Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Кулінарныя рапсодыі Святланы Карандашовай

Кулінарныя рапсодыі Святланы Карандашовай

З майстрам-кандытарам, лаўрэатам  звання “Чалавек года Віцебшчыны-2013” Святланай Леанідаўнай Карандашовай мы сустрэліся на яе працоўным месцы — у кандытарскім міні-цэху пры пастаўскім універсаме “Цэнтральны”. Тытулаваны майстар заканчвала работу над сваім чарговым кулінарным шэдэўрам (па-іншаму не назавеш!) — пятнаццацікілаграмовым тортам, упрыгожаным сотняй пяшчотных фіялак. Кандытар, заўважыўшы маё вялікае здзіўленне, патлумачыла: кветкі зроблены з цукровай пасты. У якасці яшчэ аднаго прыкладу працягнула мне букет салодкіх цюльпанаў. Вось гэта цуд дык цуд! Колькі ж часу патрэбна на яго стварэнне?

—            Каб зрабіць такі торт, хопіць сутак, — адказала Святлана Карандашова. — Але гэта пры ўмове, што не трэба “пераключацца” на іншую работу. Праца вельмі карпатлівая і патрабуе шмат цярпення. Напрыклад, сваю конкурсную кампазіцыю “Асенняя рапсодыя”, з якой я ўдзельнічала ў міжнародным чэмпіянаце кандытарскага майстэрства, стварала каля тыдня. Там было амаль чатырыста элементаў! Але я вельмі люблю сваю справу, таму яна мяне не стамляе, а прыносіць задавальненне.

Кулінарнае майстэрства Святлана спасцігала ў горадзе Новачаркаску Ра­стоўскай вобласці — спачатку ў вучы­лішчы харчовай прамысловасці, а пасля і ў тэхнікуме. Першапачаткова вучылася на повара, але падчас праходжання практыкі ў кандытарскім цэху зразумела, што гэта яе справа. Таму пасля заняткаў часцяком заставалася тут па сваёй ініцыятыве: назірала за работай старэйшых. Гэта было карысней за любыя кнігі.

У кандытарскай справе С. Л. Карандашова з 1986 года. З 1996-га працуе ў філіяле “Каапгандаль № 2 Пастаўскага райспажыўтаварыства”. За гэты час удзельнічала ў дзясятках абласных, рэспубліканскіх і міжнародных кулінарных конкурсаў. Сваім самым важкім дасягненнем майстар-кандытар лічыць два другія месцы, занятыя на міжнародным турніры “Арт-дызайн кулінарнага майстэрства”, які праходзіў у лістападзе мінулага года ў Кіеве. Там яна пакарыла журы ў намінацыях «Цукровыя кветкі» і «Святочны торт».

Напярэдадні 8 Сакавіка аб’ём работы  ў кандытара павялічваецца ў разы. Але майстар не хвалюецца: побач дастойныя памочнікі. Адна з іх — дачка Святланы  Марына Карандашова, якая таксама абрала “салодкую” прафесію і пасля заканчэння каледжа працуе ў міні-цэху разам з маці. Радуе сваімі поспехамі і Таццяна Грыцкевіч. З такой прафесійнай настаўніцай па-іншаму быць не можа!

—            Я і сама вельмі люблю вучыцца, — прызнаецца Святлана Леанідаўна. — З вялікім задавальненнем удзельнічаю ў майстар-класах, “гартаю” старонкі адпаведнай літаратуры ў інтэрнэце. Шмат карыснага даюць зносіны з калегамі, і менавіта дзеля гэтага я ўдзельнічаю ў кулінарных спаборніцтвах. Спадзяюся, што планы ажыццявяцца, і восенню зноў паеду на конкурсы — па новыя ідэі і натхненне.

Іна СНЯЖКОВА.

Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой