Сямейны падрад, або Боні і Клайд па-пастаўску
Гэтых вядомых амерыканскіх грабежнікаў пачатку мінулага стагоддзя прыгадалі ў Пастаўскім судзе, калі разглядалі справу мужа і жонкі Ш. з райцэнтра. У адносінах да іх у канцы лютага быў вынесены абвінаваўчы прыгавор па шасці фактах крадзяжоў.
Пра такіх, як Арцём і Аліна (імёны герояў па этычных меркаваннях зменены), у народзе кажуць: адным мірам мазаныя. Даўшы падчас уступлення ў шлюб клятву вернасці адно аднаму, яны не парушылі яе і ў злачынных справах. Калі аднойчы восенню 2009 года Арцём расказаў жонцы пра свой намер здзейсніць крадзеж, яна не толькі не стала адгаворваць яго ад гэтага, але і згадзілася дапамагчы ажыццявіць задуманае.
…Як і ўсе маладыя сем’і, Арцём з Алінай марылі жыць у дастатку, прычым хацелі мець усё і адразу. Купілі неблагую іншамарку, затым дом і хатнюю абстаноўку, аформіўшы некалькі крэдытаў у банках. На іх пагашэнне ішла большая частка зарплаты Арцёма, які працаваў рабочым на адным з пастаўскіх прадпрыемстваў. Аліна знаходзілася ў водпуску па доглядзе двухгадовага сына. Свабодна распараджацца грашыма не атрымлівалася. Тым часам Арцёму спатрэбілася “пераабуць” аўтамабіль. Падумаўшы, ён вырашыў не купляць рызіну, а ўкрасці з гаража знаёмага, які займаўся яе продажам.
На справу адправіліся ноччу на машыне. Пакуль жонка стаяла на варце, мужчына залез праз акенца ў двухпавярховы гараж, выбраў наўгад два колы (дыскі з шынамі), а заадно прыхапіў каністру з 10 літрамі дызпаліва. На наступны дзень, прымерыўшы на свой “Форд” украдзеныя колы, убачыў, што яны не падыходзяць. Аднёс у павець, а праз некаторы час зрабіў з іх клумбы для кветак, якія паставіў у двары перад домам. Праз тыдзень у пошуках рызіны парачка зрабіла вылазку ў другі гараж таго ж самага камерсанта. Дзейнічалі па ранейшым сцэнарыі: Аліна сачыла за абстаноўкай на вуліцы, а Арцём абследаваў пабудову ўнутры. Рызіны ў гаражы не аказалася, затое было шмат патрэбнага ў гаспадарцы інструменту: вуглашліфмашынка, зварачны апарат, цыркулярная піла, самаробны электрычны наждак, наборы ключоў і адвёртак і інш. Усё гэта Ш. перанеслі ў аўто, забралі нават трымальнік для шкла і пластмасавую скрыню для інструменту.
Прайшло паўгода, і галаве сямейства спатрэбіўся шрубакрут. Па яго муж з жонкай паехалі ў сталярны цэх ДКУАБП “Рассвет Пастаўскі”. Добра ведаючы тэрыторыю прадпрыемства, дзе падчас вучобы ў прафтэхкаледжы праходзіў вытворчую практыку, Арцём без асаблівых праблем пранік у памяшканне, адкуль разам са шрубакрутам украў электралобзік, бензапілу, электрадрыль, шліфмашынку і 13 дзвярных петляў.
Летам 2013 года Ш. узяліся рамантаваць дом. Неяк раз, праязджаючы праз новы мікрараён за аўтазаправачнай станцыяй па вуліцы Савецкай, Арцём убачыў на адной з будаўнічых пляцовак паддон з газасілікатнымі блокамі, якія былі неабходны яму для ўзвядзення сцяны ваннага пакоя і замены яе ў спальні. На сямейным савеце было вырашана ўкрасці блокі. Перш чым ехаць “на справу”, мужчына падлічыў, колькі дакладна іх патрэбна, і роўна столькі за два рэйсы з дапамогай жонкі перавёз да сябе дамоў. Той жа ноччу на іншай будаўнічай пляцоўцы прыгледзелі мяшкі з цэментам. Па іх прыехалі праз некалькі дзён.
Праз пару тыдняў Арцём з Алінай задумалі зноў з’ездзіць да дамоў, дзе ажыццяўлялі крадзяжы, і пашукаць уцяпляльнік для даху. Як заўсёды, ноччу праніклі ў павець у двары недабудаванага дома па вуліцы М. Багдановіча і ўкралі адтуль 53 метры парапрапускальнай плёнкі, нажоўку для рэзкі газасілікатных блокаў, рулетку, іншы інструмент, а таксама цвікі, балты-самарэзы і 20-метровы палівачны шланг. Мінула яшчэ колькі часу, і парачка ў другі раз наведалася ў тую ж самую павець у пошуках уцяпляльніка. Але на гэты раз удача адвярнулася ад пастаўскіх Боні і Клайда. Калі з двума рулонамі “Ізовера” ў машыне яны выязджалі з мікрараёна на аб’язную дарогу, трапілі на вочы супрацоўнікам Дзяржаўтаінспекцыі, якія запрасілі праехаць у РАУС для праверкі дакументаў. Там пад ціскам улік злодзеі прызналіся ва ўсіх сваіх злачынствах.
У судзе Арцём і Аліна шчыра раскайваліся ў зробленым, абяцалі ніколі больш не станавіцца на злачынны шлях, актыўна садзейнічалі следству і добраахвотна пакрылі нанесены пацярпелым урон. Улічваючы ўсе абставіны справы, а таксама асобы абвінавачаных, якія раней не мелі праблем з законам, наяўнасць у іх двух непаўналетніх дзяцей (у 2012 годзе ў сям’і нарадзілася дзяўчынка), суд прыняў рашэнне назначыць Арцёму пакаранне ў выглядзе папраўчых работ тэрмінам на 1 год з утрыманнем у даход дзяржавы 10 працэнтаў заработку, Аліне — 1 года пазбаўлення волі ўмоўна. Акрамя таго, у Ш. канфіскавалі ў даход дзяржавы аўтамабіль, які быў сродкам здзяйсненняў крадзяжоў.
Алена ШАПАВАЛАВА,
Н. МАКСІМОВІЧ, суддзя суда Пастаўскага раёна.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Дикий отдых белорусского караванера
Подробнее Пока многие европейские государства зарабатывают миллионы евро на автотуристах, одна небольшая страна продолжает кичиться своим...


