«Беларусачка» прываблівае
Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Швейная фабрыка «Беларусачка» вырабляе паўтары тысячы камплектаў пасцельнай бялізны ў месяц. Гатовую прадукцыю рэалізуе ў сваім аднайменным фірменным магазіне ў Паставах, іншых магазінах райцэнтра, а таксама ў пяцідзесяці гандлёвых кропках Беларусі. І гэта далёка не мяжа, лічыць дырэктар швейнай фабрыкі і магазіна Яўгеній Іванавіч Владыка.
Каб дасягнуць мэты, трэба, перш за ўсё, ісці да яе. Мабыць, так можна ахарактарызаваць шматлікія спробы Яўгенія Владыкі наладзіць уласны бізнес. Заняцца ім ён вырашыў чатыры гады таму, пасля таго як дзесяць гадоў адпрацаваў у сусветнай гандлёвай кампаніі «Ригли». Сваю справу ў Паставах адкрыў разам з сябрам. Пачалі з таго, што сталі наносіць лагатыпы на пакеты, запальніцы і іншую дробязь. Аднак разгарнуцца ў поўную сілу прадпрымальнікам не ўдалося — грымнуў фінансавы крызіс 2011 года.
— Справы пайшлі кепска, і мой сябар вырашыў выйсці з «гульні». Я ж, наадварот, захацеў пазмагацца. Напэўна, таму, што па натуры ўпарты: калі вырашыў чымсьці займацца, то паспрабую ўсе варыянты. Здавацца пасля першай няўдачы не ў маіх правілах, — расказваў Яўгеній Владыка. — Каб паправіць справы, вырашыў шукаць іншыя формы работы.
Адной з іх стаў пашыў спецвопраткі, а ў сакавіку 2013 года — пасцельнай бялізны. Ідэя шыць навалочкі, падкоўдранікі і прасціны аказалася настолькі ўдалай, што цяпер гэта з’яўляецца асноўнай вытворчасцю і складае прыблізна 95% ад усёй прадукцыі. Але каб дасягнуць такіх вынікаў, прыйшлося пераадолець не адну падводную плынь:
— Першапачаткова для пашыву пасцельнай бялізны мы сталі закупляць тканіну, вырабленую ў Баранавічах, але пры рэалізацыі гатовай прадукцыі ўзніклі цяжкасці. Многія прадаўцы не хацелі браць тавар, справядліва адзначаючы, што яны ўжо рэалізуюць аналагічны — пасцельную бялізну, пашытую з такой жа тканіны на швейнай фабрыцы ў Баранавічах. Стала відавочна, што нешта трэба мяняць, — успамінае прадпрымальнік. — Пытанне вырашылася, калі мой прыяцель, які займаецца пастаўкай тканін, прапанаваў мне паспрабаваць расійскія і пакістанскія ўзоры. Яны аказаліся не горшыя, а па некаторых параметрах нават лепшыя за беларускія. Неўзабаве мы сталі закупляць тканіну напрамую ў вытворцаў, што ў разы павысіла рэнтабельнасць.
У лістападзе мінулага года Яўгеній Владыка адкрыў магазін насупраць «Лідзіі», папярэдне адрамантаваўшы памяшканне, якое арандуе ў камбіната бытавога абслугоўвання. У краме ў шырокім асартыменце пасцельная бялізна, падушкі, коўдры, ручнікі, халаты, артапедычныя матрацы і многае іншае. Хутка з’явіцца яшчэ і ніжняя жаночая і мужчынская бялізна. Уся прадукцыя выключна беларускіх вытворцаў. У магазіне працуюць два прадаўцы. Шматлікіх пакупнікоў прыцягваюць іх ветлівасць і кампетэнтнасць: яны заўсёды могуць расказаць пра прадукцыю, даць параду. Усё гэта плюс ненадакучлівы сэрвіс дазваляюць гандлёвай кропцы набываць пастаянных кліентаў.
Крама, як і швейная фабрыка, называецца «Беларусачка». Гэта назва сімвалічная і выбрана на перспектыву: калі прадпрымальнік толькі пачаў займацца пашывам пасцельнай бялізны, адным з магчымых рынкаў збыту бачыў Расію, а там, як вядома, высока цэняць тавары, вырабленыя ў нашай краіне. Пакуль жа Яўгеній Владыка актыўна асвойвае айчынныя рынкі збыту. На парадку дня — пашырэнне існуючага асартыменту і тэрыторыі продажу, павелічэнне колькасці вырабляемай прадукцыі. У будучыні гэта дазволіць адкрыць новыя працоўныя месцы для швачак і ўпакоўшчыкаў. Дарэчы, цяпер на прадпрыемстве працуе ўсяго дзевяць чалавек, пяць з іх заняты на пашыве пасцельнай бялізны.
Вераніка ФІЛАНОВІЧ.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Ускорит ли коронавирус использование роботов для замены людей - рабочих
Подробнее Хорошо это или плохо, но роботы заменят многих людей на их рабочих местах, говорят аналитики, и вспышка коронавируса ускоряет этот процесс.


