Спартсменка, рукадзельніца і проста прыгажуня
Крысціна Брэская
Так, крыху перафразаваўшы вядомую цытату з камедыі Л. Гайдая “Каўказская палонніца”, можна ў некалькіх словах ахарактарызаваць метадыста пастаўскага Дома рамёстваў “Стары млын” Крысціну Брэскую.
Што датычыць спорту, з ім Крысціна на “ты” дзякуючы бацьку Мікалаю Станіслававічу Рамейку. Дырэктар Пастаўскага фізкультурна-спартыўнага клуба, ён з маленства прывучаў дачку да актыўнага ладу жыцця. Разам з іншымі дзецьмі Крысціна гуляла ў валейбол, футбол, тэніс, летам плавала, зімой станавілася на лыжы і канькі. Магчыма, як і бацька, таксама стала б трэнерам, калі б не захапілася дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам, трапіўшы ў студыю авангарднай моды ў маладзёжным цэнтры “Юнацтва” ў 6 гарадку.
Прыйшла туды 12-гадовым падлеткам, калі студыя толькі стваралася. І пакуль не закончыла школу, вучылася ў Т. А. Дзехцярук працаваць з саломкай, шыць і вязаць, ствараючы незвычайныя калекцыі адзення, якое сама ж і дэманстравала на сцэне падчас “модных паказаў”. Паралельна з гэтым свае творчыя здольнасці развівала ў мастацкай школе, марачы пра прафесію дызайнера. Але калі надышоў час паступаць у ВНУ, крыху скарэкціравала планы, выбраўшы спецыяльнасць “Выяўленчае мастацтва, чарчэнне. Народныя рамёствы” ў педуніверсітэце імя М. Танка. Там побач з саломкай дасканала асвоіла народныя вышыўку, ляльку і абрэзкавае шыццё. Цяпер прафесійна займаецца імі ў “Старым млыне”, дзе працуе ўжо другі год.
— У Доме рамёстваў я вяду гурткі вышыўкі ў дзяцей і вязання кручком і пруткамі ў дарослых, — расказвала Крысціна. — Як і іншыя майстры, раблю розныя сувеніры на продаж для нашага салона-магазіна і ў падарунак гасцям Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”. Асабліва падабаецца ствараць лялек. Нядаўна на абласной выставе лялек і цацак атрымала свой першы дыплом. Акрамя таго, заканчваю ўласную метадычную распрацоўку па народным касцюме, які адраджаецца ў мініяцюры на прыкладзе лялек.
Зробленыя сваімі рукамі рэчы майстрыха раздорвае блізкім і сябрам, якія з задавальненнем прымаюць адмысловыя саламяныя шкатулкі і кветкі, карціны-пано, вышытыя саматканыя ручнікі. А самым вялікім паклоннікам таленту Крысціны з’яўляецца яе муж Аляксандр. Ён раздзяляе ўсе жончыны захапленні: разам з ёй займаецца спортам, заўсёды падтрымлівае кожную творчую ідэю і высока ацэньвае канчатковы вынік. Не дзіўна, што пры такой моцнай падтрымцы хочацца яшчэ больш працаваць і тварыць.
Алена ШАПАВАЛАВА.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Нацыянальная сымболіка i ўніформа беларускага войска ў 1992-1996 гг. Фота
Подробнее Кожная сувэрэнная дзяржава мусіць мець дзеяздольнае добра забясьпечанае войска як гарант нацыянальнае бясьпекі й незалежнасыді краіны. Моц войска складваецца ня толькі з забесьпячэньня яго сучаснаю


