Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

На выстаўцы “Белагра-2014”

На выстаўцы “Белагра-2014”

Спецыялісты ААТ “Навасёлкі-Лучай” знаёмяцца з новай тэхнікай.

З 3 па 8 чэрвеня ў Мінску на дзвюх выставачных пляцоўках праходзіла 24-ая Міжнародная спецыялізаваная выстава “Белагра-2014”, удзельнікамі якой сталі 485 кампаній з 18 краін. На працягу тыдня яе наведалі шэраг кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў Пастаўшчыны. Разам  са спецыялістамі ААТ “Навасёлкі-Лучай” на дэманстрацыйнай пляцоўцы адкрытага акцыянернага таварыства “Гастэлаўскае”, што пад Мінскам, пабываў і аўтар гэтых радкоў.

Уразілі сучасныя дасягненні

З найноўшымі дасягненнямі ў розных галінах аграпрамысловага комплексу знаёміліся намеснік дырэктара сельгаспрадпрыемства Міхаіл Дайлідзёнак, галоўны аграном Вера Мукель, галоўны заатэхнік Іван Кісель, галоўны інжынер Яўгеній Віш­неўскі, начальнік аддзялення Часлаў Бурак, загадчыца свінафермы Валянціна Мацур — усяго больш за 10 тэхнолагаў вытворчасці.

Асаблівую цікавасць выклікалі айчынныя вытворцы, якія складалі каля 80% удзельнікаў выстаўкі.

— Наша гаспадарка мае даволі моцны машынна-трактарны парк, ён пастаянна папаўняецца навінкамі, — расказваў Міхаіл Дайлідзёнак. — На выстаўцы “Белагра” прыцягнулі ўвагу новыя энерганасычаныя трактары, тэхніка дакладнага земляробства, прычапны інвентар з шырынёй захопу 9—12 метраў, імпартная тэхніка заўтрашняга дня і многае іншае. Але ўразіла і дарагоўля. Пры ўсім жаданні вяскоўцы сёння не ў стане купіць некаторыя яе віды. Тым не менш перакананы, што будзем знаходзіць магчымасці і сродкі для таго, каб сучасныя перадавыя тэхналогіі і тэхніка пастаянна ўкараняліся ў вытворчасць, аблягчалі працу людзей, забяспечвалі высокую прадукцыйнасць і якасць.

Кіраўнікі розных падраздзяленняў сельгаспрадпрыемства ў першую чаргу знаёміліся з тымі экспазіцыямі, якія адпавядалі спецыфіцы іх работы. У цэнтры ўвагі былі навінкі сучаснай сельгастэхнікі рознага прызначэння, дасягненні айчыннай жывёлагадоўлі, вырабы ветэрынарнага і заатэхнічнага прызначэння, сродкі аховы раслін, мінеральныя ўгнаенні і многае іншае. Карыснымі атрымаліся і кантакты са спецыялістамі, кансультантамі розных прадпрыемстваў і фірм, якія адказалі на ўсе пытанні, забяспечылі разнастайным інфармацыйным матэрыялам.

Галасавалі за пастаўскія сыры

У рамках міжнароднай сельскагаспадарчай выставы у Футбольным манежы на праспекце Пераможцаў праходзіла выстаўка-кірмаш прадуктаў харчавання. У ёй удзельнічала больш за 150 буйнейшых вытворцаў харчовых тавараў з 14 краін. Сярод іх быў і Пастаўскі малочны завод. Вырабы пад гандлёвай маркай “Паставы-гарадок” ведаюць не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. На гэты раз было выстаўлена сем відаў цвёрдых сыроў, у тым ліку “Галандскі прэміум”, “Расійскі традыцыйны”, “Манастырэцкі” і іншыя. Прыцягваў увагу і стэнд пастаўскіх перапрацоўшчыкаў з дзелавой інфармацыяй пра работу прадпрыемства. З наведвальнікамі і магчымымі аптовымі спажыўцамі прадукцыі непасрэдна кантактавалі намеснік дырэктара прадпрыемства па ідэалагічнай рабоце Васілій Катовіч і інжынер-тэхнолаг Таццяна Радзівіловіч.

Вялікай папулярнасцю на выставе карыстаўся конкурс-дэгустацыя “Чэмпіён смаку”. У 43 намінацыях удзельнічала больш за 200 самых разнастайных харчовых прадуктаў. Кожны дзень наведвальнікам выставы прапаноўвалі “ўсляпую” пакаштаваць іх і прагаласаваць за лепшы. У выніку народнага галасавання другое месца прысуджана сыру плаўленаму, а трэцяе — сыру плаўленаму шакаладнаму, якія вырабляюцца ў Паставах. У цэлым за ўдзел у выставе малаказавод узнагароджаны дыпломам другой ступені.

У цэнтры рыбацкай вёскі

У пяты раз дзяржаўнае аб’яднанне па меліярацыі зямель, воднай і рыбнай гаспадарцы “Белвадгас” выставіла на дэманстрацыйнай пляцоўцы  “Гастэлаўскага” незвычайную экспазіцыю ў выглядзе рыбацкай вёскі. У цэнтры яе размяшчалася сядзіба рыбгаса “Навінкі” — аднаго з лідараў у рэспубліцы па вырошчванні і рэалізацыі сажалкавай рыбы. Пачынаючы з 2006 года,  прадпрыемства атрымлівае па тысячы і больш тон таварнай прадукцыі і за гэты час тройчы выходзіла пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва, чатыры разы займала другое месца. Усе, хто наведваў “рыбацкую  вёску”, абавязкова спыняліся ля навінкаўскай маляўніча аформленай  экспазіцыі. Прыцягвалі ўвагу вялізны стэнд, салдацкая кухня, акварыумы з жывой рыбай, хатка з трыснягу, павеці-парасоны і, вядома ж, юшка па-пастаўску. За чатыры дні яе разышлося каля тысячы літраў. Вядучы маркетолаг прадпрыемства Віталій Новікаў расказваў, што падчас работы выставы давялося змяніць прафесіі вадзіцелям Віктару Кянько і Валерыю Шэндзелю, электрагазазваршчыку Валерыю Якімовічу, прадаўцу Ніне Кянько, эканамісту Маі Новікавай. Яны не лічыліся з часам, працавалі поварамі і афіцыянтамі, кухоннымі рабочымі і пры­біральшчыкамі, былі і экскурсаводамі. Словам, рабілі ўсё для таго, каб пра рыбгас ведала як мага больш людзей. Таму і атрымалі высокую ацэнку  ад міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леаніда Зайца, яго намеснікаў і іншых афі­цыйных асоб, якія на працягу тыдня наведалі “навінкаўскую сядзібу”.

За актыўны ўдзел у выстаўцы і важкі ўклад у развіццё рыбнай галіны краіны рыбгас “Навінкі” ўзнагароджаны дыпломам першай ступені.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой