“Нас вайна разлучыла”

Вось такой прыгажуняй была Ніна Маляўка ў маладосці
Ні адну тэлепраграму “Жди меня” Ніна Іванаўна Кукоўская не глядзела без слёз — настолькі кранальныя там расказы пра людскія лёсы. І ў кожнай чакае весткі для сябе. Ужо сем гадоў, як яна адправіла на праграму пісьмо з апошняй надзеяй адшукаць сваю сястру Тоцю, з якой іх разлучылі ў маленстве.
Самы балючы яе ўспамін дзяцінства звязаны з вайной. Восенню 1943-га на хутар Чарняты (непадалёк Манькавіч), дзе жыла іх сям’я (маці, бабуля, дзядзька і пяцёра дзяцей), прыйшлі немцы і накіраваліся з факеламі падпальваць пабудовы. Маці ўхапіла немца за руку і залямантавала: “Сынок, у мяне пяцёра дзетак. Не палі! Як жыць будзем?” Той рэзка адштурхнуў, маці ўпала. Але хуценька паднялася і стала цалаваць чужынцу рукі. На гэты раз, раз’юшаны, ён не проста адпіхнуў жанчыну, а стаў бязлітасна лупіць яе па спіне дубінкай.
Пабудовы заняліся агнём. Малых, як шчанюкоў, пакідалі ў воз. Напалоханыя, сплаканыя дзеці абляпіліся ля збітай і знясіленай маці. Усіх павезлі ў невядомым напрамку. Аказалася — у Лынтупы. Там загналі ў баракі. Людзей было шмат: старыя, дзеці, моладзь. Гнялі страх і невядомасць, было холадна і голадна. На другі дзень малых сталі выпускаць на вуліцу, і жыхары пасёлка давалі ім якой-небудзь ежы. Побач з баракамі праходзіла чыгунка. Прыбывалі таварнякі, і людзей заганялі ў вагоны — адпраўлялі ў Германію ў рабства. У такія гадзіны ўсё наваколле стагнала плачам і енкам. Уганялі ў сваёй большасці маладых, здаровых, працаздольных, а старых і малых пакідалі. Сям’я Маляўка правяла ў бараку сем сутак, і іх адпусцілі. Каму патрэбны былі старая бабуля, паўжывая маці і малыя дзеці?
Бяздомных, іх прытулілі родныя ў Логавінцах. Маці так і не аправілася ад нанесеных фашыстам пабояў, стала кашляць усё мацней і мацней і неўзабаве памерла. Дзеці асірацелі (бацька памёр яшчэ да пачатку вайны). А калі ў ліпені сорак чацвёртага Беларусь была вызвалена ад захопнікаў, людзі не маглі таму нарадавацца. Але менавіта ў тыя дні сямігадовай Ніне суджана было яшчэ раз у жыцці сутыкнуцца з немцам. Наступіў мір. Дзеці разумелі гэта і ўжо смела пабеглі гуляць аж да бліжэйшага лясочка. А насустрач ім адкуль ні вазьміся — немец. Худы, страшны, акрываўлены. Дастае з кішэні цукеркі — і да Ніны як да самай малой. Як жа яна напужалася! З роспачным крыкам кінулася наўцёкі. У хаце заціснулася пад ложак і так наплакалася там, што заснула. Дзяўчынку шукалі ўсёй вёскай некалькі гадзін, але безвынікова. А яна, выспаўшыся, выпаўзла з-пад ложка. На гаротніцу не сварыліся. Яе цалавалі ўсе, хто быў у хаце, — знайшлася!
Час быў цяжкі, галодны. Бабуля прыстройвала Ніну і да блізкіх, і да чужых людзей, але той хлеб заўсёды быў горкі. Нават у роднага дзядзькі, які жыў у Дашках. У яго быў адзіны сын, але ён маленькі ўтапіўся. Напэўна, каб запоўніць пустату і адагрэць свае сэрцы, маладыя бацькі ўзялі на выхаванне Ніну.
— Яны былі вельмі прыгожыя. І я згадзілася пайсці да іх, — вяртаецца ў той далёкі час мая суразмоўца. — У першую ж раніцу ў чужым доме прачнулася ад крыку: дзядзька біў жонку, цягаў яе за валасы. Напалоханая, ускочыла з ложка і пабегла ў Логавінцы да бабулі. Яна ўбачыла мяне здалёк і так плакала, сустрэўшы на дарозе.
Урэшце Ніну і малодшую сястрычку Тоцю аформілі ў Гальшанскі дзетдом, а брата-блізнюка — у Смаргонскі.
— Галадавалі мы і ў дзетдоме, — успамінае Ніна Іванаўна. — Аднойчы, гуляючы на лузе, так наеліся конскага шчавуку, што многіх не ўдалося выратаваць — памерлі.
А вось напярэдадні Новага года ў дзетдом завітала свята — дзяцей адзелі ў новыя цёплыя халацікі, усім далі пячэння і цукерак. Ложкі сястрычак стаялі побач, абедзве заснулі шчаслівыя. А раніцай Ніна ўстрывожылася — Тоці не стала. Выхавальніца патлумачыла: “Твая сястрычка захварэла, і яе забралі ў Мінск у бальніцу”. “Як у бальніцу?!” — абступілі старэйшыя дзеці. — Таня (у дзетдоме дзяўчынку сталі так зваць) была здаровая. Мы ўсе з ёй учора гулялі”.
Ішоў час, а дзяўчынка ўсё не вярталася. Ніна сумавала па сястры і даймала выхавальніц пытаннямі, калі ж яе ўсё-такі прывязуць. Праўду яна дазналася намнога пазней: Тоцю ўдачарылі. А вось хто і дзе яна апынулася, так і засталося тайнай.
— Нас разлучыла вайна, — змахвае слёзы Ніна Іванаўна. — Усе мае браты і сёстры ўжо памерлі. — Тоця самая меншая, спадзяюся, што яна жывая. І для мяне была б самая вялікая радасць у жыцці, каб знайсці яе і сустрэцца.
Каго ні вазьмі з таго пакалення, па кожным прайшло ваеннае ліхалецце. Не абмінула яно і Дзмітрыя Кукоўскага, Нінінага суджанага. Яго бацька ваяваў на фронце і вярнуўся паранены. У іх вёску ўваходзілі то партызаны, то немцы, і людзям хапіла страху. На шчасце, Ласіцу не спалілі, і тут было крыху лягчэй абжывацца, чым “голай” і бяздомнай Ніне. Аднак трэба аддаць належнае дзяўчыне — нягледзячы на тое, што была раздзетая-разутая ды тулілася па чужых хатах, закончыла Пастаўскае медвучылішча і тым самым стала на годную дарогу ў дарослае жыццё. Неўзабаве маладая медсястрычка пазнаёмілася з настаўнікам фізкультуры Дзмітрыем Уладзіміравічам Кукоўскім. Перш чым стварыць сям’ю, яны сустракаліся амаль два гады. Маці не ўхваліла выбару сына (немясцовая, ды яшчэ беспасажніца) і прыняла нявестку больш чым халаднавата.
— Але ўсё жыццё мы пражылі разам з бацькамі, — гаварыў Дзмітрый Уладзіміравіч. — І менавіта Ніна даглядала маю маці ў старасці (а памерла яна на 101-ым годзе). Пасля цяжка захварэла і злягла мая сястра. Забралі яе, інваліда першай групы, да сябе, і зноў дагледзела Ніна.
У шлюбе Ніна Іванаўна і Дзмітрый Уладзіміравіч ужо 54 гады. Абое — вядомыя і паважаныя ў акрузе людзі. Ён — былы настаўнік, выкладчык фізкультуры і ваеннай падрыхтоўкі Казлоўшчынскай СШ, яна не адзін дзясятак гадоў адпрацавала медсястрой у Навадруцкай бальніцы. Нарадзілі і выхавалі двух сыноў. Але лёс нанёс жорсткі ўдар: малодшы сын, які пайшоў бацькавай дарогай, — закончыў педінстытут і працаваў настаўнікам таксама ў Казлоўшчынскай сярэдняй школе, — трагічна загінуў. У яго была нявеста. Рыхтаваліся да вяселля, а выйшла пахаванне.
— На тым і закончылася наша шчаслівае сямейнае жыццё, — дрыжыць ад стрымліваемых слёз голас Дзмітрыя Уладзіміравіча. — Вунь усміхаецца з партрэта наш Шурка. А ў нашых сэрцах назаўсёды пасялілася самота. Не склалася сямейнае жыццё ў старэйшага, Сярожы, зараз ён з намі. Але ж ёсць і радасць — у нас двое цудоўных унукаў і двое праўнукаў — род працягваецца.
— Ды каб яшчэ Тоцю знайсці, — вяртаецца да свайго даўняга і ўсё роўна не адбалелага Ніна Іванаўна. — Няўжо ж гэта не збудзецца?
Надзея застаецца заўсёды.
Фаіна КАСАТКІНА.
Вёска Ласіца Казлоўшчынскага сельсавета.
Фота з сямейнага архіва Кукоўскіх.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Арыфметыка жыцця. Як спыніць дэпапуляцыю Беларусі?
Подробнее Арыфметыка – дакладная навука. Супраць лічбаў няма аргументаў! Аднак дакладная навука не дае адказу на адно з пытанняў: «Чаму так адбываецца?» Чаму вымірае беларуская нацыя?


