Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Не пужаюць нават штрафы

Не пужаюць нават штрафы

Такую карціну можна ўбачыць за сто метраў ад цэнтральнай плошчы

Рэйды спецыялістаў раённай санэпідэмстанцыі па вуліцах горада — з’ява звычайная. Толькі сёлета ў сферы добраўпарадкавання імі выяўлена больш за сто парушэнняў, аформлена 40 пратаколаў, выпісаны штрафы. Але і гэтыя меры не заўсёды дапамагаюць у барацьбе за чысціню і парадак, што пацвердзіў чарговы рэйд, у якім 7 мая разам з памочнікам урача-гігіеніста Ірынай Валер’еўнай Бабіч пабывала і аўтар гэтых радкоў. 

Першы прыпынак — на плошчы Леніна, за будынкам раённага вузла паштовай сувязі. Гэта прыватная тэрыторыя даўно “праславілася” сваёй нядобраўпарадкаванасцю. Але колькі з ёй ні змагаліся работнікі камунальнай гаспадаркі, да ідэальнай чысціні яшчэ далёка: смецце ляжыць і ля кантэйнераў, і значна далей. Чыя тут віна — псеўдагаспадароў або камунальнікаў, — пытанне спрэчнае. Але ўсё ж такі думаецца: чыста не там, дзе прыбіраюць, а там, дзе не смецяць.

Далейшы маршрут пралёг праз вуліцы Кааператыўную, Маладзёжную, У. Дубоўкі, Стадыённую. Ірына Валер’еўна адзначае, што заглядваць сюды становіцца ўсё больш прыемна. Радуюць вока пабеленыя дрэўцы, клумбы з першымі вясеннімі кветкамі, зялёныя газоны, арыгінальныя вырабы. Але працаваць яшчэ ёсць над чым. Напрыклад, у кустах па вуліцы Стадыённай звяртаюць увагу горкі сухіх галінак ад садовых дрэў. Хіба складана было іх спаліць або пагрузіць на трактар камунальнай гаспадаркі, які вывозіць смецце?

Але гэта ўсё дробязі ў параўнанні са звалкай, якая раскінулася па вуліцы Піянерскай, не даяз­джаючы да дома № 61.

Не пужаюць нават штрафы

Чаго тут толькі няма — бутэлькі, запчасткі, цалафан, паперкі… Непарадак і на ўскраіне вуліцы Някрасава. Кантэйнеры тут ёсць, але смецце ляжыць і на дарозе, і ў раве, і ў кустах.

А вось ля нядаўна пабудаваных дамоў у мікрараёне вуліцы Юбілейнай чысціня. Тут устаноўлены новыя кантэйнеры для раздзельнага збору смецця. У добрым стане і старыя.

—            У  канцы мінулага года закупілі 61 металічны кантэйнер, — расказаў пазней намеснік дырэктара УП ЖКГ Сяргей Часлававіч Пляшкун. — 33 з іх прызначаны для раздзельнага збору смецця. Але для горада гэтага вельмі мала — патрабуецца яшчэ каля 260. Асабліва востра недахоп кантэйнераў адчуваецца ў сельскай мясцовасці. Іх кошт немалы — каля 2 мільёнаў за ­адзінку, таму пытанне пакуль застаецца адкрытым.

Накіроўваемся ў бок чыгуначнага вакзала. Ірына Валер’еўна ставіць гэту арганізацыю ў прыклад: тэрыторыя заўсёды прыбраная і дагледжаная. Але варта звярнуць крыху ўбок — і настрой адразу пагаршаецца. На асобных падвор’ях удосталь ламачча, смецця. А нехта нават выкінуў непадалёк Мядзелкі старую канапу.

Не пужаюць нават штрафы

—            Мы пастаянна звяртаемся да пастаўчан з просьбай навесці парадак на сваіх тэрыторыях, — гаварыла Ірына Бабіч. — Многія прыслухваюцца, за што ім вельмі ўдзячныя. Але ёсць і такія, хто на заўвагі толькі абураецца: “Маё дварышча, і вас не павінна хваляваць, што там знахо­дзіцца і як ляжыць”. На такіх “разумнікаў” стараемся ўздзейнічаць у тым ліку і штрафам (сёння ён складае ад 2 да 10 базавых велічынь). На некаторых домаўладальнікаў сёлета ўжо склалі пратаколы аб адміністратыўным правапарушэнні. Але нават яны не пужаюць асобных людзей — яны як смецілі, так і смецяць.

Рэйды па навядзенні парадку як у горадзе, так і ў сельскай мясцовасці, будуць працягвацца, а фотааб’ектыў журналістаў засведчыць і станоўчыя з’явы, і безгаспадарчасць. Ёсць чым пахваліцца? Падказвайце адрасы. Абурае нядбайнасць? Тэлефануйце таксама на любы рэдакцыйны нумар.

Іна СНЯЖКОВА. 

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой