Ёсць галоўнае — натхненне

Выступае Аліна Лявонаўна Латыш
Напрыканцы сакавіка сябры Таварыства беларускай мовы падвялі творчыя вынікі мінулага года. На мерапрыемстве, якое адбылося ў раённай бібліятэцы, прысутнічалі не толькі мясцовыя аўтары, але і ганаровыя госці з Мінска.
Напачатку сустрэчы з уступным словам выступіў старшыня пастаўскай раённай арганізацыі “ТБМ” Ігар Міхайлавіч Пракаповіч. Ён адзначыў, што мінулы год быў плённым для аўтараў-землякоў, якія выдалі каля двух дзясяткаў новых кніг па краязнаўстве, літаратуры, гісторыі нашага краю, а таксама зборнікі паэзіі і прозы. Многія з майстроў слова выступілі перад гасцямі мерапрыемства: расказалі пра гісторыю напісання кніг, а таксама пачыталі ўласныя творы.
Першай гэта зрабіла настаўніца беларускай мовы і літаратуры Аліна Лявонаўна Латыш, добра вядомая чытачам нашай газеты сваімі шматлікімі публікацыямі. Мінулы год стаў для жанчыны знакавым: убачыла свет яе першая кніга “Кроплі святла”, якая ўключыла ў сябе філасофскія апавяданні, замалёўкі. “Мудрая, светлая, сентыментальная”, — так ахарактарызавалі кнігу чытачы.
Што натхняе, як узнікаюць сюжэты для твораў? Адказваючы на гэтыя пытанні, Аліна Лявонаўна прызналася, што яе жыццё трымаецца на трох кітах: гэта сям’я з моцнымі духоўнымі каранямі, багатая беларуская літаратура і Бог, Біблія. Усё гэта надае сіл працаваць і тварыць. Аўтар не сумняваецца: ёсць крыніца натхнення — будуць новыя апавяданні. А можа, і новыя кнігі?
Працягнула гутарку яшчэ адна таленавітая пастаўчанка — паэтка Воля Лісіцкая. Яна дэкламавала вершы са свайго новага паэтычнага зборніка “Усходзіць сонца”. Яны былі рознымі: ад лёгкіх, гумарыстычных да шчымлівых і сумных, прасякнутых болем ад страты блізкіх людзей.
Выступіла і дачка вядомага пастаўскага краязнаўца Міхася Гіля, які таксама вядомы сваёй актыўнай выдавецкай дзейнасцю. Алеся Гіль пазнаёміла прысутных з кнігамі “Мастакі з дынастыі Ромераў” Івана Драўніцкага, “Паўстанне 1863 года ў Свянцянскім павеце” Яніны Якубянец-Чаркоўскай, “Граф Мануцы” Отана Гедэмана (дзве апошнія — пераклады з польскай мовы). Выступоўца паведаміла, што да друку рыхтуюцца новыя кнігі, галоўнымі героямі якіх стануць фундатары, мецэнаты, мастакі, чый лёс цесна звязаны з нашай Бацькаўшчынай.
Краязнавец, настаўнік гісторыі з Гуты Мікалай Арэх расказаў пра сваю кнігу “Вёсачкі над Заражанкай”, прысвечаную гісторыі чатырох невялікіх паселішчаў: Манеўшчына, Кейзікі, Васілеўшчына, Харкі. Успомніў і яшчэ адну — “Гута-Голбія: гісторыка-геаграфічны нарыс”, якая была напісана ў сааўтарстве з І. М. Пракаповічам. Мікалай Арэх падкрэсліў, што працягвае работу па вывучэнні гісторыі вёсак усходняй Пастаўшчыны. Асабліва краязнаўца цікавіць Полава, таму не выключана, што гэта вёска будзе ў цэнтры ўвагі яго новай кнігі.
Творчыя справаздачы пастаўчан завяршылі супрацоўнік раённага краязнаўчага музея Вадзім Шышко і Ігар Пракаповіч. Яны гаварылі пра кнігу “1812. Вайна на Пастаўшчыне”, якая напісана імі сумесна. Ігар Міхайлавіч таксама прадставіў выдадзеныя летась “Назвы нашых вёсак”, “Назвы нашых мясцін”, а таксама прачытаў некалькі авангардных твораў з новага празаічнага зборніка “Вышкі”.
Шчырымі і цікавымі былі выступленні гасцей — нашых славутых землякоў-літаратараў.

Аліна Легастаева і Міхаіл Кенька
Упершыню за апошнія трыццаць гадоў на Пастаўшчыну прыехала паэтэса Аліна Легастаева — член Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтар паэтычных зборнікаў «На вертикали сердца», «Яблочный спас», «Поле жизни моей», «Позніх кветак святло» і іншых. Нарадзілася ў вёсцы Верацеі, пасля заканчэння школы і Віцебскага педагагічнага інстытута доўгі час жыла ў Літве і Расіі і толькі нядаўна вярнулася ў Беларусь.
— Мяне перапаўняюць пачуцці, — прызналася паэтэса. — Я ўражана, што на Пастаўшчыне так многа захопленых краязнаўствам людзей, якія нераўнадушныя да гісторыі роднай зямлі. Асабліва прыемна чуць ад аўтараў беларускую мову, на якой мне, на жаль, шмат гадоў не было з кім размаўляць.
Таму і не дзіўна, што большасць вершаў Аліны Легастаевай рускамоўныя. Некаторыя з іх яна прачытала прысутным. Гімн жанчыне, успамін пра родную хату, перажыванні за лёс еўрапейскіх краін, гумарэска пра ўнучку — тэматыка вершаў была самая розная. Паэтэса падарыла па адным экзэмпляры сваіх зборнікаў раённай бібліятэцы, і чытачы змогуць азнаёміцца з яе творчасцю.
Госцем мерапрыемства стаў яшчэ адзін славуты ўраджэнец в. Верацеі — беларускі літаратуразнавец, перакладчык, кандыдат філалагічных навук Міхаіл Паўлавіч Кенька. Ён закончыў Магілёўскі педагагічны інстытут, працаваў журналістам, настаўнікам, быў дацэнтам кафедры беларускай літаратуры БДУ. Друкуецца з 1974 года, у 1988-ым прыняты ў Саюз пісьменнікаў СССР. Даследуе сучасную беларускую прозу і паэзію, тэорыю і практыку мастацкіх перакладаў, творчасць беларускіх пісьменнікаў. Аўтар шматлікіх кніг па літаратуразнаўстве. Пераклаў з польскай мовы раман «Крыжакі» Г. Сянкевіча, апавяданні С. Гродзенскай, аповесці Ю. Крашэўскага, з чэшскай — «Клапзубава каманда» Э. Баса, апавяданні І. Кліма і інш.
— У мяне шмат літаратурных інтарэсаў, і краязнаўства з’яўляецца адным з іх, — расказваў Міхаіл Паўлавіч. — Сёння вельмі шкадую, што раней так мала распытваў у старэйшых пра гісторыю роднай вёскі, што не запісваў ад матулі шматлікія дыялекты, якімі была так насычана яе мова. Мяне не пакідае ідэя напісаць пра родную вёску — яна багатая і на гісторыю, і на выдатных людзей. Спадзяюся, што ў мяне будзе магчымасць часцей наведвацца на Пастаўшчыну. У планах — прыехаць на сёлетні фестываль “Звіняць цымбалы і гармонік”, каб прадоўжыць нашу цікавую размову і пачэрпнуць новыя ідэі для ўласных твораў.
Напрыканцы мерапрыемства выступіла маладая пастаўчанка Наталля Гарачая (Зямчонак). Яна ўжо чатыры гады працуе куратарам мастацкіх праектаў у мінскай галерэі сучаснага мастацтва “Ў”.
Наталля — таленавіты ілюстратар, сёння працуе над трыма праектамі. Іх тэма незвычайная і арыгінальная — прывіды, пачвары і нячысцікі Беларусі. Дзяўчына падзялілася планамі на будучае: хоча падрыхтаваць вялікі альбом ілюстрацый пра Пастаўшчыну і яе самыя цікавыя і маляўнічыя мясціны. Ёсць і яшчэ мара…
— Наша галерэя — пляцоўка для творчасці мастакоў, літаратараў, эколагаў, — гаварыла Наталля. — Мы даўно шукалі месца, дзе маглі б сустракацца на ўлонні прыроды, арганізоўваць пленэры, ладзіць прэзентацыі. І, здаецца, мы яго знайшлі. Гэта славутая вёска Каралінова Пастаўскага раёна, дзе працаваў знакаміты мастак Альфрэд Ромер. Дзякуючы ініцыятывам сталічных творцаў рэканструкцыяй яго сядзібы зацікавіліся шведы. Спадзяюся, усё задуманае атрымаецца, і Пастаўшчына стане яшчэ і цэнтрам сучаснага мастацтва.
Як расказаў Ігар Пракаповіч, ужо хутка літаратары зноў збяруцца разам — падчас правядзення фестывалю “Звіняць цымбалы і гармонік” запланавана творчая сустрэча, на якую таксама будуць запрошаны мастакі, спевакі, кампазітары.
Іна СНЯЖКОВА. Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Как бесплатно скачать покер и играть онлайн?
Подробнее Играть в покер на ПК максимально комфортно. Топовые онлайн-комнаты предлагают браузерную версию и компьютерный клиент. Специальное ПО максимально соответствует требованиям покеристов, позволяет


