За старанне — гонар і пашана
У раённым аддзеле ўнутраных спраў стала добрай традыцыяй адзначаць прафесійнае свята разам з сем’ямі, ветэранамі, прадстаўнікамі грамадскасці. Вось і нядаўна ў такім складзе яны сабраліся ў Доме культуры па вуліцы Станкевіча.
Кіраўніцтва райаддзела, раёна і вышэйстаячых органаў высока ацаніла прафесіяналізм і майстэрства людзей, якія выконваюць складаную, але ганаровую місію — абараняюць закон і правапарадак, інтарэсы насельніцтва. І не проста выконваюць, а дзейнічаюць рашуча і граматна, праяўляюць ініцыятыву. Пра гэта сведчаць шматлікія ўзнагароды, якія ўручылі супрацоўнікам і іх добраахвотным памочнікам старшыня раённага Савета дэпутатаў В. П. Арэхаў, начальнік райаддзела ўнутраных спраў падпалкоўнік міліцыі А. М. Гарус, начальнік раённага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь капітан міліцыі Д. А. Місюк. Падзякі старшыні райвыканкама і Ганаровыя граматы раённага Савета дэпутатаў атрымалі старшы оперупаўнаважаны групы вышуковай работы А. А. Шадзько, участковы інспектар А. У. Вештарт, член добраахвотнай дружыны Д. М. Плешавеня, старшы інспектар дарожна-патрульнай службы А. М. Залатускі, участковы інспектар А. А. Асяненка, оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку М. М. Якімовіч, міліцыянер-канваір М. А. Жыдкі.
Намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў падпалкоўнік міліцыі Ю. І. Анкіп першым у сваім калектыве ўдастоены нагруднага знака “Віцебская міліцыя”, начальнік аддзялення ДАІ Д. М. Андрон — Ганаровай граматы ўпраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама, старшы ўчастковы інспектар А. М. Шаронаў, старшы оперупаўнаважаны групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі П. М. Свірбутовіч — грамат упраўлення, старшы аператыўны дзяжурны А. У. Кірэй, інспектар дарожна-патрульнай службы А. А. Кандрашэнка — Падзяк упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама.
Загадам Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь кваліфікацыя “Спецыяліст першага класа” прысвоена супрацоўнікам РАУС: начальніку аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі А. Г. Мядзелку, начальніку штаба А. В. Клімюку, інспектару дарожна-патрульнай службы А. Д. Янушу.
Райаддзел унутраных спраў цалкам укамплектаваны кадрамі, рыхтуе іх рэзерв.
У калектыве паважліва адносяцца да маладых супрацоўнікаў, цэняць іх за дысцыплінаванасць і прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў. Менавіта такімі зарэкамендавалі сябе лейтэнант міліцыі Вольга Далінкевіч, малодшы сяржант Ігар Дуброўскі, лейтэнант Артур Мышко. Шчыра парадаваліся за дзяцей іх бацькі: Аляксандр Дзеанісавіч і Людміла Дзямідаўна Балай, Іосіф Альфонсавіч і Наталля Леанідаўна Дуброўскія, Уладзімір Уладзіміравіч Мышко. Іх запрасілі на сцэну і за добрае выхаванне дзяцей уручылі Падзячныя пісьмы начальніка райаддзела.
Прысутныя апладысментамі віталі старшага лейтэнанта Паўла Свірбутовіча і лейтэнанта міліцыі Аляксандра Арэхава, якія ў складзе каманды пастаўчан заваявалі трэцяе месца ў чэмпіянаце ўпраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама па рукапашным баі і атрымалі дыплом і Кубак начальніка віцебскай міліцыі.
У справе аховы грамадскага парадку, правядзенні прафілактычнай работы супрацоўнікі міліцыі цесна ўзаемадзейнічаюць з сельскімі выканаўчымі камітэтамі, грамадскімі фарміраваннямі. На свяце былі адзначаны пераможцы раённага агляду-конкурсу на лепшыя грамадскі пункт, добраахвотную дружыну і дружынніка. Дыпломамі першай, другой і трэцяй ступеняў узнагароджаны адпаведна пункты аховы парадку Ваўкоўскага, Курапольскага і Юнькаўскага сельвыканкамаў. Лепшымі добраахвотнымі дружынамі прызнаны дружыны па ахове грамадскага правапарадку з ліку жыхароў г. Паставы (камандзір — Ілья Буркевіч), прафтэхкаледжа сельскагаспадарчай вытворчасці (камандзір — Юрый Шылёнак), УВП “Завод “Беліт” (камандзір — Сяргей Пажарыцкі). У намінацыі “Лепшы дружыннік” пераможцамі выйшлі камандзіры добраахвотных дружын Ілья Буркевіч, Аляксей Балошка (УП ЖКГ), Аляксандр Іванькоў (лясгас).
На ўрачыстасці былі таксама ўшанаваны ветэраны, іншыя супрацоўнікі органаў унутраных спраў. Дарэчы, яны разам з удзельнікамі мастацкай самадзейнасці РДК праявілі сябе і падчас святочнага канцэрта, падрыхтаваўшы калегам музычныя падарункі.
Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Дикий отдых белорусского караванера
Подробнее Пока многие европейские государства зарабатывают миллионы евро на автотуристах, одна небольшая страна продолжает кичиться своим...


