Адпачыць у сядзібе
У сучасных умовах турызм з’яўляецца адной з важных галін эканомікі. У сувязі з гэтым кіраўніком дзяржавы пастаўлена задача развіцця ўнутранага і ўязнога турызму. З мэтай эканамічна выгаднага выкарыстання прыроднага патэнцыялу рэгіёна, забеспячэння патрэб гасцей і жыхароў Беларусі ў даступным адпачынку, прыцягнення інвестыцый у развіццё турызму, павелічэння паступленняў у бюджэт у Віцебскай вобласці распрацавана падпраграма “Пяцьсот” на 2011—2015 гады. Важным яе пунктам з’яўляецца развіццё аграэкатурызму.
Першапачаткова аграэкатурызм ствараўся як нацыянальны прадукт. Беларусь — ідэальнае месца для сельскага турызму. Нашы вёсачкі вабяць утульнасцю і цішынёй. Кожны знойдзе тут адпачынак па душы: збор грыбоў, ягад і лекавых раслін, духмяная лазня, вечары ля каміна ў прыемнай кампаніі. Для аматараў актыўнага адпачынку прапануюцца велапрагулкі, катанне на конях, водныя сплавы на лодках, рыбная лоўля і шмат іншага. Пры жаданні можна адзначыць карпаратыў, вяселле і іншае мерапрыемства, запрасіўшы прафесійных артыстаў.
У нашай вобласці зарэгістравана 459 аграэкасядзіб. Лідар, па зразумелых прычынах, Браслаўшчына. На яе тэрыторыі ўжо больш за 80 сядзіб прымаюць гасцей. На Пастаўшчыне зарэгістраваны 31 такі аб’ект. Такія з іх, як “Ліпнікі”, “Хата пад клёнамі”, “Акарына”, “Буслінае гняздо”, “Трабуцішкі”, “Ля Блакітных азёр” і іншыя, з поспехам працуюць ужо не першы год. У гэтых сядзібах умеюць прымаць гасцей і заўсёды робяць гэта з вялікім задавальненнем. Гаспадары з гонарам паказваюць свае ўладанні, дзеляцца вопытам, ахвотна прымаюць удзел у розных мясцовых і рэспубліканскіх мерапрыемствах. Некаторыя сядзібы яшчэ толькі распачынаюць сваю дзейнасць. Вядома ж, цяжкасцей хапае. Асвоіць новы напрамак дзейнасці часта бывае вельмі складана, тым больш калі пераважная частка турбот лажыцца на ўласныя плечы. Поспех залежыць ад ініцыятывы, творчага падыходу да справы і наяўнасці неабходных рэсурсаў, якія дазваляюць на практыцы рэалізаваць свае самыя смелыя задумы.
Для фінансавай падтрымкі тых, хто знаёміць з нашай краінай турыстаў і імкнецца зберагчы для будучых пакаленняў прыгажосць нашага ўнікальнага краю, ААТ “Белаграпрамбанк” распрацавала Праграму свайго ўдзелу ў развіцці аграэкатурызму ў Рэспубліцы Беларусь. Банк прадастаўляе крэдыты суб’ектам аграэкатурызму, якія ажыццяўляюць дзейнасць па аказанні паслуг у галіне аграэкатурызму ў парадку і на ўмовах, акрэсленых Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 02.06.2006 г. № 372 “Аб мерах па развіцці аграэкатурызму ў Рэспубліцы Беларусь”. Падставай для разгляду банкам пытання аб магчымасці прадастаўлення крэдыту суб’екту аграэкатурызму з’яўляецца станоўчае рашэнне раённага выканаўчага камітэта.
Гэта што датычыць фінансавай падтрымкі. Але ж не меншае значэнне маюць у гэтай справе стварэнне спрыяльных умоў для развіцця ўнутранага і ўязнога турызму, абмен вопытам, карысныя парады, рэклама. З гэтай мэтай пры Пастаўскім раённым выканаўчым камітэце працуе міжведамасны каардынацыйны савет па пытаннях развіцця турызму, які ўзначальвае намеснік старшыні райвыканкама Кісялёў Юрый Мікалаевіч. На пасяджэнні савета запрашаюцца гаспадары сядзіб. На жаль, пакуль вялікай актыўнасці з іх боку не назіраецца. Спадзяюся, што на нашу сустрэчу ў ліпені гасцей завітае значна больш, чым было ў маі. Тым больш што тэма сустрэчы будзе датычыць якраз рэкламы турыстычнага аб’екта. Карыстаючыся выпадкам, звяртаюся да гаспадароў з просьбай падрыхтаваць матэрыялы пра сваю сядзібу для размяшчэння іх на сайце райвыканкама ў раздзеле “Турызм”. Пакуль там прадстаўлена ўсяго 15 суб’ектаў, а гэта толькі палова дзеючых. Інфармацыю па гэтым пытанні вы можаце атрымаць па тэлефоне 2-01-93.
Наталія КАРНІЛАВА,
сакратар міжведамаснага каардынацыйнага
савета па пытаннях развіцця турызму пры
раённым выканаўчым камітэце.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Забастовки 1991 и 2011
Подробнее В Беларуси все чаще бастуют рабочие. Требования у всех одно – повышение заработных плат, которые ...


