Звінелі дружна косы. У Пастаўскім раёне у трэці раз прайшоў чэмпіянат па касьбе
Удзельнікі чэмпіянату разам з яго арганізатарам П. П. Каралём і старшынёй Навасёлкаўскага сельскага Савета Э. К. Мядзведзевым (у цэнтры).
14 чэрвеня, у першы фестывальны дзень, на Пастаўшчыне звінелі не толькі цымбалы, але і косы. У вёсцы Жылінскія, што ў Навасёлкаўскім сельсавеце, праводзіўся ўжо трэці па ліку чэмпіянат па касьбе. Сёлета ў ім удзельнічалі 17 прафесіяналаў і аматараў з Пастаў і Пастаўскага раёна, а таксама з Полацка, Глыбокага, Шаркаўшчыны і Докшыц.
Арганізатарам гэтага каларытнага мерапрыемства па-ранейшаму выступіў ураджэнец Жылінскіх, прадпрымальнік з Полацка Пётр Паўлавіч Кароль. Ён вялікі прыхільнік актыўнага адпачынку — займаўся каратэ, ёгай, іншымі відамі спорту. Але перакананы, што самы эфектыўны інструмент для ўмацавання і падтрымкі здароўя — гэта… звычайная вясковая каса. Таму пасля ўсіх арганізатарскіх клопатаў бярэ яе ў рукі і ў ліку іншых удзельнікаў накіроўваецца на сенажаць. Там мы з бізнесменам і сустрэліся.
Пётр Паўлавіч Кароль
— Нагрузка на арганізм вельмі істотная, — казаў Пётр Паўлавіч, выціраючы пот з ілба. — І гэта мне прыносіць неймавернае задавальненне. Вельмі рады, што знайшліся аднадумцы, якія таксама любяць вёску, родную зямлю і атрымліваюць асалоду ад працы на ёй. Згадзіцеся, добраўпарадкаваць тэрыторыю лягчэй газонакасілкай, а нарыхтаваць сена прасцей з дапамогай тэхнікі. Але душа просіць іншага — звону касы, захаплення ранішнім наваколлем, прыемнай стомленасці ў целе. На жаль, усё большая колькасць людзей карыстаецца дабротамі цывілізацыі, і ўсё далей у нябыт адыходзяць традыцыі касьбы. З мэтай іх захавання я і праводжу гэты чэмпіянат.
Але адзін у полі не воін. Кожны год Пётр Кароль адчувае падтрымку раённай улады, а таксама кіраўніцтва сельскага Савета. Яго старшыня Эдуард Канстанцінавіч Мядзведзеў таксама прысутнічаў на свяце касьбы і не скупіўся на цёплыя словы ў адрас арганізатараў і ўдзельнікаў мерапрыемства. Ён адзначыў, што ўзровень іх падрыхтоўкі з кожным годам расце. Многія прывезлі ў Жылінскія па дзве, а то і па тры выключна наведзеныя касы — а гэта ўжо паказчык сур’ёзнага падыходу да справы. Зрэшты, а чаму б і не пашчыраваць, калі галоўны прыз складае тры мільёны рублёў?
Палачанка Наталля Сабчук прыехала на Пастаўшчыну зусім не па перамогу, а проста адпачыць ад гарадской будзённасці.
Наталля Сабчук
— Убачыла па мясцовым тэлебачанні бягучы радок з інфармацыяй пра чэмпіянат і вырашыла ехаць, — не перастаючы касіць, расказвала энергічная жанчына. — Мой “стаж” у гэтым відзе спорту налічвае некалькі дзесяцігоддзяў: няпростае вясковае жыццё прымусіла ўзяць у рукі касу яшчэ ў старшых класах. Цяпер па магчымасці вяртаюся да гэтага занятку — і дзеля здароўя, і дзеля добраўпарадкавання. Несумненна, для мужчын я тут не сапернік. Але няхай бачаць: мы, жанчыны, на многае здольныя (смяецца — аўт).
Калі ўчасткі былі няпростымі, часта з крапівой і высокім бур’яном, то надвор’е цалкам спрыяла касцам: не было ні спякоты, ні дажджу, ні надакучлівых насякомых. Яно паўплывала і на вынікі, якія аказаліся на здзіўленне высокімі. За пяць гадзін (а чэмпіянат доўжыўся з шасці да адзінаццаці раніцы) было скошана крыху больш за тры гектары. Гэта ў 2 разы болей, чым падчас спаборніцтваў у 2012-ым.
Самымі моцнымі і вынослівымі аказаліся Сцяпан Гігола з Шаркаўшчынскага раёна, які “склаў” 23,8 соткі і заняў трэцяе месца, на другім — Валерый Каліцкі з Пастаў (23,3 соткі). Бясспрэчным лідарам з вынікам 28,5 соткі стаў ваенны пенсіянер, падпалкоўнік Мікалай Мікалаевіч Яльчык. І гэта яго другая перамога запар!
— Яшчэ ў пятым класе касіць навучыў бацька, — дзяліўся сакрэтам поспеху Мікалай Мікалаевіч. — Сям’я трымала вялікую гаспадарку, і ўсё лета мне з братамі даводзілася праводзіць на сенакосе. Калі пайшоў у армію, а пасля вучыцца і працаваць, касу браў у рукі ўсё радзей. Затое якое гэта было для мяне свята! Вяртаюся да любімай справы і цяпер — на дачы, дзе праводжу ўсё лета. З задавальненнем удзельнічаю ў спаборніцтвах касцоў. Не дзеля грошай, а дзеля ідэі. Абавязкова прыеду і ў наступным годзе. Трэба ж тытул адстойваць!
Урачыстае ўзнагароджванне пераможцы сёлета ўпершыню адбылося не ў Жылінскіх, а на цэнтральнай гарадской плошчы падчас падвядзення вынікаў агляду-конкурсу сельскіх панадворкаў “Пастаўшчына гасцінная”. Заахвочаны і астатнія ўдзельнікі. Сувенірамі — майкамі і кепкамі — забяспечыў спонсар чэмпіянату — “Прыорбанк”. Уручыла прэзенты ўпраўляючая цэнтра банкаўскіх паслуг № 202 г. Полацка Ніна Мікалаеўна Драздова. Прысутнічалі на чэмпіянаце і прадстаўнікі пастаўскага аддзялення.
Пераможца конкурсу Мікалай Яльчык (справа) з П. П. Каралём, К. Э. Мядзведзевым і Н. М. Драздовай.
Пётр Паўлавіч Кароль плануе правядзенне свята касьбы і ў наступным годзе. Мяркуецца, што яно зноў пройдзе ў адзін з фестывальных дзён. Падчас ушаноўвання пераможцаў прагучала ідэя запрасіць да ўдзелу і замежных гасцей. Чаму б дэлегацыям, якія будуць удзельнічаць у “Цымбалах” у наступным годзе, не ўзяць з сабой хаця б па адным касцы? Чэмпіянат выйшаў бы зусім на іншы ўзровень, а фестываль узбагаціўся б новым цікавым мерапрыемствам. Раённая ўлада такую ініцыятыву падтрымала.
У любым выпадку наступны чэмпіянат будзе не менш цікавым за сёлетні. Вастрыце косы!
Іна СНЯЖКОВА.
Фота аўтара і Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Голодомор в Беларуси: Матери варили младенцев, а немцы из Наровли просили помощи у Гитлера
Подробнее Страшный голодомор тридцатых годов историки обычно связывают с Украиной и Россией. Недавно рассекреченные документы показывают: голод в Беларуси также имел ужасные последствия. БАБИЙ БУНТ В


