Пра эпідэмію, тэмпературны рэжым, даследаванні на нітраты
11 лютага “прамую лінію” з жыхарамі раёна па пытаннях медабслугоўвання правялі галоўны ўрач УАЗ “Пастаўская ЦРБ” У. М. Чакавы, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна С. А. Рассеева, галоўны ўрач абласнога дзіцячага рэабілітацыйнага аздараўленчага цэнтра “Ветразь” У. М. Нікіфараў і загадчыца цэнтральнай аптэкі Пастаўскага раёна Ж. А. Лагвіненка. У друкуемую сёння справаздачу ўвайшлі адказы на найбольш актуальныя пытанні.
— Што можна сказаць наконт эпідэміі грыпу?
— У 2013 годзе падчас вакцынацыі было прышчэплена больш за 35 працэнтаў насельніцтва. Узровень захваральнасці на вострыя рэспіраторныя захворванні ў студзені-пачатку лютага 2014 года аказаўся на 48 працэнтаў ніжэй, чым за такі ж перыяд 2013 года. Затым меў месца пад’ём захваральнасці на 12 працэнтаў у параўнанні з папярэднім тыднем. Але гаварыць пра эпідэмію, якая можа наступіць, не варта.
— Ці ёсць у фізкабінеце паліклінікі Пастаўскай ЦРБ у наяўнасці коўдры?
— Коўдры ёсць, па патрабаванні пацыента яны выкарыстоўваюцца.
— Ці лечыцца СНІД? І колькі ў нашым раёне выяўлена ВІЧ-інфіцыраваных?
— Даных пра тое, што СНІД лечаць, маецца дастаткова. Гаварыць пра тое, што ён поўнасцю вылечны, — рана. Але падтрымліваць узровень жыцця хворых на СНІД медыкаментозным лячэннем на аптымальным узроўні магчыма. Для гэтага неабходна як мага раней выявіць захворванне і прымаць лячэнне на працягу ўсяго жыцця.
Па стане на 1 лютага 2014 года ў раёне на ўліку знаходзіліся 24 ВІЧ-інфіцыраваныя, што складала 57 чалавек на 100 тысяч насельніцтва (рэспубліканскі паказчык — 129 чалавек на 100 тысяч насельніцтва).
— Якой павінна быць тэмпература ў школьных класах і ці трэба праветрываць класы, калі на вуліцы холадна?
— Аптымальны тэмпературны рэжым у класах — 18-21оС. Праветрыванне памяшканняў неабходна праводзіць у любое надвор’е падчас перапынкаў, калі дзяцей у класе няма. Паніжэнне тэмпературы ў гэты час не павінна перавышаць 2оС.
— Якія даследаванні плодаагародніннай прадукцыі павінны праводзіцца і дзе іх можна зрабіць?
— Для здачы агародніны яе неабходна даследаваць на нітраты, утрыманне яек гельмінтаў, радыенукліды. Усё гэта робяць у лабараторыі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Кошт поўнага аналізу на адзін від прадукцыі — 59500 рублёў.
— Ці патрэбна ўзгадняць з раённым цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі пытанне размяшчэння адстойніка ў прыватным доме?
— Згодна з пунктам 27 Санітарных правілаў, на тэрыторыі індывідуальных домаўладанняў размяшчэнне туалетаў, воданепранікальных выграбаў, кампостных пляцовак і ям, памыйных і смеццевых ям, пабудоў, вальераў для хатніх жывёлін замацавана ў Тэхнічным кодэксе ўсталяванай практыкі (ТКП 45-3.01-117-2008), зацверджаным загадам Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва. Кантроль за выкананнем ажыццяўляюць упаўнаважаныя органы архітэктуры.
Падрыхтавала Галіна ПІШЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Нацыянальная сымболіка i ўніформа беларускага войска ў 1992-1996 гг. Фота
Подробнее Кожная сувэрэнная дзяржава мусіць мець дзеяздольнае добра забясьпечанае войска як гарант нацыянальнае бясьпекі й незалежнасыді краіны. Моц войска складваецца ня толькі з забесьпячэньня яго сучаснаю


