«У Паставах мне добра і ўтульна»
Выпадкова стала сведкай размовы адной прыхаджанкі са служачай пастаўскай царквы. Жанчына кансультавалася, як правільна напісаць памінальную запіску па загінулых у Вялікай Айчыннай вайне. Пры гэтым пералічвала, колькі сваякоў жывымі згарэлі ў агні, колькіх фашысты расстралялі. Мая журналісцкая цікаўнасць такога факта не прамінула, і я напрасілася на сустрэчу.
Калі грымнула вайна, мне ішоў 9-ы год, — пачала свой аповед Лідзія Сямёнаўна Шудзейка. — Так што падзеі той пары памятаю добра. Ведаю, якія выпрабаванні выпалі на долю беларускага народа, у тым ліку і нашай радні. Жылі на хутары. А ў 1940—1941 гадах хутаране сталі перабірацца ў вёскі. Так і мы трапілі ў Вялікую Кракотку (Слонімскі раён Гродзенскай вобласці). Спачатку раскідалі і перавезлі хлеў, затым — хату. А тут вайна…
Лідзія Сямёнаўна ўспамінала, што ўжо 24 чэрвеня вёска гарэла. Было знішчана 14 хат. Магло згарэць і болей. Але адна жанчына схапіла ікону “Неапалімая купіна” і абнесла ёю сваю гаспадарку і суседаву — немец перастаў паліць далей. Тата ацалеў цудам, а вось нажытае дабро згарэла, толькі бярвенне засталося. Туляліся па суседзях, а потым людзі прыхінуліся і хату злажылі.
— Не менш гора хапіла і родным мужа, — працягвала жанчына. — 30 мая 1942 года фашысты сагналі ўсіх жыхароў вёскі Новае Сяло (у вайну — Мірскага раёна, цяпер — Карэліцкага) у тры дамы і падпалілі. Жывымі згарэлі 276 чалавек, і гэты факт засведчаны на мемарыяле ў Хатыні. Сярод загінулых — мужавы бабуля і родная цётка з пецярымі дзецьмі. У той жа дзень быў забіты і яго дзядуля. А мая свякроў з трохмесячным дзіцем і паўтарагадовым на руках, і яшчэ трое — за ёй (толькі майго будучага мужа на той момант там не было) пабеглі праз агароды ў кукурузу, якая расла непадалёк, затым — да Нёмана. Там перачакалі, а потым падаліся ў Налібоцкую пушчу, у партызанскую зону, — і засталіся жывымі. З больш позняга дзяцінства памятаю, як да нас дамоў зайшоў незнаёмы чалавек-вайсковец. Я хадзіла ў восьмы клас, і гэта быў 1948 год. Зайшоў і стаў на калені перад маім дзядулем. Аказваецца, у час вайны, калі немцы ішлі аблавай, гэты вайсковец (відаць, з палонных) хаваўся каля нашага хутара. Дзядуля пасвіў кароў і ўбачыў чалавека, пераапрануў яго ў сваё адзенне, і той падаўся далей. Як высветлілася потым, чырвонаармеец перайшоў лінію фронту, зноў стаў у строй і дайшоў з войскам да Берліна. Вяртаючыся з Германіі, спецыяльна сышоў з цягніка на нашай станцыі, каб знайсці дзядулю і падзякаваць яму за ўратаванае жыццё.
Пасля вайны, як і ўсе, абуладкоўваліся, працавалі, шчыравалі, вучыліся. У 1952-ім Лідзія Сямёнаўна паступіла ў Гродзенскі педінстытут, які скончыла ў 56-ым. Амаль 40 гадоў настаўнічала ў Падароскай сярэдняй школе Ваўкавыскага раёна, выкладала беларускую мову і літаратуру. У 1958 годзе выйшла замуж за свайго калегу (настаўніка нямецкай мовы). Разам пражылі 54 гады. Пражылі добра. Лідзія Сямёнаўна неаднойчы паўтарала, маўляў, жыла за мужам. Ён і дзяцей глядзеў, і ежу мог згатаваць, і на агародзе дапамагаў, бо ў жонкі заўсёды школьнай работы было больш, чым у яго.
Выгадавалі двух сыноў. На жаль, аднаго ўжо няма, пахавалі. У 2012 годзе не стала і мужа — ён хварэў восем гадоў.
— Цяжка адной, ужо ж гады, — уздыхнула жанчына. — Таму сын і забраў да сябе. У іх свой дом, прасторны, месца хапае ўсім. Тым больш што абедзве дачкі жывуць не з бацькамі. Спачатку на зіму прыехала, а вясной вярнулася назад. А ў другі раз прадала кватэру і са сваім “багаццем” перабралася да сына з нявесткай. У Паставах мне добра і ўтульна. Дзеці даглядаюць, чула і ўважліва адносяцца да мяне. Сын працуе ў ТАА “Пастаўскі вытворчы цэнтр”, нявестка — у цэнтральнай раённай бальніцы.
Лідзія Сямёнаўна Шудзейка ўжо абжылася ў Паставах. У царкве пазнаёмілася з многімі прыхаджанкамі. Насупраць дома — магазін “Пасаднік”, і туды любіць хадзіць па прадукты. Калі дазваляе здароўе, займаецца работай у агародзе. А нядаўна з сынам з’ездзіла на Гродзеншчыну. Пахадзіла па родных сцежках, сустрэлася з землякамі. І быццам вярнулася ў маладосць, на школьную работу, убачыўшы многіх сваіх былых вучняў.
Лідзія Сямёнаўна ўразіла мяне сваёй фенаменальнай памяццю і тым, як шмат яна ведае пра ўсю радню — сваю і мужаву. На развітанне параіла ёй пісаць пра ўсё гэта, а жанчына ўсміхнулася і паказала сваю бібліятэку, маўляў, ёсць што чытаць. З сабой прывезла любімыя кнігі, духоўную літаратуру. На паліцы — Біблія, падораная настаяцелем храма. А асаблівы гонар — Грамата за працу на царкоўнай ніве, падпісаная 26 лістапада 2011 года архіепіскапам Гродзенскім і Ваўкавыскім Арцеміем: Л. С. Шудзейка, выйшаўшы на пенсію, яшчэ 20 гадоў служыла ў Падароскім храме.
Галіна ПІШЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Свадьба онлайн: весело, задорно, недорого и безопасно!
Подробнее Беларусь теперь может похвастаться проведением первой свадьбы в формате онлайн. Молодожены Федор Бубен и Вероника Случко стали новаторами в проведении нового формата свадьбы.


