Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Світанак” з “Ветразем надзеі”

“Світанак” з “Ветразем надзеі”

Вядучая Валянціна Гірвель вітае прадстаўнікоў браслаўскага літаратурнага аб’яднання «Ветразь надзеі».

А хто дасканала ведае,  што такое паэзія? Адкрытасць трапяткога сэрца, споведзь усхваляванай душы? Неймаверны, невытлумачальны палёт? Чароўны пераход у новае вымярэнне? Хутчэй за ўсё, і тое, і другое, і трэцяе… І яшчэ шмат чаго іншага, што звязана з вышынёй думкі, глыбінёй пачуццяў, светласцю мар… Гэтыя словы беларускай паэтэсы Валянціны Паліканінай, агучаныя вядучай імпрэзы Валянцінай Гірвель, адпавядалі настрою ўсіх прысутных.

Некалі пастаўская зямля дала крылы Уладзіміру Дубоўку, які стаў гонарам беларускай паэзіі, выпеставала паэта-святара Казіміра Сваяка, мастака Альфрэда Ромера, кампазітара Браніслава Руткоўскага. Не збяднела яна на таленты і зараз. Шчыруюць на ніве паэзіі Ігар Пракаповіч, Аркадзь Нафрановіч, Наталія Карнілава, Воля Лісіцкая, Марына Кавалёнак, Лідзія Стрылец, Святлана Аліхвер-Іванова, Уладзімір Свірковіч і многія іншыя. На свяце свае вершы прачыталі Ігар Пракаповіч і Аркадзь Нафрановіч. Крыху пазней агучылі свае пробы пяра вучаніцы СШ №3 і гімназіі Марыя Маслюк і Вераніка Мелехавец.

На жаль, адышлі ў вечнасць Ніна Захарэвіч, Слава Ліпень, Алесь Касцень, Леанід Трубач. Але іх вершы жывуць. З глыбокім жалем і невыказнай цеплынёй гаварыла вядучая пра кожнага з гэтых аўтараў. Потым са сцэны гучалі іх творы ў выкананні школьнікаў і культработнікаў, а на экране манітора дэманстраваліся здымкі. І гэта старонка свята атрымалася самай шчымлівай.

Затым на сцэну былі запрошаны госці з Браслаўшчыны — члены літаратурнага аб’яднання “Ветразь надзеі” Вольга Ляснеўская, Святлана Цыунель, Данііл Волчак, Алена Радзевіч, Наталія Пушкарова на чале з кіраўніком Тэрэзай Крумплеўскай. І, вядома ж, яны таксама чыталі свае вершы — шчыра і натхнёна. А кіраўнік паэтычнай суполкі расказала пра яе дзейнасць, выдадзеныя кнігі, выязныя паэтычныя імпрэзы, падзякавала за запрашэнне на свята і цёплы сяброўскі прыём.

І яшчэ адна госця прысутнічала на свяце — наша зямлячка Юлія Зарэцкая (яна нарадзілася і вырасла ў Дунілавічах). Юлія Францаўна працуе рэдактарам часопіса “Вожык” і найперш расказала прысутным пра гэта цікавае выданне, запрасіла да супрацоўніцтва, а потым падзялілася тым, як стваралася яе кніга “Суседзі”, правобразамі герояў якой сталі дунілавічане.

“Світанак” з “Ветразем надзеі”

Ігар Пракаповіч, Юлія Зарэцкая і Аркадзь Нафрановіч.

Адчувалася, што пастаўскія бібліятэкары вельмі старанна рыхтавалі мерапрыемства. Былі аформлены дзве выставы кніг: пастаўскіх і браслаўскіх літаратараў.Гучалі музыка, вершы, песні. Свята паэтычнага слова прайшло на адным дыханні. Над яго сцэнарыем творча папрацавала супрацоўніца раённай бібліятэкі Валянціна Гірвель, яна ж была  вядучай і падкупляла ўсіх прысутных сваёй адкрытасцю і шчырасцю. Такім жа атрымалася і свята. Несумненна, яно паспрыяе ўмацаванню творчых сувязей літаратараў двух раёнаў, натхніць іх на новыя творы.

Фаіна КАСАТКІНА, Іна СНЯЖКОВА (фота).

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой