Напісанае застаецца: Вялікая Айчынная вайна ў беларускай літаратуры
Васіль Быкаў
У шматвяковай гісторыі ніколі не было столькі масавага гераізму, фізічнай і духоўнай стойкасці, якія праявіў наш народ у Вялікай Айчыннай вайне. Усё менш застаецца сведкаў той жудаснай пары, але глыбокае асэнсаванне неўміручасці нашага народа, яго прагі да волі і незалежнасці, гераізм змагароў з фашызмам услаўлены ў літаратуры, музыцы, жывапісе.
Да 70-годдзя з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Пастаўская раённая бібліятэка паставіла перад сабой мэту данесці як мага больш інфармацыі пра вайну, паўней прадставіць увесь кніжны патэнцыял карыстальнікам бібліятэкі. У чытальнай зале і на абанеменце аформлены кніжныя выставы: “А в книжной памяти мгновения войны”, “Беларусь ты мая, партызанка…”, дзе сабрана мастацкая і дакументальная літаратура пра партызанскі рух на Беларусі.
На працягу ўсіх пасляваенных дзесяцігоддзяў тэма вайны — самая актуальная сярод нашых чытачоў. Вядомы расійскі пісьменнік Віктар Астаф’еў зазначыў, што беларусы стварылі самую таленавітую і хвалюючую літаратуру пра вайну. Узгадаем найбольш вядомыя буйныя творы: “Векапомныя дні” М. Лынькова, “Мінскі напрамак” І. Мележа, “Хатынская аповесць” А. Адамовіча, трылогія “Вялікі лес” Б. Сачанкі, дакументальная кніга “Я з вогненнай вёскі” А. Адамовіча, Я. Брыля, У. Калесніка. А творчасць франтавікоў Васіля Быкава, Івана Шамякіна, Вячаслава Адамчыка, Івана Чыгрынава, Івана Навуменкі, Алеся Савіцкага — гэта абеліск усім загінуўшым у той вайне.
Не адно пакаленне вырасла на вышэйназваных творах, якія перавыдаюцца і будуць надалей перавыдавацца. А што сёння адбываецца ў літаратуры? Ці працягваецца творчасць у гэтым напрамку? Як сёння пісаць пра вайну, каб зацікавіць моладзь? Можа, не так масава, але беларускія пісьменнікі ўсё ж звяртаюцца да ваеннай тэматыкі.
Убачылі свет два новыя раманы былога партызана Алеся Савіцкага “Ліхалецце” і “Лясная прыстань”, якія знаёмяць нас з жахлівай рэчаіснасцю мірнага насельніцтва на акупіраванай фашыстамі тэрыторыі і партызанскім рухам на Беларусі.
Іван Навуменка ў сваіх творах робіць героямі ўчарашніх дзесяцікласнікаў — пакаленне рамантыкаў. Цікава чытаецца аповесць “Помні Сталінград”. Не менш драматычны і твор Алеся Кудраўца “Зязюля пракукуе заўтра”. Пра вайну піша і драматург Аляксей Дудараў. Дарэчы, па яго творы знята кінастужка “Брэсцкая крэпасць”.
Карыстаюцца вялікім попытам творы Васіля Быкава. У чэрвені наша краіна адзначыла 90-годдзе з дня нараджэння вядомага ўсяму свету пісьменніка. Шматтомнік, які атрымала бібліятэка, змяшчае шэраг раней невядомых аповесцяў. Напружаны сюжэт у кнізе “Бліндаж”. Воляй лёсу ў лесе ў бліндажы аказаліся райкамаўскі работнік — нядобры труслівы чалавек, сляпы ад ранення капітан Чырвонай Арміі і нямецкі малады салдат, які збег ад сваіх, бо яго мусілі расстраляць за баязлівасць. Гэтых людзей аб’яднала мясцовая жанчына Серафіма, якая, рызыкуючы сваім жыццём, наведвалася кожны дзень у бліндаж, каб пакарміць мужчын. Яе дапільнавалі паліцаі. Сярод іх і былы жаніх, які за 3 дні да вяселля быў арыштаваны за крадзеж і 10 гадоў правёў у лагеры. Нічога паміж імі цяпер не завязалася, але ён пашкадаваў Серафіму, дапамог арганізаваць пабег. Далей пра яго ні слова. А вось Серафіма, немец і райкамавец падчас уцёкаў былі забіты. Які ваяка з сляпога капітана? І зноў быкаўскае: чалавек у «нечуваным, выключным».
Складаныя рэаліі ваеннай рэчаіснасці паўстаюць у аповесці “Балота”. Сюжэт даволі просты. Група з трох чалавек накіроўваецца цэнтрам у варожы тыл на партызанскую базу. Пасля дэсантавання групу павінны былі сустрэць партызаны, але не сустрэлі. Давялося да базы дабірацца самастойна. Але як знайсці патрэбнае балота Багавізна? Карта не дапамагла, і яны ўзялі з сабой падлетка, які пасвіў кароў. Хлопец давёў групу да балота. І тут узнікае новае пытанне: што рабіць з хлопцам? Ва ўмовах звышсакрэтнасці яго нельга было браць з сабой на базу. Нельга было і адпусціць — а раптам трапіць у рукі немцаў? Камандзір групы прымае рашэнне застрэліць хлопчыка і загадвае зрабіць гэта свайму падначаленаму. Той адпускае ахвяру, а страляе наўмысна ўгору. Але пасля гэтага стрэлу партызаны адкрылі смяротны агонь, знішчыўшы групу дэсантнікаў. Выйшла недарэчнасць, а на вайне за памылкі плацілі вельмі дорага. Шмат рабілася на вайне недаравальных памылак. Хочацца верыць, што ў падлетка Косціка не трапілі партызанскія кулі і не абарвалася жыццё паслухмянага, добрага хлопчыка, які любіў чытаць, марыў вучыцца. Быкаў пакінуў надзею чытачам: а раптам адбыўся цуд, і хлопец уцалеў, выбраўшыся з непраходнага балота?
Надзвычай шчыры твор Галіны Васілеўскай “Белыя парасончыкі з таполі”. Назва сімвалічная. У чэрвені 1944 года, перад вызваленнем Мінска, нявольніца фашысцкага канцлагера дзяўчынка Мая, ловячы тапаліны пух для малодшай сястры, трапляе за агароджу лагера. Дзякуючы гэтаму застаецца жывой, а яе сям’я апынаецца ў Трасцянцы…
Над сваёй новай кнігай “Аперацыя “Кроў” Мікалай Чаргінец працаваў не адно дзесяцігоддзе. На старонках рамана выкрываецца адно з найбольш крывавых злачынстваў фашыстаў на Беларусі — арганізацыя донарскіх цэнтраў, інтэрнатаў-канцлагераў, куды прымусова змяшчалі дзяцей ад 6 да 12 гадоў, якіх забіралі з сем’яў. Паводле звестак М.Чаргінца, на Беларусі дзейнічала восем лагераў дзяцей-донараў. У цэнтры ўвагі Мінскае гета. Жыццё там нагадвала пекла. Немцы дэманстравалі нечалавечую жорсткасць, разам з паліцаямі гвалтавалі маладых дзяўчат, а потым адпраўлялі ў газавыя камеры. Шмат увагі ў рамане нададзена падпольнай рабоце і партызанскаму руху на Беларусі.
Усіх, каго цікавіць тэма Вялікай Айчыннай вайны, запрашаем наведаць Пастаўскую раённую бібліятэку. У сусветным грамадстве мае права існаваць такая думка: грамадзянін краіны не можа лічыцца ў поўнай меры адукаваным і культурным, калі ён не чытаў айчыннай мастацкай літаратуры, прысвечанай найвялікшай з войнаў сваёй Айчыны.
І. БАНДАРЭНКА,
загадчыца аддзела
абслугоўвання і інфармацыі Пастаўскай ЦРБ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Голодомор в Беларуси: Матери варили младенцев, а немцы из Наровли просили помощи у Гитлера
Подробнее Страшный голодомор тридцатых годов историки обычно связывают с Украиной и Россией. Недавно рассекреченные документы показывают: голод в Беларуси также имел ужасные последствия. БАБИЙ БУНТ В


