Вярэдзіць сэрца ваеннае ліхалецце
Аляксандра Сяргееўна Рамановіч
Аляксандра Сяргееўна Рамановіч (былая настаўніца Лукашоўскай школы) мяне чакала. Дастала альбомы, расклала фотаздымкі. Яны адлюстроўваюць самыя памятныя і шчаслівыя моманты яе жыцця. Успаміны пра мінулае выклікаюць розныя эмоцыі: ад адных у жанчыны наварочваюцца слёзы, ад іншых з’яўляецца ўсмешка. Але найбольш вярэдзіць сэрца ваеннае ліхалецце.
У лясах вакол яе роднага Лепеля было нямала партызан. Немцы лютавалі. Аднаго разу павыганялі з дамоў сем’і, якія падазраваліся ў сувязі з ляснымі мсціўцамі, і накіравалі да камендатуры. Шлях праходзіў каля Шурынага дома. Бацькі загадалі дзецям не выходзіць з хаты. Але двухгадовая Ларыса не паслухалася і выбегла па цацку. Шура кінулася за сястрой. У гэты момант у двор заскочыла маладая дзяўчына і схавалася за вуглом дома. І тут з’явіўся раз’юшаны немец з сабакам, які накінуўся на Шуру, разадраў лапамі спіну, пакусаў нагу. Салдат, не разбіраючыся, далучыў дзяўчыну да калоны. Так яна трапіла за краты.
— У камеры першую дапамогу аказала сталая жанчына, — успамінала Аляксандра Сяргееўна. — Спыніла кроў, сваёй хусткай перавязала рану. Ад пякучага болю хацелася крычаць. Але я цярпела. Пацягнуліся цяжкія гадзіны і дні. Потым мяне сталі вадзіць на допыты. Перада мной на стале ляжалі пісталет, нагайка, побач сядзеў сабака. Ад усяго гэтага працінаў страх. А ў мяне дапытваліся прозвішчы суседзяў, маіх членаў сям’і, спрабуючы высветліць, ці маю дачыненне да партызан. Некалькі разоў заводзілі ў спецыяльны пакой, дзе ў невялікае акенца трэба было прасунуць руку і цярпець боль. Такім чынам у мяне бралі кроў, пасля чаго я траціла прытомнасць.
Урэшце Шуру адпусцілі. Пад камендатурай увесь час дзяжурыла маці. Яна і давяла дачку дадому, доўга выходжвала.
Калі Беларусь вызвалілі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, дзяўчына прадоўжыла вучобу ў сёмым класе. Затым закончыла Лепельскае педвучылішча, па размеркаванні трапіла ў Пастаўскі раён, у Васілінскую пачатковую школу.
— Вельмі складанымі былі першыя гады работы, — расказвала А. С. Рамановіч. — Не, не ў школе. Вучыць дзяцей мне падабалася. Але хапала грамадскай нагрузкі. Гэта быў перыяд калектывізацыі. Па загадзе раённай улады мы, маладыя настаўніцы, хадзілі па вёсках і агітавалі людзей уступаць у калгас. А каму хацелася аддаваць нажытае? Многія ставіліся да нас непрыязна. У мясцовых лясах было нямала бандытаў. Аднаго разу, калі я начавала ў сваёй сяброўкі ў Чарэмушніках, яны ўварваліся ноччу ў дом. Убачыўшы незнаёмку і класны журнал, пачалі біць мяне прыкладам. Ад здзекаў і смерці ўратавала тое, што гаспадыня схітрыла, сказаўшы, быццам я хворая на тыф.
Аляксандры Сяргееўне давялося папрацаваць у Манькавіцкай, Масленіцкай, Норкавіцкай сямігодках. Закончыла Інстытут удасканалення настаўнікаў. У 1953-ім выйшла замуж за настаўніка матэматыкі Івана Іванавіча Рамановіча. У 1965 годзе сям’ю перавялі ў Лукашоўскую сярэднюю школу. Аляксандра Сяргееўна пастаянна вялікую ўвагу надавала патрыятычнаму выхаванню вучняў, арганізоўвала мітынгі-рэквіемы ля помнікаў загінулым землякам у Цешалаве, выступала з успамінамі на піянерскіх і камсамольскіх сходах. У архіве настаўніцы захаваліся фотаздымкі з сустрэчы лукашоўскіх школьнікаў з Героем Савецкага Саюза Васіліем Аляксеевічам Сідарэнкам, які наведваў школу 30 кастрычніка 1967 года. У Манькавічах А. С. Рамановіч працавала разам з Г. І. Пашкевіч-Дунец, якая ў гады Вялікай Айчыннай вайны ўратавала сцяг камсамольскай арганізацыі. З гэтым сцягам партызаны ў ліпені 1944-га ўваходзілі ў вызваленыя Паставы. Ганна Іосіфаўна часта дзялілася ўспамінамі пра работу сувязной у партызанскім атрадзе “Слава”, якім камандаваў зямляк Васілій Асяненка, пра тое, як па даручэнні падпольнага райкама камсамола ў Калееўцах вучыла дзяцей-пачаткоўцаў грамаце.
— А мой Іван Іванавіч у пачатку вайны дапамог уратавацца двум чырвонаармейцам, — працягвала ўспаміны Аляксандра Сяргееўна. — Ён, 12-гадовы хлопчык, касіў разам з бацькам. У гэты час з кустоў яго паклікаў чалавек. Гэта быў афіцэр Савецкай Арміі. Ён з баявым таварышам апынуўся ў тыле ворага. Каб не выклікаць падазрэння ў паліцаяў, якія былі ў вёсцы, на сямейным савеце вырашылі пасяліць чырвонаармейцаў у бацькавых сясцёр. Вяскоўцам сказалі, што на дапамогу жанчынам прыехалі стрыечныя браты. Калі ўдалося наладзіць сувязь з партызанамі, Пётр (прозвішча выпала з памяці) і Васілій Данільчанка (абодва родам з Украіны) адправіліся ў атрад. Потым ваявалі на фронце. А калі закончылася вайна, прыехалі ў Жукі, ажаніліся з дочкамі гаспадынь і забралі іх у Мінск. У вёску прыязджалі часта, сустракаліся і з Ванем.
Слухала расказ Аляксандры Сяргееўны і думала: сапраўды, вайна прайшлася па лёсе кожнага беларуса і пакінула ў яго сэрцы свой адбітак, які не сціраецца нават з часам.
— Мне ідзе 88-ы год, — гаварыла Аляксандра Сяргееўна. — Даўно ўдава. Часам даймае адзінота. У вёсцы засталіся лічаныя жыхары. З узростам усё часцей і часцей хочацца ўспамінаць пражытае, дзяліцца сваімі думкамі з іншымі. Сумаваць не даюць маладзейшыя калегі, з якімі рэгулярна перазвоньваюся, не забываюць і вучні. Большасць маіх колішніх першакласнікаў самі сталі бабулямі і дзядулямі. Але іх паштоўкі да свята, тэлефонныя званкі саграваюць душу. Часта прыязджаюць сын з нявесткай, якія жывуць у Паставах. Яны — мая апора. А як застануся адна, раскладу фотаздымкі — і нібы вярнуся ў гады маладосці, сустрэнуся з тымі, з кім працавала разам, адпачывала. Хоць большасці маіх равеснікаў ужо няма на зямлі, яны жывуць у маім сэрцы.
Анна АНІШКЕВІЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Дикий отдых белорусского караванера
Подробнее Пока многие европейские государства зарабатывают миллионы евро на автотуристах, одна небольшая страна продолжает кичиться своим...


