Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Шануйце мір і незалежнасць”

“Шануйце мір і незалежнасць”

Антон Аляксеевіч Харэцкі майму прыходу абрадаваўся. І хоць ад размоў пра перажытае ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў ветэрана вільгатнеюць вочы, успомніць лішні раз маладосць ён не супраць.

Жылі нялёгка (у сям’і былі яшчэ брат і сястра), але дружна. Дзеці дапамагалі бацькам па гаспадарцы і верылі, што сваёй працавітасцю, стараннем змогуць зрабіць жыццё больш заможным. Усе планы перакрэсліла вайна. Варожыя танкі і салдаты рухаліся па бальшаку ля Станелевіч, дзе жылі Харэцкія. Немцы часта забягалі ў вёску, хапалі курэй, яйкі, малако. Аднаго разу хацелі забраць з сабой і дваццацігадовага Антона. Але яму ўдалося ўцячы. Заставацца дома было небяспечна, і хлопец падаўся ў партызанскі атрад, які дзейнічаў у ваколіцы. Змагаўся з ворагам у складзе брыгады імя Ракасоўскага, прымаў удзел у рэйкавай вайне. Партызаны рабілі ўсё для таго, каб варожыя эшалоны, якія перавозілі тэхніку, не даходзілі да фронту, каб фашысты пастаянна адчувалі небяспеку з лесу. Яго ўклад у Перамогу адзначаны ордэнам Вялікай Айчыннай вайны II ступені і медалём “За перамогу над Германіяй”.

— Не дай бог перажыць нашым нашчадкам тое, што выпала на долю майго пакалення, — цяжка ўздыхае партызан. — Не было баёў больш лютых, чым у гады Вялікай Айчыннай, і большага подзвігу, чым подзвіг савецкіх салдат, якія абаранялі Радзіму. Мільёны людзей засталіся навечна ляжаць на палях бязлітасных бітваў. Але беларускі народ не скарыўся, выстаяў. Зямля гарэла пад нагамі акупантаў, і яны вымушаны былі адступіць. Успаміны вярэдзяць душу. Балюча, што адыходзяць у вечнасць сведкі тых жудасных падзей. Нас, ветэранаў, у Варапаеве засталіся адзінкі. Гады і хваробы не дазваляюць часта сустракацца.

Антону Аляксеевічу ідзе 93-ці год. Два разы ў дзень, а то і часцей да яго прыязджае нявестка Святлана, якая жыве ў шматкватэрным доме ля завода жалезабетонных вырабаў. Прыбярэ ў хаце, прыгатуе абед, прысядзе побач, каб пагутарыць.

— Наш дзядуля як палітінфарматар, — жартуе Святлана. — Газеты чытае без акуляраў. Найбольш цікавае падкрэсліць ручкай. Выслухае ўсе навіны па тэлевізары і мне раскажа. За ўсё жыццё ні разу не лячыўся ў бальніцы. Аднойчы прыхапіла прастуда, дык выходжвала яго дома.

— Як ветэран Вялікай Айчыннай вайны маю права штогод адпачываць у санаторыі, але не карыстаюся ім, — гаварыў Антон Аляксеевіч. — Мне нідзе няма лепш, як дома. Светачка клапоціцца, дагаджае. І суседзі побач добрыя. Я са сваёй хаты нікуды не хачу ехаць.

Памятаюць пра ветэрана і на Пастаўскім хлебапрыёмным прадпрыемстве, адкуль А. А. Харэцкі пайшоў на пенсію. І не толькі віншуюць са святамі, але і аказваюць канкрэтную дапамогу. Напрыклад, спатрэбілася — дах адрамантавалі.

— Нягледзячы на недамаганні, радуюся таму, што дачакаўся 69-ай мірнай вясны, — гаварыў Антон Аляксеевіч. — 9 мая 1945-га прагучалі словы, пачуць якія мы марылі з чэрвеня 41-га. Добра, што ў нашай краіне ветэранам удзяляецца вялікая ўвага найперш з боку Прэзідэнта Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, не забывае і мясцовая ўлада. Хочацца жыць, калі бачыш, чаго дасягнула краіна сёння. Веру, што пра тых, хто прынёс Беларусі свабоду, будуць памятаць і ў будучым. А ўвогуле, мой наказ маладому пакаленню: “Шануйце мір і незалежнасць!”

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой