ПАСТАЎСКАЯ ГІМНАЗІЯ: установа для здольных і таленавітых
Урок англійскай мовы ў 11 класе вядзе Л. Г. Андрушкевіч.
Датай яе адкрыцця з’яўляецца 1 верасня 2006 года. У 2010-ым гімназія паспяхова прайшла акрэдытацыю, пацвердзіўшы статус установы адукацыі новага тыпу. Але не толькі з-за свайго статусу хутка набыла папулярнасць сярод вучняў і іх бацькоў. Ужо першыя гады работы паказалі: тут даюць дзецям сапраўды грунтоўныя веды, развіваюць іх інтэлектуальна і як асоб.
Прафесіяналізм настаўнікаў даказваюць вучні
На сённяшні дзень адукацыйны працэс у гімназіі ажыццяўляюць 26 педагогаў, 23 з якіх маюць вышэйшую і першую кваліфікацыйныя катэгорыі. Працаваць сюды яны прыйшлі практычна з усіх гарадскіх і некаторых сельскіх школ. У прыватнасці, дырэктар навучальнай установы С. Ч. Каранеўскі раней узначальваў калектыў Янчукоўскай БШ. Там жа рускую мову і літаратуру выкладала яго цяперашні намеснік па вучэбнай рабоце М. І. Лапцінская. Намеснік па выхаваўчай рабоце Т. Г. Волкава — з Камайскай СШ, а намеснік па вучэбна-метадычнай рабоце В. Д. Ражко — з СШ №1.
Тое, што ў гімназіі сабраны лепшыя педагогі раёна, даказваюць сваімі поспехамі вучні. За апошнія 4 гады 126 гімназістаў сталі пераможцамі раённых прадметных алімпіяд, 15 — пераможцамі і прызёрамі абласных алімпіяд. А 11-класніца Кацярына Сушко сёлета атрымала дыплом другой ступені на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па рускай мове і літаратуры. Таксама гімназісты паспяхова прымаюць удзел у дыстанцыйных алімпіядах па рускай і беларускай мовах, інфарматыцы, хіміі, матэматыцы: штогод становяцца пераможцамі міжнароднай дыстанцыйнай алімпіяды “Трэцяе тысячагоддзе”. Традыцыйнымі сталі іх перамогі ў раённых і абласных фестывалях міжкультурных камунікацый. Сярэдні бал паспяховасці ў навучальнай установе складае 8,6, а працэнт паступлення выпускнікоў у ВНУ — 94.
Такіх вынікаў удалося дасягнуць у тым ліку дзякуючы таму, што для педагогаў у гімназіі створаны добрыя ўмовы для развіцця і павышэння прафесійнага майстэрства. З гэтай мэтай дзейнічаюць разнастайныя метадычныя фарміраванні: метадычныя аб’яднанні, школы перадавога педагагічнага вопыту, педагагічнага майстэрства і маладога настаўніка, укараняюцца новыя формы арганізацыйна-метадычнага суправаджэння адукацыйнага працэсу, настаўнікі актыўна ўдзельнічаюць у абласных і рэспубліканскіх навукова-практычных канферэнцыях і семінарах.
Некаторыя з іх сур’ёзна займаюцца навукова-даследчай дзейнасцю. У раёне і за яго межамі добра вядома імя настаўніка геаграфіі і астраноміі, апантанага краязнаўцы І. М. Пракаповіча — аўтара вучэбнага дапаможніка па гісторыі Пастаўшчыны, па якім у многіх школах выкладаецца факультатыўны курс “Паставызнаўства”. Зараз рыхтуецца другое, расшыранае, выданне гэтай кнігі. Экалагічным напрамкам даследаванняў кіруе настаўніца хіміі і біялогіі І. А. Доўнар. Свае публікацыі ў часопісе “Беларуская мова і літаратура” мае настаўніца роднай мовы Н. Д. Субач. За час работы ў гімназіі яны, а таксама Л. К. Трацэўская, Л. Т. Расоха, С. А. Васюковіч, Т. П. Галаўко, С. Я. Грыбава, Ю. М. Варанько, Ф. У. Дзевятоўскі падрыхтавалі шмат прызёраў абласнога этапа рэспубліканскай прадметнай алімпіяды.
Настаўнікі Т. П. Галаўко, Л. Т. Расоха, Н. Н. Кундра, Н. Д. Субач, Ю. М. Варанько, А. І. Шылько і І. М. Пракаповіч з дырэктарам С. Ч. Каранеўскім (сядзіць).
Галоўнае, чаму вучаць, — працаваць
ектыву гімназіі, то ён невялікі — усяго 140 чалавек. Пры гэтым трэба адзначыць, што кантынгент гімназістаў фарміруецца на конкурснай аснове з вучняў школ горада і раёна. Штогод ажыццяўляецца набор у 5 клас па выніках трох іспытаў: па беларускай, рускай мовах і матэматыцы. Гэтыя ж прадметы здаюць тыя, хто паступае ў 6—11 класы. Але стаць гімназістамі яны могуць толькі пры наяўнасці вакантных месцаў.
— Патрабаванні да ўзроўню ведаў дзяцей у нас дастаткова высокія, паколькі вучыцца ў гімназіі складаней, чым у звычайнай школе, з-за вышэйшай нагрузкі і больш напружанага вучэбнага працэсу, — расказваў дырэктар установы адукацыі С. Ч. Каранеўскі. — Таму слабыя вучні да нас, як правіла, не прыходзяць. Гарадскім і сельскім школьнікам мы прадастаўляем роўныя магчымасці навучання. Для апошніх ёсць добраўпарадкаваны інтэрнат з утульнымі спальнымі пакоямі, класам самападрыхтоўкі і пакоем адпачынку. Таксама яны забяспечваюцца чатырохразовым харчаваннем за кошт бюджэтных сродкаў.
Асаблівасцю адукацыйнага працэсу ў гімназіі з’яўляецца вывучэнне на павышаным узроўні замежнай мовы — англійскай або нямецкай, — на якую адводзіцца 5 гадзін у тыдзень. Добраму авалоданню ёй садзейнічаюць прадметныя тыдні, тэатралізаваныя прадстаўленні, даследаванні ў галіне іншамоўнай культуры пад кіраўніцтвам С. А. Васюковіч і Л. Г. Андрушкевіч. З 7 класа на павышаным узроўні гімназісты вывучаюць матэматыку. А ў 10 класе яны самастойна могуць выбіраць адзін з чатырох напрамкаў: філалагічны, фізіка-матэматычны, хіміка-біялагічны або грамадазнаўчы, у якім будуць паглыблена працаваць далей. Развіта таксама сетка прадметных факультатываў. Заняткамі ў іх ахоплены абсалютна ўсе гімназісты. Склалася сістэма арганізацыі навукова-даследчай работы з вучнямі. З 2008 года ў гімназіі дзейнічае навуковае таварыства навучэнцаў “Глорыя”. Штогод на яе базе праводзіцца раённая навукова-практычная канферэнцыя.
— Як адзначаюць ужо пасля першай сесіі ў ВНУ нашы выпускнікі, галоўнае, чаму мы іх навучылі, — гэта працаваць, — канстатуе Славамір Часлававіч. — Яны лёгка ўспрымаюць вялікія ўніверсітэцкія нагрузкі, маюць устойлівую прывычку да штодзённай работы.
Атрыманыя ў сценах гімназіі веды яе выхаванцы пацвярджаюць, без праблем паступаючы ў вядучыя вышэйшыя навучальныя ўстановы краіны, прычым многія — на бюджэтную форму навучання. Сёння яны з’яўляюцца студэнтамі Беларускага дзяржаўнага, нацыянальнага тэхніч нага, лінгвістычнага, эканамічнага, мінскага і віцебскага педагагічнага ўніверсітэтаў, акадэмій кіравання пры Прэзідэнце, МУС і ваеннай, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.
Першы выпуск пастаўскіх гімназістаў адбыўся ў 2009/2010 навучальным годзе. З таго часу атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі атрымалі 69 навучэнцаў, 4 з іх узнагароджаны залатымі медалямі. Столькі ж прэтэндэнтаў на медалі і сёлета. Гэта вышэйпамянёная Каця Сушко, Марта Белікава, Каця Шчыт і Таня Чарэнка. Яшчэ два патэнцыяльныя медалісты з гэтага выпуску — Ягор Недзведзь і Віктар Рэут — пакінулі гімназію пасля 9 класа, паступіўшы ў ліцэй БДУ і Мінскі абласны ліцэй. Навучэнцам абласнога ліцэя ў Мінску летась стаў таксама Уладзіслаў Жызнеўскі.
На “ўзбраенні” інтэрнэт і інтэрактыўная дошка
Безумоўна, поспехі гімназістаў і іх педагогаў былі б больш сціплыя, калі б навучальная ўстанова не мела належнай матэрыяльна-тэхнічнай базы. Для арганізацыі адукацыйнага працэсу тут ёсць 14 вучэбных кабінетаў: 4 — для вывучэння замежных моў, камп’ютарны клас, спецыяльна абсталяваныя кабінеты для выкладання фізікі, хіміі, біялогіі, матэматыкі, рускай і беларускай моў і літаратуры, гісторыі, абслуговай працы, камбінаваная майстэрня. Маецца таксама інфармацыйна-камп’ютарны цэнтр. З мэтай удасканалення прафесійнага майстэрства педагогаў арганізавана работа метадычнага кабінета, які абсталяваны тэхнічнымі сродкамі навучання: камп’ютарам, прынтарам, тэлевізарам.
У 2013 годзе ў гімназіі праведзены рамонт актавай залы, у якой ладзяцца агульнагімназічныя мерапрыемствы: бацькоўскія сходы, святы, фестывалі, навукова-практычныя канферэнцыі, конкурсы. Сёлета яна атрымала новы кабінет фізікі, аснашчаны інтэрактыўнай дошкай і іншым сучасным абсталяваннем. Бібліятэка ўкамплектавана неабходнай колькасцю вучэбнай, метадычнай і мастацкай літаратуры. Устаноўлена праграмнае забеспячэнне “Бібліёграф” для аўтаматызацыі яе работы. Створана лакальная камп’ютарная сетка, якая звязвае камп’ютары кабінетаў дырэктара, яго намеснікаў, сакратара, метадычнага кабінета, бібліятэкі і двух кабінетаў інфарматыкі. Працуе электронная пошта ([email protected]), створаны сайт гімназіі, выкарыстоўваюцца інтэрнэт-рэсурсы. Гімназія самастойна займаецца арганізацыяй харчавання навучэнцаў. Усе яны атрымліваюць гарачыя абеды.
Адной з асноўных задач установы з’яўляецца захаванне здароўя навучэнцаў. Гэтаму садзейнічае наяўнасць спартыўнай залы, лыжнай базы, пункта пракату канькоў. Праведзена закупка неабходнага спартыўнага абсталявання і інвентару. Стадыён гімназіі ўключае футбольнае поле, баскетбольную, валейбольную, гульнёвыя і спартыўныя пляцоўкі, гімнастычны комплекс. Рух за здаровы лад жыцця застаецца адным з прыярытэтных напрамкаў выхаваўчай работы. З гэтай мэтай праводзяцца спаборніцтвы, сумесныя спартландыі з бацькамі і супрацоўнікамі РАУС. Гімназісты адстойваюць гонар раёна ў складзе зборных каманд на абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры і здароўя А. Л. Вавінскага.
З мэтай арганізацыі вольнага часу дзяцей і падлеткаў у рамках шостага дня арганізавана работа гурткоў, спартыўных секцый, факультатываў, ладзяцца сустрэчы з цікавымі людзьмі, выставы, конкурсы, інтэлектуальныя турніры, віктарыны, экскурсіі, дні здароўя. Усё гэта згуртоўвае гімназічны калектыў, стымулюе сумесную творчую дзейнасць педагогаў, навучэнцаў і бацькоў.
Алена ШАПАВАЛАВА.
Фота аўтара.
У перыяд з 25 мая па 1 чэрвеня Пастаўская гімназія ажыццяўляе прыём заяў для паступлення ў 5 клас. Жадаючых стаць гімназістамі чакаюць тры ўступныя іспыты: 3 чэрвеня — па рускай мове (дыктоўка), 5 чэрвеня — па матэматыцы (кантрольная работа), 7 чэрвеня — па беларускай мове (дыктоўка). Пачатак уступных іспытаў — у 11.00.
У жадаючых паступіць у 6—11 класы заявы прымаюцца з 2 чэрвеня па 10 жніўня. Уступныя іспыты — пасля 11 жніўня.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Парковка аэропорта Минск-2
Подробнее Как заехать на бесплатную парковку аэропорта Минск-2. Условия бесплатного въезда. Где находятся платные и бесплатные парковки?


