Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Шчасце — не ў багацці”

“Шчасце — не ў багацці”

Тамара Канстанцінаўна Цяляк

Тамара Канстанцінаўна Цяляк, пенсіянерка з вёскі Целякі, у гэтым цвёрда пераканана. 7 сакавіка жанчыне споўнілася 90 гадоў.

З гэтай нагоды сабралася радня, разам з сама­дзейнымі артыстамі завіталі старшыня Курапольскага сельвыканкама Марына Паўлаўна Нагановіч і старэйшына Лёнгін Браніслававіч Маслюк. Павіншаваць імянінніцу адправіліся і мы.

— Ну, і які настрой? — спыталіся, павітаўшыся.

— Добры, — адказала бабуля. — Дзве сястры жывуць у Гродне, прыслалі паштоўку, любуюся. Ды і як можа быць у акружэнні сыноў, нявестак? Увогуле, дзякаваць Богу, яшчэ нічога…

А потым сталі гаварыць пра жыццё. Тамара Канстанцінаўна прыгадвала самае яркае і памятнае, вярталася ў маладосць. Жартавала:

— У тым канцы вёскі нарадзілася, а сюды замуж выйшла. І прозвішча не трэба было мяняць: Цяляк — і дзявочае, і па мужу.

У цэлым, нічога незвычайнага. Як і ўсе вясковыя жанчыны, рабіла любую работу і ў калгасе, і дома. Часам самой не верыцца, што столькі адшчыравала ў жывёлагадоўлі. Спачатку даглядала цялят.

— У пятніцу пайшла з работы, а ў панядзелак сына нарадзіла, — успа­мінае. — Ніякіх табе дэкрэтных. Потым перайшла ў кароўнік. Нялёгка было. Тры разы ў дзень хадзілі на дойку. З сабой неслі зэдаль, ліхтар, вёдры. Раніцай даймаюць мошкі, вечарам — камары, а ўдзень авадні спакою не даюць. Даілі ўручную. А дома свая гаспадарка — карова, свінні, конь… Пакуль муж быў здаровы, удваіх клапаці­ліся. Потым захварэў, далі групу, і ўсё на мяне абрынулася. Аднаго сена колькі трэба было! Праўда, сыны Алег і Вало­дзя выручалі. Кажуць, што мужчыны галоўныя,  яны павінны на сябе больш браць. А ў нас наадварот атрымалася: на ферме да 65-ці працавала, два гады выхады пісала на мужа, каб яму пенсію павялічыць. І павялічылі. Але не шкадую, што для яго старалася, бо шчасце не ў багацці, а ў тым, каб у сям’і ўсё ладзілася і ўсе былі здаровыя. На жыццё не наракаю, але прычына для суму ёсць: мужа і 45-гадовага сына Віцю пахавала. Вось калі б яны жылі, была б самая шчаслівая.

Муж у Канстанцінаўны быў удалым чалавекам, добрым і працавітым. Жанчына смела магла пайсці з ім на любую бяседу, яго не трэба было пільнаваць, каб не напіўся ці з кім не пабіўся. І сыноў ніхто ніколі не бачыў п’янымі. Абодва годныя, жывуць з сем’ямі ў Целяках. І самі пра маму клапоцяцца, і нявесткі Зоя і Людміла яе глядзяць як дочкі. Ліма, Віцева жонка, жыве ў Даўгаўпілсе і таксама наведваецца. У Тамары Канстан­цінаўны пяцёра ўнукаў, столькі ж праўнукаў, і ўсіх яна хваліць, з кожнага не нацешыцца. Вясковыя кабеты іншы раз па-свойму расцэньвалі, маўляў, разумная Канстанцінаўна, пабраўшы добрых нявестак. А яна не крыўдзілася, адказвала, што сыны добрыя, таму і нявесткі такія.

— А чаму ж не збіраецеся да каторага сына? Як-ніяк, ужо цяжкавата ў такім узросце.

— Навошта? — здзівілася Тамара Канстанцінаўна. — Я яшчэ і сама сябе дагледжу.

Нявестка Зоя Уладзіміраўна расказвала, што мама іншы раз звоніць і просіць падкінуць якую работу — што-небудзь падшыць, падправіць — раней жа важнай швачкай была. Цяпер гаспадаркі ніякай, толькі кошка. Ёсць занятак, якому ніколі не здрадзіць, — чытанне. Выпісвае “Пастаўскі край”, “Советскую  Белоруссию”, часопісы “Гаспадыня”, “Хозяин”, “Народный доктор”… Пад сонца дык і без акуляраў перачытае, сёе-тое суседкам раскажа пры сустрэчы або па тэлефоне. А яшчэ Канстанцінаўна адказна рыхтуе сябе да Вя­лікадня, пасціцца. І вясны чакае, каб у агарод выйсці. Грады ўжо не робіць, займаецца толькі кветкамі.

— Дык малайчына, а я думала, што з бабуляй тут усе няньчацца, — кажу ёй на развітанне.

— Якія нянькі! — запярэчыла юбілярка. — З чужых хіба што дакторка Люда (загадчыца Целякоўскага ФАПа Л. Я. Маслюк — аўт.) дапамагае, з лекамі прыходзіць: вушы нешта закладвае…

На што я аптымістычна адрэагавала, маўляў, па гэтым Канстанцінаўна смела да ста дажыве. Бабуля шчыра заўсміхалася, і я зразумела: прапанова прынята!

Галіна ПІШЧ.

Фота Уладзіміра КАЛІБАТАВА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой