Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Важкі ўклад кожнага

Важкі ўклад кожнага

З нагоды прафесійнага свята — Дня друку — Пастаўскае аддзяленне гандлёвага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Віцебскаблсаюздрук” узнагароджана Ганаровай граматай абласнога выканаўчага камітэта.

— У гэтым заслуга ўсіх работні­каў, — адзначыла начальнік аддзялення Таццяна Іванаўна Рымко. — Нягледзячы на існуючыя праблемы (свайго транспарту не маем, і ўвесь тавар кіяскёрам трэба дастаўляць самім), людзі стараюцца. На маю думку, галоўнае ў тым, што ўсе яны вельмі любяць сваю работу, аддана служаць справе. Таму і вынікі добрыя.

З ліпеня 2012 года аддзяленне з’яўляецца міжраённым: да яго былі далучаны Браслаўскае і Шаркаўшчынскае. На цяперашні момант гэта 14 гандлёвых кропак: у Браславе — 4, у Шаркаўшчыне — 3, у Паставах — 7. У штаце ўсяго 20 чалавек. За 2013 год рэалізавана тавараў на 4 млрд 475 млн 785 тыс. рублёў, у тым ліку газет і часопісаў — на 2 млрд 148 млн. Нядрэнныя паказчыкі і за бягучы год. Агульны тавараабарот за студзень—красавік дасягнуў 1 млрд 747 млн 818 тыс. рублёў, пры гэтым газет і часопісаў насельніцтву рэалізавана на 911 млн 334 тыс. рублёў. Дарэчы, аддзяленне працуе і з арганізацыямі і прадпрыемствамі, адпускаючы ім тавар па пералічэнні (звычайна на 30—40 млн рублёў за месяц).

Хоць у рабоце кіёскаў “Белсаюздруку” асноўным з’яўляецца продаж газет і часопісаў, значны працэнт у структуры даходаў належыць таварам народнага ўжытку. Да патрэб пакупнікоў тут шырокі асартымент канцылярскіх, галантарэйных, парфумерных тавараў, кніжнай прадукцыі, календароў, плакатаў. Вялікім попытам у апошні час карыстаюцца калекцыйныя выданні — лялькі, азбука, вышыўка, іконы, жывапіс, машынкі і іншае. Рэалізуюцца прадукты (у цэласнай упакоўцы): шакалад, цукеркі, арэхі, пячэнне, чай, кава, семкі, а таксама тытунёвыя вырабы і нават посуд, коўдры, не кажучы ўжо пра разнастайны дробны тавар.

Адказна выконваюць ускла­дзеныя абавязкі ўсе. Але начальнік аддзялення сярод пастаўскіх кіяскёраў асабліва адзначала старанне Таццяны Іванаўны Баранавай, Аксаны Васільеўны Пачкоўскай, Галіны Бярнардаўны Міхасёнак, якія ў сваіх кіёсках  (два першыя — на плошчы імя Леніна, трэці — каля цэнтральнай раённай бальніцы) рэалізоўваюць тавараў за месяц адпаведна на 45—50, 43 і 31—32 млн рублёў. У дзвюх гандлёвых кропках (па вуліцы Юбілейнай і ў 5 гарадку) новыя работнікі: Тамара Іванаўна Бубновіч і Вольга Агафонаўна Сініцына. Але і іх уклад у агульны поспех, таксама як і бухгалтара аддзялення Леакадзіі Казіміраўны Дым і арганізатара рознічнага продажу Дануты Браніславаўны Ціхановіч, таксама важкі.

Галіна ПІШЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой