Сапфіравая старонка ў кнізе сямейнага жыцця

Ганна Пятроўна і Генадзій Іванавіч Турчыновічы
Ажыўлена і шматлюдна было ў канцы красавіка ў хаце Ганны Пятроўны і Генадзія Іванавіча Турчыновічаў з вёскі Даравое Ваўкоўскага сельсавета. Іграла музыка, гучалі песні, кружыліся пары. А нагода — сапфіравае вяселле гаспадароў, якое арганізавалі ім сыны і нявесткі. Нават вэлюмам “нявесту” ўпрыгожылі. Павіншаваць “маладажонаў” прыехалі тры сыны, тры нявесткі, трое ўнучак і адзін унук, іншая радня, а таксама старшыня Ваўкоўскага сельскага Савета Таіса Браніславаўна Баторы.
— Мы стараемся не выпускаць з поля зроку юбіляраў, якія пражываюць на тэрыторыі сельсавета, — расказвала Таіса Браніславаўна. — Завіталі і да Турчыновічаў, якія перагарнулі сапфіравую старонку ў кнізе сямейнага жыцця. Сям’я заслугоўвае ўвагі. За плячыма 45 гадоў сумеснага жыцця, на працягу якіх муж з жонкай дзялілі на дваіх радасць і смутак, узлёты і падзенні, здабыткі і нястачы. І як вышэйшая ўзнагарода за ўсё — выдатныя дзеці і цудоўныя ўнукі. Ганна Пятроўна — наша былая работніца, доўгі час працавала касірам. І цяпер першая памочніца, бо з’яўляецца старэйшынай вёскі. Часта звяртаецца ў сельвыканкам з рознымі просьбамі, ініцыятывамі, заўсёды ахвотна адклікаецца на нашы прапановы. Заслужаным аўтарытэтам карыстаецца і Генадзій Іванавіч. У мінулым ён адзін з лепшых механізатараў калгаса “Чырвоны сцяг”.
Яны жылі ў суседніх вёсках, успыхнула іскрынка кахання.
— Вяселле тады было модна рабіць і ў жаніха, і ў нявесты, — успамінала Ганна Пятроўна. — Але мае бацькі былі ўжо даволі пажылыя, мне толькі 19 споўнілася. Таму вырашылі з Генам, што распішамся, павянчаемся — і хопіць. Так і зрабілі. Затое якое сапфіравае вяселле нам зладзілі дзеці! Яны паклапаціліся і пра святочны стол, і нават музыканта з Норыцы запрасілі. Мы з мужам гасцямі былі.
У Турчыновічаў тры сыны. Як, напэўна, і ўсім бацькам, ім хацелася мець яшчэ і дачушку. Цяпер маюць ажно трох — гэта любімыя нявесткі. Ганна Пятроўна з удзячнасцю гаварыла пра кожную. Яе радуе, што яны дружныя паміж сабой, чулыя, спагадныя, прыветлівыя да іх, бацькоў.
— Я не веру тым людзям, якія кажуць, што пражылі разам шмат гадоў і не разу не пасварыліся, — гаварыла Ганна Пятроўна. — Не буду крывіць душой: у нас усялякае здаралася. Але стараліся дараваць адно другому, саступіць, часам змаўчаць. Так рабіла сама, гэтаму вучу і дзяцей. А ўвогуле, варта жыць з Богам у сэрцы, і ён дапаможа.
Некалі Турчыновічы трымалі вялікую гаспадарку: дзвюх кароў, каня, свінаматку, свіней, курэй. Цяпер здароўе і спрыт не такія, як у маладосці, падступаюць хваробы. Але яны не сядзяць склаўшы рукі. Генадзій Іванавіч даглядае каня, Ганна Пятроўна — курэй. Іх дом не ведае цішыні: часта прыязджаюць дзеці. У бацькоўскім доме яны любяць адзначаць усе святы. На канікулах тут бавяць час унукі. Утульны дом поўніцца смехам і жартамі, і маладзее душа яе гаспадароў.
Анна АНІШКЕВІЧ. Фота з сямейнага альбома Турчыновічаў.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Забастовки 1991 и 2011
Подробнее В Беларуси все чаще бастуют рабочие. Требования у всех одно – повышение заработных плат, которые ...


