Набліжаючы да людзей
Санітарка Л. М. Працук і медсястра А. У. Сварцэвіч.
Медыцынская сястра кругласутачнага стацыянара Дунілавіцкай участковай бальніцы Ларыса Уладзіміраўна Рабава і санітарка Ганна Сцяпанаўна Шарынская завяршалі змену стомленымі. Дванаццаць гадзін дзяжурства былі няпростымі. Акрамя паўсядзённых звычайных працэдур для хворых, што праходзяць лячэнне ў стацыянары, хапіла клопатаў з 90-гадовым дзядулем, які знаходзіцца на сацыяльным ложку. Ён жыве мінулым — працай у калгасе і па хатняй гаспадарцы. Вось і на гэты раз шукаў аброць, каб прывесці з поля каня, ішоў пасвіць авечак. Многія старыя, якія аформлены на сацыяльны ложак, блытаюцца ў думках, не пазнаюць родных, не жадаюць падпарадкоўвацца медыкам. Калі Ларысе Уладзіміраўне з Ганнай Сцяпанаўнай удалося супакоіць 90-гадовага “працаўніка”, ішла трэцяя гадзіна ночы. Здавалася, да раніцы ёсць час хоць крыху задрамаць. Ды літаральна праз гадзіну раздаўся стук у дзверы — прыйшла жанчына, якая жыве побач з бальніцай. У яе рэзка павысіўся ціск, і яна заспяшалася па дапамогу.
— Такія цяжкія дзяжурствы бываюць часта, — расказвала загадчыца Дунілавіцкай участковай бальніцы Раіса Францаўна Махнач. — Але нашы работнікі ніколі не наракаюць. Верныя клятве Гіпакрата, яны добрасумленна выконваюць свае абавязкі. Амбулаторны прыём, акрамя мяне, у бальніцы вядуць тэрапеўт Алена Цімафееўна Емяльянава, памочнік урача Тамара Максімаўна Маляўка і стаматолаг Аляксандр Мікалаевіч Ленавец. Усе з душой адносяцца да хворых, свае веды і вопыт накіроўваюць на хутчэйшае выздараўленне пацыентаў. Лячэнне вядзецца ў кругласутачным і дзённым стацыянарах. 16 ложкаў заняты людзьмі хворымі і пажылымі. Усе яны патрабуюць пастаяннага, кругласутачнага, догляду.
Работа медыкаў у стацыянары вельмі складаная. Добрасумленна выконваюць свае абавязкі медсёстры Маргарыта Малей, Ларыса Рабава, Алена Ларыёнава, Ала Сварцэвіч. Хапае клопатаў санітаркам, якія першымі пачынаюць свой працоўны дзень і апошнімі яго заканчваюць. Залатыя рукі і шчодрыя сэрцы маюць Наталля Менчанкова, Ірына Кісялёва, Таццяна Собаль, Лілія Працук.
— Я ў медыцыне больш за 40 гадоў, — гаварыла памочнік урача Тамара Максімаўна Маляўка. — У Дунілавічы прыехала па размеркаванні пасля заканчэння Аршанскага медвучылішча. Бальніца была разлічана на 25 ложкаў. Умоў ніякіх: бялізну мылі ўручную, печкі цеплілі брыкетам, да хворых на выклікі ездзілі на кані. Але тады не было ляжачых хворых. Калі родныя бачылі, што чалавек слабее, забіралі яго дадому. Цяпер усё наадварот: занемагаюць маці або бацька — і іх афармляюць на сацыяльны ложак, усе клопаты кладуцца на медработнікаў.
— Наша бальніца абслугоўвае каля дзвюх тысяч чалавек, — расказвала Раіса Францаўна. — Амаль палова насельніцтва — пенсіянеры, многія — адзінокапражываючыя. Таму медабслугоўванне стараемся наблізіць да іх. Практыкуем падворныя абходы. Т. М. Маляўка і старшая медыцынская сястра А. І. Ларыёнава рэгулярна вядуць прыём на фельчарска-акушэрскіх пунктах у Янчуках і Сяргеевічах. Выязджаем у вёскі і я, і Алена Цімафееўна Емяльянава. Падчас наведвання сваіх пацыентаў змяраем крывяны ціск, даём кансультацыі, выпісваем лекі. Вялікую ўвагу стараемся ўдзяляць дзецям, таму медыкі — частыя госці ў школах.
— Рабочы дзень кожнага з нас не заканчваецца ў бальніцы, — гаварыла Т. М. Маляўка. — Мы ўсе яшчэ і сямейныя дактары. У любы час сутак да нас можа пастукацца той, у каго ўзніклі праблемы са здароўем, і мы зробім усё магчымае, каб дапамагчы.
Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Забастовки 1991 и 2011
Подробнее В Беларуси все чаще бастуют рабочие. Требования у всех одно – повышение заработных плат, которые ...


