“Мы разам — і гэтым моцныя”
Валянціна Міхайлаўна РОМЕЛЬ.
Карэспандэнт “ПК” гутарыць са старшынёй Пастаўскай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Валянцінай Міхайлаўнай РОМЕЛЬ.
— Валянціна Міхайлаўна, найперш віншуем Вас з яшчэ адной пасадай і жадаем плёну ў працы!
— Дзякуй. Старшынёй раённай арганізацыі мяне выбралі на справаздачна-выбарнай канферэнцыі, якая праходзіла ў снежні 2013 года. Прызнаюся: чымсьці асабліва нечаканым і незнаёмым для мяне гэта грамадская работа не стала. Можна сказаць, па жыцці я арганізатар, выхавальнік, кіраўнік. Гэтым займалася і займаюся і падчас вучобы ва ўніверсітэце, і калі па размеркаванні прыехала ў Паставы, дзе стала працаваць у сістэме адукацыі, і цяпер, з’яўляючыся дырэктарам СШ №5.
— Што ўяўляе сабой раённая арганізацыя?
— Яна існуе з сакавіка 2008 года. У сваіх шэрагах налічвае 552 чалавекі. Пярвічныя арганізацыі (а іх на сённяшні дзень 35) створаны ў школах і дзіцячых садках, ва ўстановах аховы здароўя, сельскіх Саветах, на прадпрыемствах, у арганізацыях. Спектр дзейнасці даволі шырокі, і пра гэта я скажу крыху пазней. Спачатку пра тое, чым сама займаюся. Практычна кожны дзень вяду тэлефонныя перамовы наконт правядзення таго ці іншага мерапрыемства, сустракаюся з патрэбнымі людзьмі, з якімі і арганізоўваем іх. Акрамя таго, як кіраўнік вяду прыём грамадзян, а потым займаюся вырашэннем пытанняў, з якімі людзі звярнуліся.
— Як свае рады папаўняеце?
— І я, і мой актыў ідзём і едзем у калектывы, сустракаемся з кіраўніцтвам, гаворым пра мэты і задачы грамадскага аб’яднання. Варта адзначыць, што вельмі станоўча нас успрымаюць, і народ сам робіць свой выбар на карысць “Белай Русі”.
— А цяпер, калі ласка, пра мэты, задачы і кірункі ў рабоце.
— РГА “Белая Русь” аб’яднала тых прадстаўнікоў грамадства, якія імкнуцца пабудаваць незалежную, моцную і квітнеючую краіну. Адзін з прыярытэтных кірункаў у рабоце — грамадзянска-патрыятычнае выхаванне. Спынюся на найбольш знакавых акцыях, у якіх раённая арганізацыя прымае ўдзел сёлета. Гэта віншаванне воінаў-інтэрнацыяналістаў, выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 27 склікання (падрыхтоўка і правядзенне выбараў, сустрэчы з маладымі выбаршчыкамі і віншаванне ў дзень выбараў тых, хто ўпершыню прыйдзе на выбарчы ўчастак), урачыстае ўручэнне пашпартоў, прымеркаванае да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, раённы конкурс па зборы другаснай сыравіны (школы-пераможцы і індывідуальныя пераможцы атрымалі каштоўныя падарункі), удзел у праектах “Белая Русь” — за адраджэнне культурнай і гістарычнай спадчыны”, “Белая Русь” — ветэранам” і іншае.
— У раённай арганізацыі ў асноўным, напэўна, жанчыны?
— Не, ёсць і мужчыны, і некаторыя з іх узначальваюць пярвічкі, з’яўляюцца сакратарамі. Але ў нашых планах шмат увагі адводзіцца рабоце з жанчынамі. Яна накіравана на ўмацаванне інстытута сям’і, аказанне дапамогі мнагадзетным, малазабяспечаным сем’ям, дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, дзецям-інвалідам. Гэта і ўручэнне падарункаў, і віншаванне бацькоў дзяцей, якія нарадзіліся ў Дзень Незалежнасці, і арганізацыя і правядзенне конкурсаў “Моцная сям’я” і “Лепшая мнагадзетная сям’я”. Я пераканана: маладое пакаленне нельга выхаваць без павагі да старасці. У задачы арганізацыі ўваходзяць падтрымка адзінокіх, пажылых, наведванне іх у аддзяленнях кругласутачнага знаходжання. У сваёй дзейнасці кіруемся прынцыпам, каб пры вырашэнні важнейшых дзяржаўных задач не былі забыты просты працаўнік, кожная беларуская сям’я, а члены нашай арганізацыі каб адчувалі, што “Белая Русь” іх заўсёды падтрымае.
— Вашы пажаданні напярэдадні свята…
— Жанчыны — істоты моцныя. Але ў той жа час і кволыя, ім патрэбна падтрымка родных, блізкіх — тады яны ўсё змогуць. І яшчэ. Мы разам — і гэтым моцныя. Няхай мае словы прагучаць як заклік: далучайцеся да нашых шэрагаў. Жадаю ўсім моцнага здароўя, дабрабыту, цудоўнага настрою і аптымізму!
Гутарыла Галіна ПІШЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Дикий отдых белорусского караванера
Подробнее Пока многие европейские государства зарабатывают миллионы евро на автотуристах, одна небольшая страна продолжает кичиться своим...


