Развіталіся з Баявым сцягам (+фота)
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 чэрвеня 2014 года №262 “Аб мерах па аптымізацыі дзейнасці органаў пагранічнай службы, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях” да 1 жніўня 2014 года прадугледжана перадача штатнай колькасці Асобнага авіяцыйнага атрада органаў пагранічнай службы, які дыслацыруецца на аэрадроме “Азёркі” ў Пастаўскім раёне, органам і падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях. З гэтай нагоды на мінулым тыдні верталётчыкі развіталіся з галоўным сімвалам часці — Баявым сцягам.
На апошнюю сумесную сустрэчу прыйшлі дзеючыя афіцэры, прапаршчыкі і кантрактнікі авіяатрада, тыя, хто паспеў змяніць месца службы або пайшоў на пенсію, а таксама сем’і ваеннаслужачых. Хвалюючым і трывожным атрымаўся рытуал унясення Баявога сцяга на пляц, дзе застылі парадзелыя рады вайскоўцаў. Да іх з прамовай звярнуўся камандзір атрада падпалкоўнік А. В. Ярома.
— Першая асобная авіяцыйная эскадрылля пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь была створана 25 кастрычніка 1993 года, — адзначыў Алег Васільевіч. — Ля яе вытокаў стаялі вопытныя спецыялісты, майстры сваёй справы палкоўнікі Э. П. Сяргун і А. І. Данільчык, падпалкоўнік В. М. Трафімаў. Граматна вырашалі ўсе пытанні камандзір эскадрыллі палкоўнік М. І. Харчанка, начальнік штаба маёр П. У. Харчанка, намеснікі камандзіра Д. У. Лагуцін, А. Б. Холеў, А. У. Цёма і іншыя. Пры фарміраванні часці службу пачыналі 24 афіцэры і 33 прапаршчыкі. Дзякуючы ім ужо ў пачатку сакавіка 1994 года пачаліся палёты на ахову Дзяржаўнай граніцы Беларусі.
Знакавымі падзеямі ў гісторыі часці сталі: уручэнне Баявога сцяга, узбраенне французскімі верталётамі, абмен вопытам з прадстаўнікамі сілавых структур шэрага замежных краін, удзел у ваенна-стратэгічных вучэннях.
Цяперашняму пакаленню пагранічнікаў-авіятараў ёсць кім ганарыцца: чатыры афіцэры ўзнагароджаны ордэнам “За службу Радзіме ва Узброеных Сілах” 3-яй ступені, 35 ваеннаслужачых — медалямі “За бездакорную службу”, 52 носяць званне выдатнікаў органаў пагранічнай службы. Авіяцыйны атрад сем разоў узнагароджваўся пераходнымі вымпеламі і прызамі старшыні Дзяржпагранкамітэта, на працягу больш за 20 гадоў надзейна ахоўваў Дзяржаўную граніцу.
Поспехі і дасягненні авіяцыйнага атрада забяспечвалі яго былыя камандзіры, лётчыкі-прафесіяналы палкоўнікі Мікалай Іванавіч Харчанка, Валерый Сцяпанавіч Гарачка, Станіслаў Іосіфавіч Раманчук. Яны засталіся вернымі прысязе, калектыву і разам з іншымі прыйшлі на развітанне з часцю, Баявым сцягам, падзяліліся сваім бачаннем сітуацыі. Цяперашні і былыя камандзіры выказалі шчырую падзяку афіцэрам, прапаршчыкам і іншым ваеннаслужачым, усім работнікам атрада за навучанне і выхаванне падначаленых, забеспячэнне парадку і высокай дысцыпліны ў падраздзяленнях, сумленнае выкананне ўсіх задач.
На цырымоніі развітання са сцягам выступілі намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў і галоўны штурман — начальнік пошукава-выратавальнай і парашутна-дэсантнай службы Дзяржпагранкамітэта П. А. Чаркесаў.
Пад гукі духавога аркестра пагранічнікі ў апошні раз прайшлі ўрачыстым строем перад сцягам. Спатрэбіцца нямала часу, пакуль лётна-тэхнічны састаў асвоіцца ў новым падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях. Іншым ваеннаслужачым хочацца пажадаць хуткага ўваходжання ў новыя воінскія калектывы. А каб захаваць традыцыі і аўтарытэт пагранічнай авіяцыі, воінскае братэрства, верталётчыкі вырашылі кожны год 25 кастрычніка, у дзень нараджэння іх вайсковай часці, збірацца разам.
Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Голодомор в Беларуси: Матери варили младенцев, а немцы из Наровли просили помощи у Гитлера
Подробнее Страшный голодомор тридцатых годов историки обычно связывают с Украиной и Россией. Недавно рассекреченные документы показывают: голод в Беларуси также имел ужасные последствия. БАБИЙ БУНТ В


