Не меркне веліч подзвігу (+фота)
69 гадоў назад адгрымелі апошнія залпы Вялікай Айчыннай вайны. Усё далей і далей адыходзяць у гісторыю яе трагічныя і гераічныя падзеі. За гэты час вырасла не адно пакаленне людзей, якія жывуць пад мірным небам, займаюцца стваральнай працай. Але не меркне веліч подзвігу, здзейсненага арміяй і народам у барацьбе з фашысцкімі захопнікамі. Свята шануюць яго і пастаўчане, якія масава, урачыста адзначылі 9 мая Дзень Перамогі.
Святкаванне ў райцэнтры пачалося з мітынгу і ўскладання вянкоў і кветак да помніка загінулым воінам і партызанам, які ўстаноўлены на месцы іх пахавання пры ўездзе ў горад. А галоўныя падзеі разгортваліся на плошчы Леніна. Спачатку тут гучалі з дынаміка музыка і песні ваеннай пары, а затым на канцэртнай пляцоўцы выступіў узорны духавы аркестр прафтэхкаледжа. Ён выканаў шырокавядомыя «Священную войну», «Катюшу», «В лесу прифронтовом», «День Победы», «Прощание славянки». Гэтымі мелодыямі юныя аркестранты сустракалі сотні людзей, якія арганізавана, са святочнай атрыбутыкай і кветкамі прайшлі па галоўных вуліцах горада — Чырвонаармейскай, Савецкай, 17 Верасня і Ленінскай. Асабліва ўрачыстымі, прыгожымі выглядалі калоны на чале з сённяшнімі абаронцамі Айчыны — ваеннаслужачымі-пагранічнікамі.
Самае ганаровае месца на плошчы было адведзена ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і працы. На вялікі жаль, прыняць удзел у святкаванні Дня Перамогі змаглі ўсяго дзесяць былых франтавікоў і партызан, работнікаў тылу. Гэта Мікалай Яўстаф’евіч Зубовіч, Віктар Іванавіч Ашчэпкаў, Аляксандр Аляксандравіч Антух, Уладзімір Яўстаф’евіч Шорац, Яўгеній Вікенцьевіч Мацкевіч, Васілій Ягоравіч Шараў, Мая Львоўна Маркава, Уладзімір Ігнатавіч Атаманчук, Барыс Дзмітрыевіч Сямашка, Іларыён Савельевіч Русалоўскі.
Ветэранаў, удзельнікаў свята, усіх жыхароў горада і раёна вітаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Сяргеевіч Гутараў. Гаворачы пра бяспрыкладны подзвіг воінаў, партызан і падпольшчыкаў, ён падкрэсліў, што неацэнны ўклад у дасягненне Вялікай Перамогі ўнёс гераічны беларускі народ, страціўшы на вайне кожнага трэцяга жыхара. Актыўная барацьба супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў вялася і на Пастаўшчыне, у суседніх раёнах. Адным з першых быў створаны камсамольска-маладзёжны партызанскі атрад “Смерць фашызму”, якім камандаваў старшыня Пастаўскага райвыканкама Ф. Н. Нагорны. У горадзе і раёне дзейнічалі падпольныя камсамольска-маладзёжныя і антыфашысцкія арганізацыі і групы, партызанскія брыгады імя Варашылава, Гастэлы, Ракасоўскага і іншыя.
Пастаўчане ганарацца землякамі — Героямі Савецкага Саюза Ганнай Іванаўнай Маслоўскай і Фёдарам Рыгоравічам Маркавым, маладымі патрыётамі Яўгеніем Брадовічам, Надзеяй Асяненка, Яўгеніем Машарам, Усцінам Ясюковічам і іншымі, якія аддалі свае жыцці за Радзіму. Больш за тры тысячы нашых воінаў-землякоў, падпольшчыкаў і партызан былі ўзнагароджаны баявымі ўзнагародамі.
Вайна прынесла шмат страт і разбурэнняў. Падчас карных аперацый было спалена 77 населеных пунктаў, у тым ліку вёска Альцы і 72 мірныя яе жыхары. У гады вайны больш за ўсё пацярпелі Груздаўскі, Лынтупскі, Савіцкі, Камайскі і Загаччаўскі сельсаветы. Але самым страшэнным было масавае знішчэнне мірнага насельніцтва. За час акупацыі на тэрыторыі раёна захопнікі знішчылі больш за пяць з палавінай тысяч чалавек. Звыш дзвюх тысяч маладых людзей былі выгнаны ў Германію на прымусовыя работы.
Пасля трохгадовай акупацыі Пастаўшчыны самым радасным і незабыўным днём для жыхароў стала 5 ліпеня 1944 года, калі воіны 145-ай стралковай дывізіі пад камандаваннем генерал-маёра П. А. Дзібровы вызвалілі горад, а затым і ўсю тэрыторыю раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На нашай зямлі ў брацкіх магілах навечна засталося 780 воінаў-вызваліцеляў. Больш за 200 прозвішчаў раней невядомых салдат устаноўлены ў ходзе пошукавай работы і абследавання воінскіх пахаванняў у рамках праграмы “Не было безымянных солдат…” Такая работа будзе працягвацца і далей.
В. С. Гутараў расказаў пра сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна, выказаў словы падзякі работнікам усіх галін, ваеннаслужачым гарнізона, моладзі, з асаблівай трывогай і болем гаварыў пра падзеі ва Украіне.
— Толькі памяць пра ўрокі Вялікай Айчыннай вайны, раўненне на гераічны подзвіг старэйшых пакаленняў, — адзначыў у заключэнне кіраўнік раённай вертыкалі, — дапамогуць захаваць адзінства народаў, слаўныя працоўныя традыцыі і здзяйсненні, пабудаваць моцную і квітнеючую краіну — Беларусь.
Пра такое імкненне абаронцаў Айчыны і моладзі на свяце гаварылі старшыня раённай арганізацыі «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» В. А. Лушчык, другі сакратар раённага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Вераніка Руткоўская. У знак бязмежнай удзячнасці вучні школ горада і гімназіі ўручылі ветэранам кветкі.
Вянкі і кветкі былі ўскладзены і да помніка воінам, пахаваным у гарадскім скверы. Памяць загінулых на вайне і тых, хто не дажыў да сённяшняга дня, ушанавалі раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў, прадстаўнікі воінскіх часцей, грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў, шматлікія жыхары горада. Мітынг завяршыўся мінутай маўчання і збройным салютам.
А затым галоўная плошча горада ператварылася ў вялікую канцэртную пляцоўку. Пад гукі марша па ёй прайшоў аркестр барабаншчыц пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў. Для калектыву, які існуе нямногім больш за два месяцы, гэта было першае публічнае выступленне перад пастаўчанамі. Дэбют атрымаўся вельмі ўдалым. Парадавалі гледачоў і іншыя самадзейныя мастацкія калектывы. На адкрытай канцэртнай пляцоўцы выступілі шырокавядомыя народны ход ветэранаў вайны і працы, народны эстрадны гурт “25 плюс-мінус” і заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь, фальклорны ансамбль “Паазер’е”, а таксама вельмі папулярныя танцавальны калектыў “Непаседы” раённага цэнтра дзяцей і моладзі, узорная эстрадная студыя “Юніта”, вакальная студыя “Кропелькі”, узорная цыркавая студыя “Каскад” раённага Дома культуры, вакальны ансамбль “Павятруля” Навасёлкаўскай ДШМ, удзельнікі мастацкай самадзейнасці СШ №4, дзіцячага сада №1. Непаўторнымі атрымаліся выступленні самых юных артыстаў — чытальніка Яўгенія Васілеўскага і саліста Мікіты Аўгусціновіча, іншых выканаўцаў. Удзельнікі мастацкай самадзейнасці прадэманстравалі свае натхненне, талент, майстэрства, невычэрпнасць крыніцы народнай творчасці.
У захапленні ад убачанага і пачутага засталіся не толькі ветэраны, але і ўсе, хто стаў удзельнікам самага светлага свята — Дня Перамогі.
Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Ускорит ли коронавирус использование роботов для замены людей - рабочих
Подробнее Хорошо это или плохо, но роботы заменят многих людей на их рабочих местах, говорят аналитики, и вспышка коронавируса ускоряет этот процесс.


