“Як ты да людзей, так і яны да цябе”

Леакадзія Уладзіміраўна Татарэнка працуе паштальёнам у навасёлкаўскім аддзяленні сувязі. Абслугоўвае частку Навасёлак і навакольныя вёскі. Наймілейшая дарога, што вядзе на Грэйцева. Недалёка адсюль быў бацькоўскі хутар Старына, дзе прайшло яе дзяцінства. Цяпер там роўнае поле: знесены дом, выкарчаваны сад. Няма Старына на карце раёна, але з сэрца яго не выкрасліць, як і ўсё перажытае там.
У сям’і былі два сыны і шэсць дачок. Са старэйшай Ядзяй у Лёдзі розніца дваццаць гадоў. Калі тая выходзіла замуж, малой ішоў толькі дзявяты месяц. І хоць была самай малодшай, яе празмерна не песцілі, выхоўвалі ў строгасці, прывучалі да працы.
— Мама брала гектар ільну, і мы, дзеці, дапамагалі яго рваць, — успамінала жанчына. — Мне гадоў пяць было, а ішла ў поле разам з усімі. Пастаянна трымалі трох кароў, яшчэ тры былі ў суседзяў. Калі падыходзіла чарга пасвіць, то гэта было маім абавязкам, бо старэйшыя займаліся нейкай цяжэйшай работай. Летам з мамай ажно ў Пруднікі хадзілі ў ягады. Яна з вёдрамі, мы — з кубачкамі. І сабе збіралі, і на продаж. Памятаю, здохла карова, а за якія грошы купіць другую? За адно лета за ягады выручылі столькі, што хапіла.
Мама была вельмі гасціннай, — працягвала Леакадзія Уладзіміраўна. — У нашым доме любіла збірацца моладзь. На стол выстаўлялася ўсё, што мелі. Дзяўчаты спявалі, ладзілі танцы, прыходзіла шмат хлопцаў. Або, прыхарашыўшыся, ішлі ў клуб у Коўзаны ці Стары Двор. Мама, хапнуўшы гора ў вайну, цаніла мірнае жыццё, любіла людзей, бачыла радасць у кожнай дробязі. І нас гэтаму вучыла.
У школу Лёдзя хадзіла ў Навасёлкі. Старэйшы брат з сям’ёй жыў у Рудзевічах. І дзяўчынка пасля заняткаў часта спяшалася туды, прыглядвала за пляменнікамі, нярэдка дапамагала братавай даіць калгасных кароў.
Закончыўшы школу, падалася ў меліярацыю, была трубаўкладчыцай. Праца цяжкая, але высокааплатная. Калі бацькі ў калгасе зараблялі мізэр, то яна і сабе магла купіць абновы, і маці з пляменнікамі дапамагала.
— Мой першы меліярацыйны аб’ект размяшчаўся каля Балаёў, — расказвала. — Так, бывала, за дзень прыстану, што, прыйшоўшы на кватэру, з ног валілася і думала: дапрацую да выхадных і звольнюся. Але адпачну — і зноў наперад. А як атрымаю высокую зарплату, то і цяжкасці палягчэюць. Пазней мяне брыгадзірам назначылі. Брыгада была дружная, перадавая. Нават у трэсце першынство трымалі.
Прафесію памяняла, калі выйшла замуж. Абсталяваліся з мужам у Варапаеве, і Леакадзія ўладкавалася ў дзіцячы садок поварам. У сям’і падрастала дачушка Света, затым нарадзіўся Жэнечка. Тым часам імкліва развіваўся калгас імя Суворава. У Навасёлках будавалася шмат жылля. І Татарэнкі ў 1985 годзе перабраліся туды.
— Атрымалі прасторную кватэру, мяне ў сталовую на работу прынялі, неўзабаве нарадзілася Ірачка, і так усё добра ў нас складвалася, — расказвала Леакадзія Уладзіміраўна, а вочы засцілалі слёзы. — Ды раптоўная смерць забрала майго дзесяцігадовага сыночка. Выйшаў Жэнечка на вуліцу да сяброў і страціў прытомнасць. Выбегла да яго, падхапіла на рукі і толькі пачула “мама”. Медыкам уратаваць яго не ўдалося. Адкуль бралася тая пухліна ў галаве, што паслужыла прычынай смерці? А перад гэтым прысніўся сон, што зламалася маладая вішанька ў нашым садзе. З таго часу мяне больш не радуе вясновая квецень. І хоць ёсць дзве дачушкі, дзве ўнучачкі, на сэрцы рана не рубцуецца. Пакуль сярод людзей, забываюся на сваё гора, а застануся адна — і перад вачыма падзеі дваццацігадовай даўнасці плывуць, як учарашні дзень, ногі вядуць на навасёлкаўскія могілкі, да дарагой грудкі зямлі.
Пасля трагедыі з сынам Л. У. Татарэнка стала паштальёнам. Зносіны з людзьмі прытуплялі душэўны боль. Вёскі былі вялікімі, карэспандэнцыі людзі выпісвалі шмат. Раніцай як пойдзе з пошты, то толькі к вечару дадому вернецца. Асабліва чакалі паштальёна на хутарах.
— У Барсучым Моху жылі старыя муж з жонкай, — успамінала. — Дзеці ад іх далёка, дык я ім за дачку была. Тады аўталаўка не ў кожную вёску прыязджала, а тым больш на хутар. Я ім і хлеб насіла, і прадукты. Зімой на дарозе снегу па пояс, а я прабіраюся, бо ведаю, што ўжо на блінах “сядзяць” і хлеба чакаюць. У Слабадзе ў 12 дамах жыццё віравала, цяпер ні ў адным акне не гарыць святло. У Ельняках засталася адна сям’я. У параўнанні з савецкім часам людзі сталі значна менш выпісваць газет і часопісаў. Са з’яўленнем мабільных тэлефонаў зменшылася і колькасць пісьмаў. І ўсё ж пенсіянеры чакаюць мяне з асаблівым нецярпеннем. Называюць хто дачушкай, хто Лёдзечкай. Гэта выклікае ўсмешку, бо ў самой ужо вялікія ўнучкі. Дастаўляю розны тавар. За месяц рэалізоўваю яго на пяць, а то і больш мільёнаў. Дзякуй усім за падтрымку, разуменне.
Размову перапыніў тэлефонны званок. Жыхарка аддаленай вёскі прасіла паштальёна прынесці ёй макароны і лякарствы. Леакадзія Уладзіміраўна, склаўшы тавар у сумку і ўладкаваўшы яе на веласіпед, заспяшалася выканаць просьбу. “Як ты да людзей, так і яны да цябе”, — лічыць жанчына.
Анна АНІШКЕВІЧ.
Фота Уладзіміра КАЛІБАТАВА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Свадьба онлайн: весело, задорно, недорого и безопасно!
Подробнее Беларусь теперь может похвастаться проведением первой свадьбы в формате онлайн. Молодожены Федор Бубен и Вероника Случко стали новаторами в проведении нового формата свадьбы.


