцным, а нашы землі —  яшчэ больш шчодрымі на ўра­джаі. Кіраўніку раёна Віктару Гутараву мы падарылі пано, выкананае з саломкі і льну — нашых традыцыйных культур. Гэтым мы таксама хацелі падкрэсліць агульную гістарычную еднасць.

Андрус ЯЗОНІС, намеснік мэра Шырвінцкага раёна:

— Паставы і Шырвінтас сталі гарадамі-пабрацімамі ў 2007 годзе. Але культурнае супрацоўніцтва пачалося яшчэ ў савецкі перыяд. Ёсць нямала сведкаў, якія расказваюць пра дні культуры Шырвінцкага раёна на пастаўскай зямлі. Вашы ветэраны, напэўна, таксама памятаюць, як іх неаднойчы сустракалі ў Літве. З таго часу многае змянілася, але захаваліся сардэчнасць, цеплыня сустрэч. Мяне ўражвае тое, што ў фестывальных мерапрыемствах удзельнічае шмат дзяцей, моладзі. Перакананы, што яны будуць працягваць усё лепшае, што склалася паміж нашымі раёнамі і гарадамі.

Элвіра ПІЗАНЕ, намеснік старшыні Рэзэкнянскай краявой думы:

— Мы шмат гадоў падтрымліваем культурныя сувязі, прымаем удзел у фестывалі народнай музыкі. Асабіста мяне ўражвае тое, што кожны год на фестываль прыязджаюць усё новыя ансамблі, выканаўцы. Так і хочацца сказаць, што крыніцы народнай творчасці невычэрпныя. Упэўнена, што яны прывядуць і да больш цесных кантактаў у іншых сферах жыцця.

Ігар СНЯТКОЎ,

дырэктар інфармацыйна-кансультатыўнага цэнтра прадпрымальніцтва г. Невеля:

— Краем азёр, касцёлаў і паркаў называюць Пастаўшчыну. Нядаўна ў гэтым пераканаўся асабіста. Прыемна знаходзіцца на вашай зямлі ў год гасціннасці, хаця мы, расіяне, гэта адчуваем кожны дзень. Паміж нашымі дзяржавамі, абласцямі і раёнамі існуюць шматлікія дзелавыя і культурныя сувязі, сапраўды братэрскія адносіны. Ды і як можа быць інакш, калі да 1924 года Невельскі ўезд знаходзіўся ў скла­дзе Віцебскай губерні. Таму ў нас сапраўды шмат агульнага.

Добрыя ўражанні ад знаёмства з Паставамі і пастаўчанамі, гасцямі з іншых краін засталіся таксама ў кіраўніка венесуэльскай дэлегацыі Херарда Эстрада Марцінеса, выканаўчага дырэктара саюза прадпрымальнікаў Пушкінскага муніцыпальнага раёна Данііла Бекке, спецыяліста Йыхвінскага валаснога кіравання Марыі Лаанемяэ і іншых. Усе яны жадалі пастаўчанам шчасця і радасці, дабрабыту і поспеху, доўгага жыцця на роднай зямлі.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой