“Важна быць не толькі прафесіяналам”

Карэспандэнт “Пастаўскага краю” гутарыць з галоўным урачом УАЗ “Пастаўская цэнтральная раённая бальніца” Уладзімірам Мікалаевічам ЧАКАВЫМ.
— Уладзімір Мікалаевіч, размову хацелася б пачаць з кароткай характарыстыкі сістэмы аховы здароўя раёна.
— У нас самая вялікая ў вобласці медыцынская арганізацыя, у якую ўваходзяць наступныя структурныя падраздзяленні: цэнтральная раённая бальніца, Варапаеўская раённая (з’яўляецца філіялам ЦРБ), 3 участковыя бальніцы, бальніца сястрынскага догляду, 10 паліклінік і амбулаторый, 3 аддзяленні хуткай медыцынскай дапамогі, 27 ФАПаў. Сетка сфарміравалася (падчас аптымізацыі нам удалося захаваць і ўстановы, і кадры), і цяпер яна забяспечвае асноўныя прынцыпы аховы здароўя: даступнасць, бяспеку, максімальнасць і задаволенасць пацыентаў. Хацелася б, каб так было і надалей.
— Як новыя тэхналогіі выкарыстоўваюцца медыкамі?
— Пра ўкаранёныя ў хірургіі лапараскапію, высокатэхналагічныя аперацыі на касцях і іншае, амбулаторны гемадыяліз мы ўжо расказвалі неаднаразова. Стараемся паспяваць за навукай. Штоквартальна пачынаем выкарыстоўваць новыя тэхналогіі і методыкі, якія адаптуем на сваім узроўні. Напэўна, таму і атрымалі высокую ацэнку нашай дзейнасці: па выніках работы за мінулы год установа прызнана лепшай у вобласці з занясеннем на абласную Дошку гонару і лепшай у краіне (у групе гарадоў да 20 тысяч насельніцтва).
У кожным падраздзяленні ёсць планавыя тэхналогіі, і мы іх укараняем. Некаторыя апрабуюцца медыкаментозна, іншыя — функцыянальна праз апаратуру, а такія, як лапараскапія, гемадыяліз, патрабуюць значнага забеспячэння праз медабсталяванне, інструменты. Развіваць новыя тэхналогіі складана, але неабходна. Так, летась укаранілі бронхаскапію, дзякуючы чаму маем ранняе выяўленне рака лёгкіх і бронхаў. Правялі звыш 200 каланаскапічных даследаванняў, і ў 10 працэнтаў пацыентаў выяўлена ракавае захворванне на ранняй стадыі.
Сучасныя тэхналогіі нам “дастаўляюцца” і медыкамі з абласнога цэнтра і са сталіцы.
— Калі ласка, пра гэта падрабязней.
— Практычна кожны месяц спецыялісты самага высокага рангу бываюць у Паставах, і для нас як самага аддаленага раёна гэта вельмі важна: яны аказваюць дапамогу высокага ўзроўню, чытаюць лекцыі, даюць рэкамендацыі па ўкараненні новых тэхналогій, і нашы ўрачы на месцы атрымліваюць сертыфікаты аб падрыхтоўцы.
Так, у ЦРБ нядаўна пабывалі вучоныя з рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі: намеснік дырэктара, прафесар С. А. Красноў, вядучы хірург, прафесар, доктар медыцынскіх навук А. Г. Жукавец, адзін з вядучых вучоных у галіне прафілактыкі анкалагічных захворванняў, наш зямляк з Пастаў П. І. Маісееў. Яны пазнаёміліся з сітуацыяй на месцы, правялі субяседванні з урачамі-дыягностамі, кансультавалі пацыентаў.
У бліжэйшы час прыедуць вядучыя неўролаг і нейрахірургі вобласці і правядуць кансультацыі, прачытаюць цыкл лекцый па сваіх кірунках. А ў канцы чэрвеня на базе цэнтральнай раённай бальніцы пройдзе рэспубліканская канферэнцыя хірургаў з удзелам вядучых хірургаў Беларусі і Віцебскай вобласці, якія працуюць у галіне абдамінальнай хірургіі. Яны будуць аперыраваць, правядуць майстар-класы для нашых урачоў і канферэнцыю для хірургаў устаноў аховы здароўя заходніх раёнаў вобласці.
На верасень запланавана і канферэнцыя з удзелам вядучага тэрапеўта краіны, доктара медыцынскіх навук, прафесара А. М. Окаракава.
— Немалаважна і тое, у якім стане знаходзяцца ўстановы аховы здароўя і як яны аснашчаны.
— Усе нашы падраздзяленні размешчаны ў 58 будынках і памяшканнях, і, безумоўна, іх неабходна своечасова рамантаваць і аснашчаць. На гэта выдзяляюцца немалыя сродкі. За мінулы год каля 5 млрд рублёў мы асвоілі на ўмацаванне базы, капітальны і бягучы рамонты, абсталяванне. Прыкладна такая ж сума будзе выдзелена і сёлета. Мы ўдзячны старшыні райвыканкама В. С. Гутараву, яго намесніку Ю. М. Кісялёву за пастаянную ўвагу да нашай установы.
Пастаўскую ЦРБ заўсёды адзначаюць са станоўчага боку па стварэнні ўмоў для знаходжання хворых і работы медперсаналу. Мне даводзілася выступаць на абласной прафсаюзнай канферэнцыі, і наш вопыт па некаторых пазіцыях вывучаўся і распаўсюджваўся ў вобласці.
Кожны год капітальна рамантуем адно з аддзяленняў. Завяршаюцца работы ў наркалагічным, якое будзе шматпрофільным, і для нас гэта важна. Ужо гатова дакументацыя на будаўніцтва новага корпуса цэнтральнай раённай бальніцы, якое пачнецца пасля ўзвядзення Міёрскай бальніцы.
— Галоўны рэсурс установы — кадры…
— Ва ўстанове працуюць 805 чалавек (121 мае вышэйшую адукацыю), у тым ліку 95 урачоў, 343 медработнікі сярэдняга звяна, 26 маладых спецыялістаў. Традыцыйна нямала выпускнікоў сярэдніх школ Пастаўшчыны паступаюць у медыцынскія ВНУ. Цяпер студэнтамі з’яўляюцца 54 чалавекі, і 9 з іх праходзяць у нас практыку: упэўнены, што многія з іх — нашы будучыя кадры.
Безумоўна, у вялікім калектыве абсалютна ўсе не могуць быць ідэальнымі. Тым не менш мы імкнёмся да гэтага, пра што сведчаць ацэнкі нашай дзейнасці. Акрамя таго, у медыцыне існуюць такія паняцці, як этыка, дэанталогія, традыцыі. Важна быць не толькі прафесіяналам, але і чулым чалавекам, да пацыента адносіцца, як да свайго бліжняга, і кіравацца прынцыпам: “Не нашкодзь!”
І яшчэ. Пра тое, што наш калектыў прафесійны, стабільны, сведчыць наступнае. 90 працэнтаў пацыентаў неабходную медыцынскую дапамогу атрымліваюць у Паставах, і толькі 10 працэнтаў — на абласным і рэспубліканскім узроўнях. Людзі давяраюць нам, хоць могуць паехаць у абласныя і сталічныя ўстановы аховы здароўя. Нам, па сутнасці, часам эканамічна больш выгадна накіраваць іх туды, бо лячэнне затратнае, але чалавек сам прымае рашэнне.
— Старанне ўстановы ў цэлым ужо ацэнена, і мы пра гэта гаварылі. А як кіраўніцтва павіншуе калектыў?
Усе віншаванні медработнікі атрымалі на ўрачыстым сходзе, які адбыўся ў чацвер. Адзначаны дзясяткі людзей. У гэты ж дзень праводзіўся і конкурс медсясцёр.
— Вашы пажаданні…
— Усім медыцынскім работнікам раёна — здароўя і дабрабыту, поспехаў і здзяйснення задуманага, шчасця ў сем’ях, аптымізму. Найлепшыя віншаванні і пажаданні медыкам-ветэранам, якія цяпер на заслужаным адпачынку, а таксама калегам з ваеннага шпіталя, АДРАЦ “Ветразь”, райЦГЭ, аптэкі.
Гутарыла Галіна ПІШЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Забастовки 1991 и 2011
Подробнее В Беларуси все чаще бастуют рабочие. Требования у всех одно – повышение заработных плат, которые ...


