У няпростых умовах
Правізары-рэцэптары цэнтральнай аптэкі №87 Пастаўскага раёна І. М. Камарніцкая, Т. В. Волк, Т. К. Турчынская, фармацэўт-рэцэптар Т. М. Дробышава з загадчыцай аддзела рознічнай рэалізацыі М. І. Скаромнай (трэцяя злева) і загадчыцай аптэкі Ж. А. Лагвіненка (у цэнтры).
Разам з медперсаналам лячэбных устаноў краіны сваё прафесійнае свята заўтра будуць адзначаць і работнікі аптэк. Спакон веку ўрачы, фельчары, медсёстры працуюць у цесным тандэме з правізарамі і фармацэўтамі, робяць адну справу — клапоцяцца пра наша здароўе.
Аптэчная сетка Пастаўшчыны прадстаўлена 11 дзяржаўнымі аптэкамі, 6 з якіх знаходзяцца ў горадзе і 5 — на сяле. Таксама ў раёне працуюць 27 гандлёвых кропак па продажы лякарстваў і вырабаў медыцынскага назначэння: 26 арганізаваны пры ФАПах, 1 — пры сельскай урачэбнай амбулаторыі. Усяго ў аптэчнай сетцы занята каля 40 работнікаў, у тым ліку 24 спецыялісты, палова якіх мае вышэйшую адукацыю.
— Пры гэтым нам не хапае двух правізараў і чатырох фармацэўтаў, — скардзіцца загадчыца цэнтральнай аптэкі №87 Пастаўскага раёна Ж. А. Лагвіненка. — Таму прыйшлося часова закрыць аптэку ў мікрараёне будаўнікоў, а лынтупская і парыжская ўжо каторы год працуюць па “вахтавым метадзе”. Раз у тыдзень туды ездзяць фармацэўты з пастаўскай цэнтральнай і варапаеўскай аптэк, што значна ўскладняе і без таго нялёгкую работу дзяўчат з “першага стала”, якія займаюцца водпускам лякарстваў насельніцтву. Часам ім даводзіцца працаваць у паўтары, а то і дзве змены, без выхадных.
Але і ў такіх няпростых умовах аптэчныя работнікі раёна паспяхова спраўляюцца з пастаўленай перад імі задачай — забеспячэннем насельніцтва і арганізацый аховы здароўя лекавымі сродкамі, вырабамі медыцынскага назначэння і іншымі прадметамі аптэчнага асартыменту, дазволенымі да прымянення ў медыцынскай практыцы ў Рэспубліцы Беларусь, штогод выконваюць і перавыконваюць даведзеныя планавыя паказчыкі. За дасягнутыя летась станоўчыя вынікі ў дзейнасці прадпрыемства ў цэлым і высокую культуру абслугоўвання насельніцтва калектыў цэнтральнай аптэкі №87 узнагароджаны Ганаровай граматай Віцебскага гандлёва-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Фармацыя”. А па выніках работы за першы квартал 2014 года заняў трэцяе месца сярод цэнтральных аптэк Віцебшчыны і адзначаны грашовай прэміяй. Значны ўклад у агульны поспех уносяць аптэкі ў Варапаеве, па вуліцах Савецкай і Вакзальнай у Паставах, якімі загадваюць Т. П. Мельнікава, В. І. Громава і А. А. Макарэвіч.
Расказваючы пра калектыў, Жанна Анатольеўна адзначыла, што яго аснову складаюць прафесіяналы з вялікім стажам і вопытам работы. У некаторых ён 30—40 і нават 50 гадоў. Гэта згаданая вышэй Т. П. Мельнікава, загадчыца дунілавіцкай аптэкі А. І. Машніч, правізар-тэхнолаг пастаўскай цэнтральнай аптэкі Л. І. Казлова, правізары-рэцэптары Т. К. Турчынская і Н. В. Рубцова, іншыя спецыялісты. У той жа час пенсіянерам і работнікам перадпенсійнага ўзросту ёсць дастойная маладая змена ў асобе Т. М. Дробышавай, І. М. Камарніцкай, А. С. Дашкевіч. Летась пасля заканчэння Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта на работу ў цэнтральную аптэку прыйшлі Т. Волк і А. Трублоўская, якія добра зарэкамендавалі сябе на самым складаным участку — у аддзеле рознічнай рэалізацыі.
Аптэчныя работнікі не толькі паспяхова спраўляюцца са сваімі прафесійнымі абавязкамі, але і актыўна займаюцца добраўпарадкаваннем тэрыторый аптэк, большасць якіх з вясны да восені патанаюць у кветках. А пастаўскія правізары і фармацэўты прыклалі нямала сіл таксама да таго, каб адрамантаваць свой старажытны будынак, якому больш за два стагоддзі.
Алена ШАПАВАЛАВА. Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Забастовки 1991 и 2011
Подробнее В Беларуси все чаще бастуют рабочие. Требования у всех одно – повышение заработных плат, которые ...


