Ведай свайго лідара

У штабе райкама ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” творчае папаўненне. Згодна з пастановай Бюро Цэнтральнага камітэта БРСМ, сёлета на Пастаўшчыне ўведзена стаўка другога сакратара. На гэту пасаду прызначана Вераніка Руткоўская.
Дзяўчына родам з Лынтуп. Пасля заканчэння мясцовай школы паступіла ў Віцебскі тэхналагічны каледж, дзе атрымала спецыяльнасць тэхніка-праграміста. Паралельна вучылася на завочным аддзяленні Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта — штудзіравала нямецкую мову. З 2009 года працавала настаўнікам інфарматыкі і інжынерам-электроншчыкам у раённай гімназіі, з 2013-га — настаўнікам інфарматыкі ў СШ № 1. Па сумяшчальніцтве выкладала нямецкую мову ў Лынтупскай школе.
З работай грамадскага аб’яднання Вераніка знаёма са студэнцкіх гадоў. Больш цеснае супрацоўніцтва з БРСМ пачалося падчас работы ў СШ № 1, дзе дзяўчына з’яўлялася сакратаром пярвічнай арганізацыі педагогаў.
— Мне заўсёды было вельмі цікава займацца арганізацыйна-масавай работай, — прызналася. — Яна дорыць шмат новых ведаў, эмоцый, часта дапамагае раскрыць і сябе, і іншых з незнаёмага боку. І галоўнае — прымушае заўсёды рухацца наперад, не заседжвацца на адным месцы. Для мяне гэта вельмі важна.
Другі сакратар ужо мела магчымасць праявіць сябе на новай пасадзе: выступала на пастаўскім балі выпускнікоў, была вядучай на першым этапе раённага конкурсу “Шлях да поспеху”, дапамагала ў арганізацыі маладзёжнай дыскатэкі, якую райкам БРСМ праводзіў у рамках сёлетняга фестывалю “Звіняць цымбалы і гармонік”. Цяпер займаецца падрыхтоўкай патрыятычнай акцыі ”Спяём гімн разам”, прымеркаванай да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Яе правядзенне запланавана на вечар 3 ліпеня.
— Мы даўно адчувалі неабходнасць у яшчэ адным спецыялісце, — адзначыла першы сакратар райкама БРСМ Іна Каралёва. — Моладзі ў раёне шмат, таму пастанова Бюро Цэнтральнага камітэта была абсалютна лагічнай. Несумненна, прасцей будзе арганізоўваць святы, увасабляць у жыццё новыя праекты і ідэі. Але галоўная задача, якая стаіць перад другім сакратаром, — работа з пярвічнымі арганізацыямі. Іх у раёне 86. Яны створаны ва ўсіх сярэдніх і базавых школах раёна, на большасці прадпрыемстваў і арганізацый Пастаўшчыны і сёння аб’ядноўваюць 1100 маладых людзей. Але гэта не мяжа. Трэба і надалей прывабліваць увагу да БРСМ, асабліва працоўнай моладзі.
Гэта плануецца рабіць у тым ліку і за кошт скідак, колькасць якіх пашыраецца. Напрыклад, цяпер пры прад’яўленні членскага білета кожнага БРСМаўца чакае дваццаціпрацэнтная скідка на сеанс у нядаўна адкрытай 3D-кіназале, ёсць дамоўленасць з пастаўскай друкарняй і некаторымі іншымі арганізацыямі. Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 4-21-36.
Іна СНЯЖКОВА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Голодомор в Беларуси: Матери варили младенцев, а немцы из Наровли просили помощи у Гитлера
Подробнее Страшный голодомор тридцатых годов историки обычно связывают с Украиной и Россией. Недавно рассекреченные документы показывают: голод в Беларуси также имел ужасные последствия. БАБИЙ БУНТ В


