Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Kick the Boss», або Забіць Боса”

“Kick the Boss», або Забіць Боса”

У перапынку паміж урокамі шасцікласнікі, схі­ліўшыся над партай, у нешта захоплена гулялі. Мне таксама стала цікава, папрасіла паказаць. Мамачка родная!

На экране мабіль­ніка — безабаронны чалавек. У яго з розных бакоў ляцяць нажы, упіваюцца ў цела, ён крычыць ад болю. На­жоў становіцца ўсё больш, ён сплывае крывёй і нарэшце падае. “Бос” (а гэта ён быў на экране) забіты. Яго можна ажывіць, можна стварыць новага “Боса” і зноў яго забіваць. За тое, што забіваеш, на экране з’яўляюцца “грошы” — “кілеру” плацяць.

Яшчэ гадоў 10 таму дзеці не гулялі ў такія крывавыя камп’­ютарныя гульні. Гонкі на машынах, танкі, лабірынты, тэніс, гульні-варыянты мультфільмаў “Ну, пачакай!”, “Чып і Дэйл спяшаюцца на дапамогу”… Героі дзіцячых фільмаў дзяліліся на добрых і злых, але заўсёды перамагала дабро, зла­дзеі былі пакараныя.

А цяпер злы герой крычыць добраму: “Я цябе заб’ю!”  У адказ яму добры герой крычыць: ”Гэта я цябе заб’ю!”

“Я цябе заб’ю! Табе не жыць!” — крычаць хлопчыкі і дзяўчынкі, калі вырашаюць адносіны паміж сабой. І забіваюць. З кожным годам расце колькасць забойстваў, здзейсненых дзецьмі. Забіваюць без ніякіх прычын, як працяг нядаўна ўбачанага баевіка або камп’ютарнай гульні.

Але вернемся да “Боса”. Аказваецца, яго можна прыдумаць самому — стварыць “ворага” на свой густ: жанчыну ці мужчыну, выбраць для сваёй мішэні колер скуры, даўжыню валасоў, форму вачэй, падабраць голас (калі “Бос” бу­дзе крычаць ад болю, гуляць цікавей). Страляць можна чым заўгодна, арсенал вялікі: пісталеты, аўтаматы, пушка, малаток, нажы, бульба, кубкі з кавай, пятарды, кактэйлі Молатава — аж 25 найменняў. “Боса” можна закідваць дынамітам, пускаць у яго маланку, яго могуць з’есці ракі, крабы, рыбы, на яго нападаюць кактусы. Любая форма нападу — і да забойства.

Страшная гульня. Тупее дзіцячая псіхіка. А ці захоча «стралок» пакарміць бяздомнае кацяня? Ці паспяшаецца наведаць сваю хворую бабулю і паспагадаць ёй? Ці пашкадуе таго, каму дрэнна? Забіваючы мульцяшнага “Боса” на экране, маленькі стралок забівае часцінку сваёй душы.

Ці разумеюць шкоднасць такіх гульняў дарослыя? Думаецца, не заўсёды. А можа, проста не звяртаюць увагі на тое, чым занята дзіця. Сядзіць у кватэры, не швэндаецца па завуголлях, не перашкаджае глядзець тэлевізар — што яшчэ трэба? А тое, што на экране дзіця падымае руку на чалавека, мучае яго, забівае — не ў жыцці ж.

Што пасеялі стваральнікі крывавых гульняў і што сеюць бацькі, якія дазваляюць дзецям гуляць, мы даведаемся ўжо хутка, гадоў праз 5–10. А “пажынаць” прыйдзецца ўсім нам, нашаму грамадству, больш за ўсё — тым сем’ям, дзе маленькім гульцам дазволена мучыць “Бо­саў”, ствараць і забіваць ворагаў.

Чытала пра тое, што амерыканская і еўрапейская тэлеэліта не дазваляе гля­дзець сваім дзецям тое, што сама ж стварае. Знаходжанне дзяцей ля камп’ютараў і тэлевізараў абмяжоўваецца. І нам, бацькам і ўсім дарослым, трэба браць гэта за прыклад. І гаварыць з дзецьмі, тлумачыць ім, урэшце — забараняць. Устанавіць спецыяльныя сістэмы кантролю на інтэрнэт. І маліцца за іх, каб Бог сцярог іх ад усяго злога, бо яны, сённяшнія “стралкі”, — гэта і наша будучыня.

Аліна ЛАТЫШ, няштатны карэспандэнт.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой