Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«Нябачныя помнікі Вялікай вайны»

«Нябачныя помнікі Вялікай вайны»

Андрэй Мацур з куратарам выставы Аленай Шалімай

Пад такой назвай 12 мая ў галерэі мінскага кінатэатра “Победа” адкрылася фотавыстава пастаўскага фатографа Андрэя Мацура. Яна была арганізавана пры падтрымцы Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі і прымеркаваная да Дня Еўропы, а таксама 100-годдзя з пачатку Першай сусветнай вайны.

Экспазіцыя складаецца з 55 работ, на якіх адлюстраваны даўнія сведкі тых крывавых падзей — доты, траншэі, воінскія захаванні. Каб яе стварыць, аўтару спатрэбіўся больш за год. За гэты час ён здейсніў дзясяткі экспедыцый, праехаў сотні кіламетраў уздоўж лініі фронту. Прычым не толькі па Пастаўскім, але і суседніх раёнах — Мядзельскім, Вілейскім, Браслаўскім, Смаргонскім, Баранавіцкім… У некаторыя месцы вяртаўся неаднойчы.

Адкуль у фатографа такая цікавасць да Першай сусветнай?

—  Тэму мне падказаў вядомы беларускі фатограф Сяргей Мікалаевіч Качаргін, — распавёў Андрэй Мацур падчас адкрыцця выставы. — У дзень нашага знаёмства, калі даведаўся адкуль я родам, ён параіў не абмінаць увагай каштоўныя помнікі той Вялікай вайны. Наша зямля, праз якую праходзіў фронт, імі вельмі багата. “Захавайце для продкаў памяць пра тое, што засталося, — звярнуўся ён тады да мяне. — Праз некалькі дзясяткаў гадоў гэтых “сведкаў” гісторыі можа ўжо не быць…”

Размова доўга не выходзіла з галавы Андрэя, але ён папросту не ведаў з чаго пачаць. Падказалі абставіны. Рыхтуючы выставу пра маляўнічы Мядзельскі раён, фатограф шмат вандраваў па тых мясцінах. І ў нейкі момант зразумеў, што немагчыма абмінуць тэму “Нарачанскай аперацыі” — надзвычай трагічнага і крывавага эпізода Першай сусветнай вайны. Зрабіў серыю з трох-пяці фатаграфій на месцы подзвігу нашых дзядоў і прадзедаў. І тады злавіў сябе на думцы, што акрамя скупых звестак з школьных падручнікаў па гісторыі, нічога не ведае пра тыя гераічныя падзеі. Пачаў імі цікавіцца: чытаць матэрыялы ў кнігах і інтэрнэце, гутарыць з краязнаўцамі. Тэма настолькі захапіла, што большасць вольнага часу фатографа была прысвечана менавіта ёй.

Неацэнны ўклад у развіццё творчага праекта зрабілі кіраўнік Дабрачыннага культурна-гістарычнага фонду памяці Першай сусветнай вайны “Крокі” Барыс Цітовіч, выкладчык гісторыі і пісьменніца з Баранавіцкага раёна Ірына Дубейка, спецыяліст па воінскіх захаваннях Першай сусветнай вайны Уладзімір Багданаў, пастаўскі калекцыянер-рэканструктар Павел Курто, сябры-рэкантруктары ваенна-гістарычнага клуба «Товарищи по оружию» Антон Зайцаў і Павел Кочатаў, а таксама куратар выставы — мінскі фатограф Алена Шаліма. Аўтар выказвае ім вялікую ўдзячнасць.

Вынік работы аказаўся вельмі дастойным. Нездарма праектам зацікавілася Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі, з фонду якога былі выдзелены сродкі на падрыхтоўку экспазіцыі — пячатанне фотаздымкаў на пенакардоне, выданне кніг-прэзентацый выставы і іншыя арганізацыйныя моманты.

—  Я ў захапленні ад выставы, — падзялілася ўражаннямі дырэктар Пастаўскага краязнаўчага музея Раіса Леанідаўна Курачэнка, якая прысутнічала на яе адкрыцці. — Андрэй Мацур — надзвычай таленавіты фатограф, які цікавымі ракурсамі, гульнёй святла здолеў стварыць цудоўныя мастацкія здымкі. Іх тэма сёння надзвычай актуальная. Кожнае наступнае пакаленне ведае пра Першую сусветную вайну ўсё менш і менш. І варта чарговы раз нагадаць пра герояў і ахвяр тых жудасных падзей. Іх лік ідзе на сотні тысяч.

Раіса Леанідаўна таксама расказала, што ў музеі поўным ходам ідзе стварэнне маштабнай экспазіцыі, прымеркаванай да падзей Першай сусветнай вайны. Распрацоўваецца і турыстычны маршрут па месцах баявых дзеянняў на Пастаўшчыне. Плануецца, што ён пройдзе праз вёскі Мажэйкі, Сіўцы, Пятроўшчына і іншыя. Яшчэ неаднойчы думае вярнуцца ў гэтыя мясціны і Андрэй Мацур. Работа над тэмай працягваецца.


«Нябачныя помнікі Вялікай вайны»

«Нябачныя помнікі Вялікай вайны»

«Нябачныя помнікі Вялікай вайны»

«Нябачныя помнікі Вялікай вайны»

«Нябачныя помнікі Вялікай вайны»

«Нябачныя помнікі Вялікай вайны»

«Нябачныя помнікі Вялікай вайны»

«Нябачныя помнікі Вялікай вайны»

«Нябачныя помнікі Вялікай вайны»

«Нябачныя помнікі Вялікай вайны»

«Нябачныя помнікі Вялікай вайны»

«Нябачныя помнікі Вялікай вайны»

«Нябачныя помнікі Вялікай вайны»

«Нябачныя помнікі Вялікай вайны»

«Нябачныя помнікі Вялікай вайны»

«Нябачныя помнікі Вялікай вайны»

«Нябачныя помнікі Вялікай вайны»

«Нябачныя помнікі Вялікай вайны»

«Нябачныя помнікі Вялікай вайны»

«Нябачныя помнікі Вялікай вайны»


«Нябачныя помнікі Вялікай вайны»

«Нябачныя помнікі Вялікай вайны»

«Нябачныя помнікі Вялікай вайны»

«Нябачныя помнікі Вялікай вайны»

«Нябачныя помнікі Вялікай вайны»

«Нябачныя помнікі Вялікай вайны»

«Нябачныя помнікі Вялікай вайны»

«Нябачныя помнікі Вялікай вайны»

«Нябачныя помнікі Вялікай вайны»

«Нябачныя помнікі Вялікай вайны»

«Нябачныя помнікі Вялікай вайны»

«Нябачныя помнікі Вялікай вайны»

«Нябачныя помнікі Вялікай вайны»

«Нябачныя помнікі Вялікай вайны»

«Нябачныя помнікі Вялікай вайны»

«Нябачныя помнікі Вялікай вайны»

«Нябачныя помнікі Вялікай вайны»

«Нябачныя помнікі Вялікай вайны»

«Нябачныя помнікі Вялікай вайны»

«Нябачныя помнікі Вялікай вайны»


«Нябачныя помнікі Вялікай вайны»

«Нябачныя помнікі Вялікай вайны»

«Нябачныя помнікі Вялікай вайны»

«Нябачныя помнікі Вялікай вайны»

«Нябачныя помнікі Вялікай вайны»

«Нябачныя помнікі Вялікай вайны»

«Нябачныя помнікі Вялікай вайны»

«Нябачныя помнікі Вялікай вайны»

«Нябачныя помнікі Вялікай вайны»

«Нябачныя помнікі Вялікай вайны»

«Нябачныя помнікі Вялікай вайны»

«Нябачныя помнікі Вялікай вайны»

«Нябачныя помнікі Вялікай вайны»

«Нябачныя помнікі Вялікай вайны»

«Нябачныя помнікі Вялікай вайны»

«Нябачныя помнікі Вялікай вайны»

«Нябачныя помнікі Вялікай вайны»

Іна СНЯЖКОВА.

Фота Антона ЛОЎКІСА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой